Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 43 госцяў анлайнГЛУСК (Г л о с к) Аба |
Яўрэйскі асветнік 2й паловы 18 ст. Паводле адной версіі нарадзіўся ў Глоску, прадмесці Любліна, паводле другой — у мястэчку Глуск Мінскай губ. Лічаць устаноўленай тоеснасць Г. з вальнадумцампрапаведнікам Аўрамам з Глуска, вядомым пад прозвішчам «Глускер магід», творы якога былі спалены на сінагагальным двары ў Вільні. Шляхам самаадукацыі Г. набыў грунтоўныя філасофскія веды. Ён выступаў з вострай крытыкай пісанняў яўрэйскіх мудрацоў, чаго яму не маглі дараваць віленскія равіны. Пад пагрозай праследавання i кары за вальнадумства вымушаны быў пакінуць радзіму i пасля доўгіх вандраванняў трапіў у Берлін, дзе зблізіўся з пісьменнікам М.Мендэльсонам, які высока цаніў яго як глыбокага мысліцеля. Але старэйшыны яўрэйскай абшчыны i тут звярнуліся да адміністрацыі Берліна з просьбай выслаць яго з горада. Толькі дзякуючы заступніцтву Мендэльсона ён быў пакінуты ў Берліне. Найбольш прыгнятала Г. тое, што ён не мог адкрыта прапагандаваць асветніцкія ідэі сярод аднаверцаў. «Калі ты, — казаў ён Мендэльсону, — пачнеш хаваць праўду i я таксама, набраўшыся цярплівасці, моўчкі абыду ўсе адмоўныя з'явы жыцця, дык хто ж, урэшце, будзе накіроўваць аднаверцаў i навучаць ix розуму?» Пакінуўшы Берлін, Г. доўга блукаў па краінах Заходняй Еўропы, потым вярнуўся на радзіму, дзе звесткі пра яго далейшае жыццё губляюцца. Вядомы паэт А.Шамісо прысвяціў Г. паэму (1832).
Літ.: Шахнович М.И. Реакционная сущность иудаизма. М.; Л., 1960. С. 200. Г.А.Маслыка. |