БОГУШ-СЕСТРАНЦЭВІЧ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 133 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

66.5%UNITED STATES UNITED STATES
13.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.7%CANADA CANADA
4.4%BELARUS BELARUS
1.6%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.6%GERMANY GERMANY
1.4%CHINA CHINA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БОГУШ-СЕСТРАНЦЭВІЧ

Станіслаў Іванавіч (3.9.1731—1.12.1826)

 

' Беларускі палітычны i царкоўны дзеяч, вучоныславіст, пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Занкі Ваўкавыскага пав. Гродзенскага ваяв, (цяпер Свіслацкі рн) у сям'і шляхціцаў пратэстанцкага веравызнання. Дзядзька В.ДунінаМарцінкевіча. Вучыўся ва універсітэтах Круляўца (цяпер Калінінград), Франкфурта,    Амстэрдама,    Лондана.Пасля вучобы ў Франкфурцкім універсітэце служыў афіцэрам у прускім гусарскім палку, а потым перайшоў у Літоўскую гвардыю. У 1761 выйшаў у адстаўку i займаўся выхаваннем дзяцей князя Радзівіла, у доме якога перайшоў у каталіцтва. Пасля заканчэння ў 1763 Галоўнай школы піяраў у Вар­шаве пасвечаны ў ксяндзы. Служыў настаяцелем у Гомелі i Бабруйску, канонікам у Вільні, дзе ўзведзены ў сан епіскапасуфрагана. Пасля tга падзелу Рэчы Паспалітай (1772) i далучэння ўсходняй часткі Беларусі да Расіі прызначаны епіскапам беларускім, у 1782 — архіепіскапам, кіраўніком беларускай каталіцкай епархіі, а потым мітрапалітам усіх рымскакаталіцкіх цэркваў у Расіі. Кацярына II дамаглася для яго ад рымскага папы правоў на знак кардынала, Павел I узвёў яго ў званне камандора Вялікага Крыжа св. Іаана Іерусалімскага. Нягледзячы на самыя высокія рангі i саны ў царкоўнай іерархіі, быў абыякавы да рэлігіі, выступаў супраць разумовага прыгнёту i схаластыкі ў навуцы. Выступаў праціўнікам езуітаў і, апіраючыся на падтрымку расійскіх імпера­тараў, вёў барацьбу з экспансіяй Ватыкана на ўсход. Намаганнямі езуітаў у 1800 Б.С. высланы з Пецярбурга, але праз год вярнуўся i стаў папскім прымасам. Быў шырока адукаваным чалавекам, дасведчаным у літаратуры, гісторыі, аграноміі i медыцыне, займаўся даследаваннем многіх гуманітарных праблем. У коле яго навуковых інтарэсаў былі праблемы паходжання славян, прапаганда ідэй асветніцтва i гуманізму. Асаблівую ўвагу надаваў даследаванню Беларусі. 3 1813 — прэзідэнт Вольнага эканамічнага таварыства, член Расійскай акадэміі навук i Пецярбургскай медыкахірургічнай акадэміі. Свае аўтарытэт, высокія пасады па лініі духоўнай службы i сродкі ён часта выкарыстоўваў на пашырэнне асветы. Яго намаганнямі адкрыта значная колькасць новых школ на Беларусі, ахвяраваў свой дом у Пецярбургу пад гімназію. На свой кошт Б.С. пабудаваў у Пецярбургу касцёл св. Станіслава. У перыяд знаходжання на пасадзе магілёўскага архіепіскапа (з 1782) заснаваў у Магілёве друкарню (Магілёўская   прыдворная   друкарня;

 

Магілёўскі архіепіскапскі палац.

 

дзейнічала ў 1774—97), дзе выдадзена больш за 50 назваў кніг на рускай, польскай, лацінскай i французскай мовах. Тут Б.С. напісаў, паставіў i выдаў у 1783 трагедыю «Гіцыя ў Таўрыдзе». У 1793 выдаў у гэтай друкарні сваю гісторыкакраязнаўчую працу «Аб Заходняй Расіі», прысвечаную пытанням гісторыі ўсходнеславянскіх народаў, абгрунтаванню гістарычнай еднасці беларусаў, украінцаў i рускіх. Ён быў ініцыятарам выдання календароў («Каляндар беларускіх намесніцтваў на 1783 г.», «Каляндар беларускі» 1784— 95). Сярод яго найбольш грунтоўных даследаванняў i выданняў «Псторыя Таўрыды» (т. 1—2, Браўншвейг, 1800, рускі пераклад, Спб., 1806), «Гісторыя сарматаў i славян» (т. 1—4, Спб., 1812), «Даследаванне аб паходжанні рускай мовы», «Літоўская граматыка» (мелася на ўвазе граматыка беларускай мовы; не выдадзена). Ёсць падставы сцвярджаць, што Б.С. аўтар «Беларускай граматыкі» (рукапіс пакуль не знойдзены). Ён напісаў шмат вершаў, драматычных твораў на польскай i лацінскай мовах, выдаў значную колькасць твораў у сваім перакладзе з еўрапейскіх моў. Спадчыну Б.С. часткова выдаў у 1872 А.ВярыгаДарэўскі.

Літ.: Краткое начертание деятельной и трудовой жизни... Станислава БогушаСестренцевича. Спб., 1825; Мальдзіс А.І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII стагоддзі // Книга, библиотечное дело и биб­лиография в Белоруссии. Мн., 1974. І.П.Хаўратовіч.