ВІШАВАТЫ Андрэй

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 560 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВІШАВАТЫ Андрэй

(26.11.1608 — 29.7.1678)

 

Рэлігійны мысліцель i філосаф, адзін з вядучых дзеячаў беларускага, украінскага i польскага сацыніянства. Нарадзіўся ў маёнтку Філіпава Трокскага ваяв, ў шляхецкай сям'і. Бацька Станіслаў паходзіў з Падляшша, маці Агнешка — адзіная дачка Ф.Соцына i шляхцянкі са знатнага роду Марштынаў. У 1619—30 вучыўся ў вядомай Ракаўскай акадэміі (школа ў Сандамірскім ваяв.), рэктарамі i выкладчыкамі якой былі сацыніянскія тэолагі Я.Крэль, М.Руар i інш. Скончыўшы вучобу, В. працаваў хатнім настаўнікам у доме люблінскага ваяводы П.Тарлы. У 1631, атрымаўшы спецыяльную стыпендыю, разам з іншымі здольнымі выпускнікамі Ракаўскай акадэміі выехаў за мяжу, каб прадоўжыць адукацыю. У Гамбургу сустракаўся з Г.Гроцыем i вёў з ім рэлігійнафіласофскія размовы. Некалькі гадоў вывучаў вольныя навукі i тэалогію ў Лейдэнскім універсітэце. Пасля заканчэння універсітэта наведаў Амстэрдам, у 1637 быў у Англіі, потым у Парыжы, дзе сябраваў з французскімі вучонымі i філосафамі Гасендзі i Мерсенам, наведваў лекцыі, удзельнічаў у навуковарэлігійных дыскусіях. У 1640—42 ра­зам ca сваім вучнем кальвіністам А.Сухадольскім падарожнічаў па Гер­мана, Галандыі, Францыі. Вярнуўшыся на  радзіму,   займаў  пасаду  міністра

(прапаведніка) сацыніянскага збору ў маёнтку Шэршні Кіеўскага ваяв., прапаведаваў у зборах на Валыні (у Галічанах, Іваніцах, Кіселіне). Пасля забароны Люблінскім трыбуналам сацыніянскіх збораў i школ В. ў 1648 пасяліўся з сям'ёй у Седлішчы. У час ваенных дзеянняў казацкіх войск Б.Хмяльніцкага супраць Рэчы Паспалітай, вайны з Расіяй i ІІІвецыяй, сялянскіх бунтаў i паўстанняў В., ратуючы жыццё сваёй сям'і, пераязджаў з месца на месца, страціў маёмасць, у т.л. бібліятэку. У 1655—57 ён жыў у Кракаве i працаваў над каментарыямі да Свяшчэннага пісання. Пасля прыняцця Варшаўскім соймам пастановы пра выгнанне сацыніян з Рэчы Паспалітай заставацца на радзіме стала небяспечна. У сакавіку 1660 ён удзельнічаў у дыспуце яго аднадумцаў з езуітам М.Ціхоўскім i інш. па пытаннях інтэрпрэтацыі Свяшчэннага пісання i Боскай Тройцы. Гэты дыспут апісаў А.Вянгерскі ў сваёй кнізе «Рэфармаваная Славонія». Пасля дыспуту адзін з езуітаў сказаў: «Калі б з пекла з'явіўся д'ябал, ён бы не змог больш цвёрда i ўмела абараняць сваю веру, чым Вішаваты». Кашталян, які прысутнічаў на дыспуце, прапанаваў В. прыняць каталіцызм i застацца на радзіме i нават хацеў падарыць яму фальварак Гродзек, але той адказаў, што лічыць за лепшае «страціць маё­масць i грамадзянскі гонар, чым чыстае сумленне».

