ГАЛЯНСКІ Піліп

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 37 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

66.5%UNITED STATES UNITED STATES
13.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.7%CANADA CANADA
4.4%BELARUS BELARUS
1.6%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.6%GERMANY GERMANY
1.4%CHINA CHINA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГАЛЯНСКІ Піліп

Нерыуш (1753—1824)

 

Тэарэтык літаратуры, педагог, перакладчык. Нарадзіўся ў Кракаўскім ваяв. Скончыў піярскі калегіум, пасля працаваў выкладчыкам піярскіх школ у Польшчы, Літве i на Беларусі (1783—87). У 1787 віцэпрафесар, з 1792 прафесар рыторыкі i паэтыкі Галоўнай Літоўскай школы (з 1803 Віленскага універсітэта). Вітаў прагрэсіўныя рэформы ў Рэчы Паспалітай 1791, апублікаваў сваю прамову перад прыняццем прысягі вайсковымі карпусамі ў Вільні... на вернасць Канстытуцыі 1791. У 1803—12 быў прафесарам тэалогіі i царкоўнага красамоўства, дэканам факультэта вольных навук i мастацтваў (1817—19) гэтага універсітэта, цэнзарам, касцельным прапаведнікам, інспектарам школ Віленскай навучальнай акругі. За даследаванне «Пра красамоўства i паэзію» (Вільня, 1786, перавыд. ў 1788 i 1808) узнагароджаны каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім залатым медалём. Паводле светапогляду Г. — прадстаўнік асветніцкай плыні, падтрымліваў школь­ную рэформу, якую праводзіла Адукацыйная камісія, удзельнічаў у рабоцё Варшаўскага таварыства прыхільнікаў навукі. Перакладаў «Паралельныя жыццеапісанні» Плутарха (т. 1—4, 1801—05, пад назвай «Жыццё вялікіх людзей», перавыд. ў 1921). Аўтар публіцыстычных i дыдактычных нарысаў     «Кітайская     літаратура     для літаратарак i літаратараў у Еўропе» (1810), «Філосаф i антыфілосаф» (1811). На думку біёграфаў, Г. не быў арыгінальным мысліцелем, але набыў вядомасць як эрудыт, прыхільнік асве­ты i прагрэсу, праціўнік ханжаства, фанатызму i схаластыкі. Праграма яго лекцый (1793—94) сведчыць, што ён займаў кампрамісную пазіцыю паміж нарматыўнай эстэтыкай класіцызму i новымі асветніцкімі ідэаламі. Паводле тэзісаў яго лекцый паэтычная дасціпнасць грунтуецца на развагах розу­му. Без кіраўніцтва з боку логікі i «цвярозай філасофіі» няма паэзіі. Усё, што даступна разумению, можа быць аб'ектам «вольных навук», сярод якіх цэнтральнае месца займае «красамоўства» — па тагачасных паняццях — не толькі аратарскае мастацтва, але i ўсе віды i жанры мастацкай прозы, публіцыстыкі i літаратурнамастацкай крытыкі. Ад прыгожай прамовы людзі адчуваюць такую ж эстэтычную асалоду, як i ад музыкі ці іншых мастацтваў. Красамоўства квітнее там, дзе людзі кіруюцца перакананнем, а не прымусам, г.зн. у вольных дзяржавах.

Літаратурнаэстэтычныя погляды Г. адлюстроўвалі якасныя змены, што адбыліся ў навуковай думцы эпохі Асветніцтва. Тэарэтычны дыяпазон традыцыйных курсаў паэтыкі i рыторыкі пашыраўся за кошт «асіміляцыі» сумежных навук, якія знаходзіліся ў стадыі станаўлення (эстэтыка, крытыка, стылістыка, гісторыя літаратуры, фалькларыстыка). Універсітэцкія кур­сы паэтыкі сталі своеасаблівымі энцыклапедыямі агульных ведаў пра мастацкую культуру, a ў сваёй спецыяльнай частцы — падручнікамі па літаратуразнаўстве. Гэта быў ужо не ранні сінкрэтызм, характэрны антычнай, сярэдневяковай i часткова рэнесансавай навуцы, a ў пэўным сэнсе інтэграцыя адносна самастойных ведаў пра мастацкую творчасць, кампедыум эстэтычнай прапедэўтыкі i літаратуразнаўства. Такую навуку стваралі ў Віленскім універсітэце Г., Э.Славацкі (бацька польскага паэта Ю.Славацкага) i Лявон Бароўскі.

У 18 — пач. 19 ст. мастацкая проза была менш распрацаваная, чым паэзія. У традыцыйных курсах паэтыкі яна выпадала з аб'екта даследавання. Прозаю займалася «сястра» паэтыкі — ры­торыка. Не было адзінага паняцця про­зы як віду літаратурнай творчасці, «празаічныя выказванні» ў залежнасці ад ix зместу залічваліся да красамоўства, гісторыі, геаграфіі i інш. на­вук. Адсутнасць агульнага паняцця мастацкай літаратуры тлумачылася кансерватызмам традыцыйнай паэтыкі: яна арыентавалася на класічныя роды літаратуры — лірычную, эпічную i драматичную, а яны да эпохі Асветніцтва развіваліся пераважна ў вершаванай форме.

