Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 40 госцяў анлайнБРЭТЭ Якуб Антон |
[В г i о t е t Jakub Antoni (1746—25.5.1819)]
Вучоны медык, хірург, прадстаўнік прыродазнаўчага матэрыялізму на Беларусі канца 18 ст. Паходзіў з Францыі. Працаваў хірургам у шпіталі ў Ліёне. 3 1768 на працягу 10 гадоў быў празектарам i дэманстратарам анатоміі ў шпіталі ў Парыжы, а затым у 1777 у Вільні, пры Галоўнай літоўскай школе, дзе ў 1780 выкладаў хірургію. 3 1781 выконваў абавязкі дэманстратара пры кафедры фізіялогіі i анатоміі, набыў вялікую папулярнасць як выдатны хірург i акушэр. У 1787 атрымаў дыплом доктара медыцыны i хірургіі i пасаду прафесара практычнай хірургіі, у 1791 — патэнт генеральнага хірурга
войск Вялікага княства Літоўскага. Членкарэспандэнт Парыжскага медыцынскага таварыства, член Віленскага таварыства ўрачоў. Па даручэнні Віленскага універсітэта заснаваў у 1808 хірургічную клініку, якой кіраваў да 1811. Па ўласнай ініцыятыве арганізаваў навучанне малодшага медыцынскага персаналу, пры гэтым заняткі па анатоміі праводзіў на польскай мове. У далейшым многія з яго вучняў сталі знакамітымі ўрачамі. У 1788—89 апублікаваў на французскай мове свае лекцыі па практычнай хірургіі i назіранні за хворымі. Насуперак поглядам рэлігіі на хваробу як боскуто кару сцвярджаў, што захворванні выклікаюцца пэўнымі матэрыяльнымі прычынамі. Памёр i пахаваны ў Вільні.
Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 235. |