Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 42 госцяў анлайнВОЛЬСКІ Mi кола (1762—1803) |
Мысліцель, гісторык, літаратар. Паходзіў са шляхецкай сям'і. Навучаўся ў Галоўнай школе Вялікага княства Літоўскага, дзе дзякуючы сваім станоўчым якасцям (добразычлівасці, добрай памяці i інш.), захапленню астраноміяй звярнуў на сябе ўвагу М.ПачобутаАдляніцкага стаў яго любімцам. Не адну ноч правялі яны ва універсітэцкай абсерваторыі, назіраючы за зорным небам. В. — аўтар вершаў, перакладаў i твораў па гісторыі. Яшчэ студэнтам ён апублікаваў свой першы твор «Mowa zowieraj№ca uwagi nad pierwiastekowemi dziejami swiata...» («Прадмова, якая мае заўвагі пра першапачатковую гісторыю сусвету», Вільня, 1784). Пісаў вершыпанегірыкі, прысвечаныя Т.Масальскаму, А.Сапегу i інш., перакладаў з Юнга, Вергілія, Бамаршэ. Па рэкамендацыі Пачобута І.Храптовіч запрасіў В. на работу бібліятэкарам сваёй бібліятэкі ў Шчорсах. Праз жаніцьбу з Красуцкай, якая была прыяцелькай «першай кракаўскай пані» І.Бранеўскай, i не без пратэкцыі Пачобута В. наблізіўся да каралеўскага двара i ў хуткім часе ўвайшоў у ласку да Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які надаў яму тытул камергера i прыцягваў да выканання розных даручэнняў ва ўрадавых камісіях, у прыватнасці да распрацоўкі мытных тарыфаў, цывільнага i крымінальнага кодэксаў. В. прымаў удзел у палітычнай барацьбе, пісаў публіцыстычныя творы, у якіх адстойваў праграму рэформ Рэчы Паспалітай, прапанаваную каралеўскім дваром. 3 Панятоўскім пасля яго адрачэння ад прастола ў 1795 накіраваўея ў Пецярбург i знаходзіўся пры былым каралі да яго смерці. Пакінуў у рукапісе ўспаміны пра апошнія дні караля. У канцы жыцця В. жыў у Беластоку, дзе i памёр. Прысвячэнне «Прамовы...», з якім ён звяртаўся да сваіх калег па вучобе ў Галоўнай школе, В. пачынаў словамі: «Няма больш страшных для грамадзяніна свабоднага народа тыранаў, чым увядзенне ў зман i неасвечанасць». Па яго перакананні, нізкі ўзровень культуры i няведанне мінулага абарачаецца для народа вялікімі бедствамі. Гісторыю, лічыў ён, трэба вывучаць не дзеля забавы ці пашырэння сваіх ведаў, а каб надаць гэтай навуцы прыкладны характар, шырока выкарыстоўваць атрыманыя вынікі для ўдасканалення сацыяльнага жыцця. Гісторыя павінна накіроўваць свае намаганні на пазнанне «чалавечай прыроды», высвятленне прычын шчасця або гора людзей, павелічэнне трываласці дзяржаў ці ix заняпаду, «адшуканне ісціны i выкарыстанне яе з карысцю». В. зрабіў спробу адказаць на пытанні пра пэўныя прычыны развіцця чалавечага грамадства i паходжанне дзяржавы. Ён лічыў найважнейшай задачай высветліць, у якой ступені са старажытных часоў рэлігія, земляробства, урад, гандаль, рамяство, мастацтва i навукі ўплывалі на ўдасканаленне чалавецтва. Ён надаваў вялікае значэнне ролі матэрыяльнай вытворчасці ў развіцці чалавецтва. В. настойваў на крытычных адносінах да кожнай гіпотэзы наконт старажытнай гісторыі, патрабаваў рашуча адкідаць здагадкі i зыходзіць з фактаў у пошуках праўды. У адпаведнасці з натуральным правам В. называў прычыны, якія ўплываюць на ход гісторыі чалавецтва: нязменную прыроду чалавека, акалічнасці, у якіх ён знаходзіўся, i лёс ці нечаканасці, ад якіх ён залежаў. Чалавек яму ўяўляўся не вынікам гістарычнага развіцця, а яго зыходным пунктам, чалавечую прыроду выкладаў абстрактна ад сацыяльнай структуры грамадства i пэўнага дзяржаўнага ладу. Акалічнасці, у якіх жыве чалавек, паводле В., не аднолькавыя i не пастаянныя. Чалавек жыве ў розных прыродных умовах, набывае неабходныя прадукты ў працэсе працы, яго здольнасці не заўсёды выкарыстоўваюцца належным чынам, а некаторыя схільнасці накіраваны на зло. Таму немагчыма, каб усе былі роўныя, багатыя i шчаслівыя. Лёс жа ў многім вызначаў i вызначае жыццё людзей i народаў. Паводле В., жыць асобна, без дапамогі іншых людзей чалавек не можа, таму людзі з самага пачатку жылі супольна. Нават у першапачатковым, прыродным стане людзі жылі гуртам. Яны аб'ядноўваліся для задавальнення элементарных патрэб, сярод якіх першай была ежа. Толькі сыты чалавек мог займацца іншымі справамі. У сваім развіцці чалавецтва прайшло тры вялікія стадыі: паляванне, пастухоўства i земляробства. Пераход да земляробства В. тлумачыў павелічэннем колькасці насельніцтва, збядненнем прыродных паляўнічых i паша вых угоддзяў, неабходнасцю аседлага жыцця. 3 павелічэннем колькасці вырабленых прадуктаў i рэчаў узнікла патрэба ў ix абмене, што дало пачатак гандлю. Гандаль памнажаў багацце, багацце нараджала новыя патрэбы, у т.л. тыя, што прыносяць уцехі. Маёмасная няроўнасць, рознасць інтарэсаў i варожасць выклікалі неабходнасць усталявання парадку i правоў. Так узнікла дзяржава. У «Прадмове...» В. на прыкладах Асірыі, Егіпта, Персіі i інш. («Што значаць законы там, дзе самадзержац гуляе лёсам i жыццём чалавека?») асуджаў дэспатычныя рэжымы i войны. Выказаныя ім смелыя погляды ў час, калі ў Рэчы Паспалітай дасягнула вяршыні магнацкая алігархія, гучалі своечасова i садзейнічалі росту прагрэсіўных тэндэнцый i грамадскай думкі Беларусі i Літвы.
Літ.: Бирало А.А. Философские проблемы в науке эпохи просвещения в Белоруссии и Литве. Мн., 1979. С. 109—118. С.В.Кузьмін |