ГУСАРЖЭЎСКІ Тамаш

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 474 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГУСАРЖЭЎСКІ Тамаш

(1732—1807)

 

Гісторык, педагог, прадстаўнік асветніцкага кірунку ў гістарычнай навуцы Польшчы, Літвы, Беларусь Нарадзіўся ў Варшаве ў шляхецкай сям'і, якая паходзіла з Вялікага княства Літоўскага. Адукацыю атрымаў у Вар­шаве, дзе стаў ксяндзоммісіянерам. У 1756—69 выкладаў у духоўных семінарыях Варшавы i Вены. Больш за 20 гадоў займаў пасаду рэгента Віленскай епархіяльнай семінарыі, у 1783—1805 быў прафесарам кафедры ўсеагульнай гісторыі Віленскага універсітэта. Аўтар працы «Прадмова пры пачатку публічных лекцый па ўсеагульнай гісторыі ў Галоўнай шко­ле Вялікага княства Літоўскага» (Вільня, 1783). Пад кіраўніцтвам Г. навучэнцы Віленскай епархіяльнай семінарыі склалі i апублікавалі твор «Уступ да ўсеагульнай гісторыі ў царкоўнай асаблівасці» (1775), у якім адлюстраваны i погляды Г. За час выкладчыцкай дзейнасці, якая працягвалася амаль 50 гадоў, погляды Г. за­знал! значную эвалюцыю. Спачатку ён прытрымліваўся прынцыпаў схаластычнай філасофіі, пазней успрыняў ідэі асветніцкай філасофіі i кіраваўся імі ў сваёй навуковай i выкладчыцкай дзейнасці, што было прычынай яго канфліктаў з царкоўнымі вярхамі. Ад­нак ён канчаткова не парваў з феадальнай ідэалогіяй i часам імкнуўся прымірыць рацыяналістычнае i рэлігійнае тлумачэнне з'яў прыроды i грамадства.

Зрухі     ў    сацыяльнаэканамічным жыцці садзейнічалі фарміраванню ў Г. i яго вучняў пераканання ў тым, што

чалавецтва развіваецца па ўзыходнай лініі i разам з прагрэсам грамадскай свядомасці расце зацікаўленасць да мінулага. У духу свайго часу яны лічылі, што гістарычная навука павінна канцэнтраваць асноўную ўвагу на дзейнасці выдатных асоб, аднак гісторыю яны разглядалі як апісанне шляху, пройдзенага ўсім чалавецтвам. Гістарычная навука — гэта «грамадская памяць», i яе задача высветліць прычыны ўзнікнення, развіцця, узвышэння i заняпаду дзяржаў. Г. падзяляў прыняты ў асветніцкай літаратуры падыход да яе як да навукі, якая мае адказныя i высакародныя мэты. На яго думку, гістарычная навука павінна таксама займацца вывучэннем права i звычаяў, побыту i рэлігіі, палітыкі i культуры, навукі i мастацтва, быць маральнай i палітычнай навукай, што прыносіла б грамадству рэальную карысць. Г. i аўтары «Уступу...» зрабілі смелую на той час спробу секулярызацыі гісторыі, абвясціўшы незалежнасць свецкай гісторыі ад гісторыі царквы. У адрозненне ад болыпасці гісторьікаў таго часу, якія бралі ў якасці крыніц толькі хронікі i старажытныя летапісы, Г. i яго вучні са­мым! дакладнымі крыніцамі лічылі дакументы, ставілі пытанне пра абавязковы навуковы аналіз крыніц, крытычны падыход да ix. Аўтары «Уступу...» імкнуліся даць больш абгрунтаваную перыядызацыю ўсеагульнай гістрыі, высветліць асаблівасці кожнага з трох вызначаных імі перыядаў — старажытнай гісторыі, сярэднявечча i найноўшай гісторыі (раней перыядызацыя зводзілася да 2 перыядаў: старажытнага i новага). Г. i яго вучні станоўча ацэньвалі развіццё сучаснай ім Еўропы і, спадзеючыся на асветніцтва, аптымістычна глядзелі ў будучыню. Аднак грамадства будучыні яны не ідэалізавалі, не ўяўлялі яго як нешта свабоднае ад супярэчнасцей i ўзрушэнняў. Праект вечнай згоды, прапанаваны СенП'ерам, Г., напрыклад, назваў утопіяй.

Г. зрабіў значны ўплыў на фарміраванне гісторыкасацыялагічнай канцэпцыі І.Лялевеля, які студэнтам у 1804—05 навучальным годзе наведваў яго лекцыі i ў час прыватных кансуль­тацый распытваў прафесара пра тэарэтычныя праблемы гістарычнай навукі i метады даследавання. Лялевель лічыў сябе вучнем Г. i сваю тэарэтычную працу «Гісторыка» прысвяціў менавіта яму. Педагагічная дзейнасць Г. садзейнічала пашырэнню ў Польшчы, Літве i на Беларусі асветніцкіх ідэй.

 

Тв.: Raport... o Kursie historii staroїytnej w r. akademickim 1802—1803. Wilno, 1930.

Літ.: Бирало А.А. Философские про­блемы в науке эпохи просвещения в Бело­руссии и Литве. Мн., 1979. С. 103—109.