У 1660 В. разам з сям'ёй перабраўся ў Сілезію, потым у Венгрыю, Германію, у 1666 — у Амстэрдам. Галоўнай рысай рэлігійнаінтэлектуальнага

жыцця гэтага горада была талерантнасць, што абумовіла наяўнасць тут людзей розных веравызнанняў, філасофскіх поглядаў, шматлікіх канфесійных плыняў i сектаў. Менавіта тут знайшлі прытулак многія сацыніяне з Вялікага княства Літоўскага i Польшчы. А/пошнія 12 гадоў жыцця, якія В. правёў у Амстэрдаме, былі найбольш плённыя ў яго творчасці. Тут напісаны асноўныя рэлігійнафіласофскія тво­ры. Ён падрыхтаваў i на працягу 1665—69 выдаў на лацінскай мове фундаментальную серыю твораў многіх сваіх аднаверцаў пад назвай «Бібліятэка Польскіх Братоў» («ВіЫіоШеса Fratrum Роіопогшп»), якая стала шыро­ка вядомая ў Заходняй Еўропе. Каля 1677 В.напісаў свой галоўны твор «Аб рэлігіі, згоднай з розумам» («Ргеіідіо rationalis...», выдадзены ў 1685 пасля смерці аўтара). В. — аўтар шэрага прац па праблемах этыкі, логікі i філасофіі, з якіх захаваліся толькі асобныя. Перад смерцю ён раіў сваім сынам: «Трымайцеся ў жыцці, як i я, праўды i дабра».

Як мысліцель В. — прадаўжальнік рацыяналістычных рэлігійнафіласофскіх традыцый ранняга польскага i беларускалітоўскага антытрынітарызму, галоўным чынам С.Буднага, а таксама свайго   дзеда   Соцына.   На   яго   тэалагічныя     i     філасофскія    погляды паўплывалі найбуйнейшыя філосафы i вучоныя,  у т.л. Галілей, Дэкарт, Гасендзі, Спіноза, Кеплер i інш., творы якіх ён уважліва вывучаў. Рэлігійнафіласофская     дактрына     беларускіх, літоўскіх i польскіх радыкальных рэфарматараў    (антытрынітарыяў,    або арыян, якія ў канцы 16 ст. атрымалі назву    сацыніян)    была    рацыяналістычнагуманістычнай рэакцыяй на тэалагічнае вучэнне пануючай у той час каталіцкай   царквы   i   сярэдневяковай схаластыкі. Яна была скіравана супраць   традыцый   i   царкоўнага   аўтарытэту, даючы індывіду права самастойна      вырашаць     рэлігійнафіласофскія i маральнаэтычныя праблемы. На  ix думку,  змест i  сутнасць тэалагічнарэлігійных   паняццяў  павінны быць простыя,  згодныя з розумам i тэкстамі Свяшчэннага пісання. Аднак i Свяшчэннае  пісанне  В. лічыў толькі нормай   веры,   згодна   з   якой  індывідуальны розум можа мець сваё меркаванне, як у юрыспрудэнцыі, дзе нор­ма  права  інтэрпрэтуецца  суддзёй.  У хрысціянскай    супольнасці    звычайна спасылаюцца на тры аўтарытэты, якія выносяць свой вырак ісціннасці Свяш­чэннага пісання: папы або царкоўнага сабора   (праваслаўныя,   католікі),   Св. Духа (містыкі) i нармальнага, непашкоджанага розуму чалавека. В., як i ў свой час С.Будны, прыходзіць да высновы, што розум у стане аддзяліць рэлігійную ісціну ад памылковага погляду. Але ж ён мае свае межы, i таму боскае   Адкрыццё,   або   Свяшчэннае пісанне, патрэбна для пазнання чалавекам таямніц веры, якія хоць i перавышаюць розум, але не супярэчаць яму.

