Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 51 госцяў анлайнГІЦІХ Міхаіл (? — 1654) |
Літаратар, палеміст. Нарадзіўся на Беларусі. Выхоўваўся ў духу арыянства. 3 1607 вучыўся ў Альтдорфскай гімназіі (Германія), адкуль выключаны за прапаганду прагрэсіўных ідэй. У 1611 вярнуўся на Беларусь i жыў у Навагрудку. Паслядоўнік С.Буднага. Вядомы філасофскімі трактатами палемікай i перапіскай з сябрамі. Пісаў на лацінскай мове. У 1612 напісаў трактат «Аб задавальненні Хрыста». Палеміка Г. з альтдорфскім прафесарам Л.Люцыусам надрукавана пад назвай «Аб задавальненні... паміж М.Гіціхам, сацыніянам, i Л.Люцыусам, артадоксам» (Базель, 1628). У 1649 склаў алфавітны даведнік «Багаслоўскія зборнікі». У перапісцы з польскімі мысліцелямі Я.Крэлем, І.Маскажэўскім, М.Руарам выказаў думкі пра сілу чалавечага розуму i законы прыроды (апубл. ў Амстэрдаме, 1677). Я.І.Парэцкі. |