Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 50 госцяў анлайнВЯЖБІЦКІ (В я р ж б i ц к i; |
Wiezbicki) Казімір (1704—55)
Прафесар Віленскай акадэміі. Нарадзіўся на Віцебшчыне. Вывучаў рьгторыку, філасофію, тэалогію ў Вільні, быў рэктарам вучылішча ў Жодзішках. У сваёй «Логіцы...», выдадзенай у 1738 у Вільні, крытыкаваў вучэнне памяркоўных рэалістаў пра рэальнасць універсалій i іманентнасць ix рэчам пачуццёвага свету. Адхіляючы пункт погляду крайніх наміналістаў, якія ператваралі універсаліі ў простыя знакі, фікцыі, В. сцвярджаў, што універсаліі ўзнікаюць у розуме ў выніку абстрагавання падобных рысаў рэальна існуючых асобных рэчаў. У тэорыі пазнання В. падзяляе многія палажэнні вучэння Дунса Скота. У яго выразна выступае эмпірычная i сенсуалістычная тэндэнцыі. Пачаткам пазнання В. лічыў дзейнасць органаў пачуццяў. У адрозненне ад тамістаў, якія з недаверам ставіліся да паказанняў органаў пачуццяў, ён сцвярджаў, што пачуццямі можна пазнаваць рэчы навакольнага свету. Калі б было інакш, то, паводле яго слоў, розум апынуўся б не ў стане штонебудзь сказаць пра рэчы. Розум, які валодае дзейнай сілай, пераўтварае пачуццёвыя вобразы ў пазнанне. В. прызнаў за аксіёму вядомую формулу сенсуалізму: «Няма нічога ў розуме, чаго раней не было б у пачуццях».
Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1971. С. 35—36.
|