У рэшце рэшт розум здольны дайсці да галоўных  рэлігійных  ісцін  уласнымі сіламі, кіруючыся натуральнымі сродкамі. Каб гэта адбылося, ён павінен быць вызвалены ад афектаў i забабонаў.   Паводле   В.,   аб'ект   веры   ёсць ісціна пра боскія рэчы, адкрытыя праз Бога ў Свяшчэнным пісанні. Хто не прымае ісціны Адкрыцця, таго можна пераканаць толькі лагічнымі, разумовымі аргументамі. Чалавечы розум — гэта натуральны інструмент, дадзены Богам для пазнання праўды i адрознення яе ад фалыпу.  Ён  з'яўляецца інтэлектуальным  святлом,  унутраным вокам, таму абсурдным будзе прымаць за праўду тое, што супярэчыць розуму. Такім   чынам,   працэс   веры   В.   параўноўваў   са   звычайнай   інтэлектуальнай   дзейнасцю.    Што    датычыць звышнатуральных таямніц, то ix праўдзівасць   грунтуецца    на   наступных лагічных перадумовах: усё, што сказаў Бог, ёсць праўда; што змяшчаецца ў Свяшчэнным пісанні, сказаў Бог. Як філосаф  В.  прыходзіць да  высновы, што   розум   можа   дайсці   да   метафізічных ісцін i без дапамогі Адк­рыцця. Але як хрысціянін ён лічыць, што   ў   справах   веры   Свяшчэннае пісанне неабходнае i патрэбнае. Пад уплывам Дэкарта В. пастуліруе, што ісціна ёсць тое, што мае рысы відавочнасці — выразнасць i зразумеласць (яснасць).   Гэтымі   рысамі   валодаюць пэўныя   ідэі   i   паняцці,   якія   маюць аксіяматычны характер i агульныя для ўсіх людзей. Менавіта яны адыгрываюць ролю крытэрыяў ісціны (праўды). Пад уплывам рацыяналізму 17 ст. В. паступова  пераходзіць  з  тэалагічных на  філасофскія пазіцыі,  прызнаючы, што паза Свяшчэнным пісаннем i незалежна ад яго чалавечы розум здоль­ны да пазнання праўды  i  што  гэта праўда, або ісціна, грунтуецца на падставах, уласцівых самому розуму. Па сутнасці гэта было абгрунтаванне незалежнасці філасофскага i наогул навуковага    мыслення.    У   духу   картэзіянскай філасофіі В. зрабіў спробу выкласці  некаторыя  лагічныя,   метафізічныя i  натуралістычныя аксіёмы розуму   (тройчы  адзін  —  тры,   тры плюс адзін — чатыры, цэлае заўсёды большае за частку, душа без цела не з'яўляецца чалавекам i т.д.), на што звярнуў увагу П.Бейль. 3 поглядамі В.наконт Святой Троицы палемізаваў Г.Лейбніц. 3 рацыяналістычных пазі

цый В. вырашаў пытанні. даверу да індывідуальнага розуму, памылак у пазнанні, адносін філасофіі да рэлігіі i інш. Аспрэчваючы думкі сваіх апанентаў, В. сцвярджаў: адны лічаць, што магчымасці чалавечага пазнання абцяжараны першародным грахом, другія — што абмежаваны боскай воляй, трэція — што чалавечы розум схільны да памылак. Тым не менш, мяркуе В., усе яны здольныя пазнаць аб'ектыўную ісціну, пра што сведчаць поспехі навукі — матэматыкі, фізікі, астраноміі i інш. Пры вырашэнні той ці іншай праблемы перш чым зрабіць выснову, неабходна грунтоўна i дакладна ўзважваць усе аргументы «за» i «супраць». Гэта тычыцца не толькі навуковафіласофскіх, але i рэлігійнатэалагічных пытанняў. Таямніцы веры могуць перавышаць здольнасці чалаве­чага розуму, але яны яму не супярэчаць. «Так, — піша В., — вечнасць Бо­га або стварэнне з нічога (неіснаванне пачатку) ёсць таямніца, паколькі некаторыя мяркуюць, што інтэлект не здольны гэтага зразумець. Аднак ро­зум даказвае, што гэта не толькі магчыма, але i неабходна як першапрычына. Тое, што Бог стварыў неба, зямлю, зоркі i да т.п., — гэта праўда, недаступная чалавечаму розуму, аднак якая не супярэчыць яму, асабліва, калі мы лічым, што Бог стварыў Сусвет не з нічога, а з неўпарадкаванай матэры i». Рацы яналі сты чна натуралі стыч ны характер несла інтэрпрэтацыя сацыніянамі, i ў прыватнасці В., прабле­мы цудаў. I ў гэтым пытанні яны ішлі па слядах С.Буднага i па шляху Б.Спінозы, імкнучыся надаць біблейскім цудам натуралістычныя рысы. Так, В. наступным чынам тлумачыць евангельскі эпізод, калі раптоўна знікла сонца, каб супакоіць распятага на крыжы Хрыста: «Гэта магло адбыцца таму, што або сонца закрылася хмарамі, або з прычыны выпарэнняў, якія некаторыя матэматыкі называюць сонечнымі плямамі». Такая пазіцыя не была выпадковай, а сведчыла пра тое, што В. набліжаўся да вытлумачэння навакольнага свету ў духу сучаснай яму новай філасофіі i прыродазнаўства. У лістах да свайго калегі С.Любянецкагамалодшага  ў  1665—66 ён сцвярджаў, што філасофія Арыстоцеля мала дапамагае тым, «хто дамагаецца пазнаць натуральныя рэчы на падставе даследавання саміх гэтых рэчаў i сузірання развіцця Вялікай кнігі Прыроды». Натуральныя з'явы, лічыў В., трэба інтэрпрэтаваць толькі пры дапамозе натуральных прычын. У прыватнасці, ён адхіляў думку тых вучоных, якія лічылі нябесныя каметы з'явай звышнатуральнай, а рух ix тлумачылі дзеяннем вышэйшых сіл (анёльскіх духаў). Падставай прыроды, паводле меркавання В., з'яўляецца яе ўнутраны рух, а не якіянебудзь вонкавыя, знешнія прычыны. Не адмаў

