Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 34 госцяў анлайнБЖАСТОЎСКІ Цыпрыян |
Павел (1612—1688)
Дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Нарадзіўся ў сям'і палкоўніка войска Вялікага княства Літоўскага. Адукацыю атрымаў у Віленскай акадэміі. Служыў пры двары канцлера Вялікага княства Літоўскага Альбрэхта Радзівіла. 3 1648 віленскі стольнік, з 1650 рэферэндар літоўскі, з 1684 ваявода трокскі, староста мядзельскі, ашмянскі, быстрыцкі, дэпутат сойма ад Упіцкага пав. У 1658, 1661—64 у складзе дыпламатычных місій (у 1667 як камісар Рэчы Паспалітай) удзельнічаў у перагаворах з Рускай дзяржавай, якія скончыліся Андрусаўскім перамір'ем 1667. Быў прыхільнікам кандидатуры рускага цара на польскі трон. У 1671—72 i 1679 выязджаў у Маскву, каб заключыць саюз супраць Турцыі, удзельнічаў у падпісанні «вечнага міру» 1686. Ад маскоўскага цара атрымаў багата аздоблены абраз прасвятой Багародзіцы, які потым падараваў мінскім езуітам (яго сын Антон быў рэктарам Мінскай езуіцкай калегіі). Памёр у Варшаве, пахаваны ў Вільні. Пры жыцці вёў дзённікі пасольстваў, збіраў пісьмы, рэляцыі i інш. дакументальныя крыніцы. Пасля яго засталося 13 тамоў дакументальнага матэрыялу, які адышоў каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму. Лёс гэтага збору невядомы. |