3 даследаванняў Г. пачыналася размежаванне літаратуразнаўства i рыторыкі. Агульныя «рытарычныя» праблемы паклалі пачатак тэарэтычнай эстэтыцы i мастацтвазнаўству. Яго курс грунтуецца яшчэ на антычнай класіцы (рыторыцы i паэтыцы Цыцэрона, Квінтыліяна, Гарацыя), але ўлічвае даследаванні новага літаратуразнаўства, у прыватнасці, французскага крытыка Ж.Марманталя (1723—99), паслядоўніка Вальтэра. Г. адмовіўся ад нарматыўных правіл рыторыкі. На яго думку, умовы красамоўства — шырокая эрудыцыя, лагічнасць думкі, развіты густ i дабрачыннае жыццё. Першай гістарычнай формай краса.моўства была паэзія, яна развівала густ, фантазію i дасціпнасць. Пад красамоўствам Г. разумеў не толькі ўсе роды «прыгожага пісьменства» — аратарскае мастацтва, публіцыстыку i літаратурнамастацкую крытыку, але i філасофію, навуковыя i дыдактычныя творы. Тэорыя рыторыкі, на яго' дум­ку, не апрыёрная, таму што грунтуец­ца на аратарскім вопыце. У падручніку Г. няма шматлікіх іерархічных класіфікацый, дэфініцый i апісанняў рытарычных фігур; гутарка ідзе галоўным чынам пра ўмовы, якія садзейнічаюць развіццю паэзіі i красамоўства. Здольнасць да красамоўства, сцвярджаў аўтар, ёсць ва ўсіх народаў розных гістарычных эпох, яно — дар прыро­ды. Аднак толькі ў свабодных народаў яно развіваецца, толькі там квітнее, дзе кожны грамадзянін вольна выяўляе свае думкі i пачуцці. У заняволеных, прыгнечаных тыраніяй грамадствах няма аратараў, таму што красамоўства там прызначана для ўсхвалення дзяржаўных кіраўнікоў.

Важнае значэнне Г. надаваў выхаванню эстэтычнага густу. Яго крытэ­рыі — прырода («натуральнасць») i агульны ўзровень гуманітарнай куль­туры. Ён адзначаў цыклічнасць: эпохі ўздыму змяняюцца перыядамі заняпаду, якія наступаюць тады, калі ў красамоўства, паэзію, мастацтва i штодзённы побыт пранікаюць вычварнасць, штучнасць, празмернасць. Густ выяўляецца ў стылі красамоўства i паэзіі. Ён можа быць высокі, нізкі, сярэдні, фамільярны, празаічны i паэтычны. Для пісьменніка i аратара важ­на, каб паказная прыгажосць формы не адводзіла чытача i слухача ад сутнасці зместу. Творчая фантазія — гэта пачатак навукі i мастацтва, яго імпульс. Так, жывапісец чэрпае прыга­жосць з прыроды, але толькі праз уяўленне ён надае ўзятаму з жыцця матэрыялу стройную форму i гармонію. У трактоўцы суадносін красы i праўды Г. прытрымліваўся прынцыпаў класіцызму; мастацтва заклікана ўпрыгожыць праўду, стварыць нешта накшталт зачараванага палаца, у якім надоўга не застанешся, але затое перажывеш цудоўныя імгненні. Асноўныя эстэтычныя катэгорыі ён тлумачыў у адпаведнасці з класічнымі традыцыямі: прыгожае — як меру i гармонію, адпаведныя нашаму ўспрыманню; узнёслае — як вялікае, што не можа быць ахоплена нашым зрокам або слыхам. Цікавую думку сфармуляваў Г. пра скаладаныя суадносіны красы прыро­ды i прыгажосці. Карціны прыроды прыгажэйшыя за ix адлюстраванні ў мастацтве. Чым больш дасканала мас­тацтва наследуе прыродзе, тым яно больш прыемнае для публікі. Але i красу прыроды глыбей успрымаюць тыя, хто спасціг прыгажосць мастац­тва.

На думку Г., творы, пазбаўленыяпаэтычнай фантазіі, не паэзія; затое твор, напісаны ў жанры прозы, але напоўнены жывым уяўленнем, напр. раман, адносіцца да паэзіі. Найвышэйшым яе жанрам з'яўляецца эпапея, гераічны эпас, які патрабуе вялікага ро­зуму i багатай фантазіі. Апрача эпічных паэтаў Старажытнай Грэцыі (Гамер) i Рыма (Гарацый) Г. высока цаніў новаеўрапейскіх (Taco, Арыёст, Мільтан, Шэкспір, Карнегі, Расін) i польскіх (Ян Каханоўскі) паэтаў. Тэо­рыя паэзіі i красамоўства Г. выкарыстоўвалася ў школах Беларусі ў канцы 18 —1й палове 19 ст., яна паўплывала на станаўленне асветніцкай эстэтыкі Беларусь

 

Літ.: Bieliсski J. Uniwersytet Wileс­ski (1579—1831). T. 2. Krakуw, 1899—1900; Очерки истории философской и социоло­гической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн.. 1973. С. 282—287. У.М.Конан.