ляючы аўтарытэту Свяшчэннага пісання, В. тым не менш лічыў, што ўсе таямніцы Адкрыцця, якія не адпавядаюць патрабаванням выразнасці i яснасці, г.зн. асноўным прынцыпам рацыянальнага мыслення, павінны быць адкінуты. Менавіта гэтыя падставы ро­зуму з'яўляюцца для В. крытэрыямі ісціны. В. крытычна ставіўся да ўсіх, хто імкнуўся розум падпарадкаваць ве­ры. Ён быў перакананы, што сляпая вера не сапраўдная вера, a толькі легкавернасць i легкадумнасць, бо вера абапіраецца галоўным чынам на аўтарытэт, а веды — на прычыннавыніковыя сувязі. Нягледзячы на гэта, яны павінны не супярэчыць, a ўзаемна ўдакладняць адно другое. Так, існаванне Бога абгрунтоўваецца не толькі Бібліяй, але i аргументамі розуму. I звышнатуральнае (вера) i натуральнее (розум) святло паходзяць з адной крыніцы — ад Бога.

На думку В., ісцінная філасофія не можа супярэчыць вучэнню Хрыста. Калі антырацыяналісты спасылаюцца пры гэтым на словы паслання апостала Паўла да Каласянаў: «Глядзіце ж, как хто не захапіў вас філасофіяй», яны не ўлічваюць, што апостал яшчэ дадае «пустымі спакусамі», пад чым ён разумеў не праўдзівую філасофію, а псеўдафіласофію, сафістыку, якая сапраўды не адпавядае вучэнню Хрыста. Пад псеўдафіласофіяй В. разумеў галоўным чынам схаластыку. Філасофія ж не толькі не перашкаджае, але i да­памагае пазнаваць тэалагічныя рэчы. Той, хто адукаваны, ведае логіку, матэматыку i інш. натуральныя навукі, здольны пазнаць таямніцы рэлігіі, недаступныя    чалавеку   неадукаванаму.

Глыбокае пазнанне боскіх рэчаў немагчыма без ведання філасофіі. Больш таго, В. схіляўся да думкі, што чалавечы розум незалежна ад боскага Адкрыцця прыходзіць да некаторых метафізічных ісцін, якія маюць фундаментальнае значэнне ў справе пазнан­ня. Хоць Свяшчэннае пісанне змяшчае ў сабе галоўным чынам маральнаэтычныя прынцыпы, тым не менш яно, на думку В., з'яўляецца разам з розумам асноватворнай падставай поглядаў на свет i чалавека. Такім чынам, погляды В. сведчаць, што думка сацыніян непасрэдна наблізілася да філасофіі i навукі Новага часу.

 

Тв.: О religii zgodnej z z rozumem. Warszawa, 1960; Filozofia i mysi spoeczna XVII wieku. Cz. 1—2. Warszawa, 1979.

Лігп.: Подокшин CA. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина XVI — начало XVII в.). Мн., 1970; Яго ж. Философские взгляды социниан // Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Я г о ж. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990; С h m a j L Andzej Wiszowaty jako dziaіacz i myњliciel // Bracia Polscy.   Ludzie.   Idee.  Wpіywy.  Warszawa,

1957; Ogonowski Z. Socynianizm pol­ski. Warszawa, 1960; Яго ж. Socynianizm a Oњwiecenie. Warszawa, 1966.

С.А.Падокшын.