Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 45 госцяў анлайнБЖАСТОЎСКІ (Brzostowski) |
) Павел Ксаверы (30.3.1739— 17.11.1827)
Грамадскі i дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага i Польшчы 2й паловы 18 ст., аўтар аграрных рэформ. Паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду, прадстаўнікі якога ў 16—19 ст. адыгрывалі значную ролю ў дзяржаўным i грамадскім жыцці Беларусь Літвы, Польшчы. Быў віленскім канонікам (1755). Каб атрымаць вышэйшую адукацыю, паехаў у Рым, дзе прабыў 3 гады. Пасля вяртання на радзіму прызначаны вялікім пісарам літоўскім. У 1767 купіў маёнтак Мерач у Віленскім ваяв. Убачыўшы забітасць, цемнату i беднасць купленых ім сялян, Б. вырашыў заняцца паляпшэннем жыцця сваіх прыгонных. У 1769 стварыў у сваім маёнтку нешта накшталт рэспублікі, дзе сяляне карысталіся асабістай свабодай i самі кіравалі сваёй абшчынай; прэзідэнтам абшчыны быў сам Б. Заканадаўчая ўлада ў ёй належала сойму. Тут існавалі «міністэрства фінансаў», свае грошы, войска i іншыя інстытуты, а прынятая «канстытуцыя Мерачы», перайменаваная потым у гонар гаспадара ў Паўлаву, была зацверджана ў 1791 каронным соймам. Паншчына ў Мерачы (пазней Паўлава) была заменена чиншам, існавалі школа i лекарская дапамога. Падзеі, што адбываліся ў т. зв. «Паўлаўскай рэспубліцы», адлюстраваны ў творы невядомага аўтара пад загалоўкам «Паўлава ад 1767 да 1795, адным хатнім прыяцелем апісанае» (Варшава, Вільня, 1811, на польскай мове). У 1794 Б. прадаў маёнтак, некалькі гадоў вандраваў за мяжой, потым вярнуўся на радзіму, дзе i памёр. Аўтар публіцыстычных твораў i генеалагічнага нарыса пра Бжастоўскіх (Вільня, 1776). |