БОГУШ Францішак Ксаверы

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 481 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БОГУШ Францішак Ксаверы

Міхал (1.1.1746—4.4.1820)

 

 

Філосаф, гісторык, тэолаг, пісьменнік Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў Вількамірскім пав. Віленскага ваяв. Скончыў езуіцкі калегіум i

Віленскую езуіцкую акадэмію. Пасля забароны ордэна езуітаў (1773) працаваў хатнім настаўнікам у к.Тызенгаўза, наведаў разам з ім Германію, Францыю, Італію. Пасля адстаўкі Тызенгаўза жыў у Вільні, быў прэлатам, каад'ютарам віленскім, прэзідэнтам Трыбунала цывільнага, займаўся навукай. Выступаў супраць Таргавіцкай канфедэрацыі. За ўдзел у Барскай канфедэрацыі (быў яе генеральным сакратаром) i ў паўстанні А.Т.Касцюшкі быў інтэрніраваны ў Смаленску. Пасля вяртання ў Вільню стаў прэлатам, з 1803 — генеральным інспектарам літоўскіх школ. 3 1804 жыў у Варша­ве, цалкам прысвяціў сябе навуцы. Ганаровы член шматлікіх еўрапейскіх навуковых таварыстваў. Аўтар твораў «Філосаф без рэлігіі» (1785), «Пра пачатак народа i мовы літоўскай» (1808), «Літаратурнае жыццё М.Пачобута», «Пахвала Іахіму Храптовічу», «Успаміны пра Антонія Тызенгаўза» (1820) i інш.

У ліку найважнейшых светапоглядных пазіцый Б. былі наступныя: вызваліць сялянства зпад прыгону, наблізіць мяшчан у ix прававым становішчы да шляхты, заахвочваць духавенства да таго, каб веданне рэлігійных догматаў пашыралася, а вера была адзінай, г. зн. каталіцкай, i такім чынам аб'яднаць край на аснове аднадумства. Склаў план напісання гісторыі польскага народа, але здзейсніць яго не паспеў. 3 мэтай лепшага вывучэння мінулага лічыў неабходным праводзіць археалагічныя раскопкі, у прыватнасці, на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Многія працы Б. засталіся неапублікаваныя. Пісаў на польскай мове. Памёр у Варшаве.

Г.А.Маслыка.