ДАМАШЭВІЧ Марыян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 476 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДАМАШЭВІЧ Марыян

Выкладчык філасофіі ў Гродне ў 2й палове 18 ст. Пра яго жыццё i дзейнасць звестак не выяўлена. Захаваўся толькі рукапіс лекцый па філасофіі ў «Курсе агульнай фізікі», напісаных на лацінскай мове. У ix Д. падкрэсліваў значэнне назапашанага філасофіяй вопыту, рабіў спасылкі на мысліцеляў антычнасці i Новага часу, асабліва адзначаў заслугі X.Вольфа i выказваў думкі, блізкія яго ідэям. У спецыяльным раздзеле курса даў апісанне «сек­ты схаластыкаў», галоўнымі прадстаўнікамі якой лічыў Альберта Вялікага, Фаму Аквінскага, Дунса Ско­та, вылучыў тры асноўныя кірункі схаластычнай філасофіі — перыпатэтычны, тамістычны, скатысцкі, хоць i лічыў яе заняпалай. Філасофскі трак­тат Д. сведчыць пра новы кірунак пераходнага перыяду — пачатак новай эклектычнай філасофіі 2й паловы 18 ст. Ён падкрэсліваў, што заняпад схаластыкі пачаўся пасля вялікіх адкрыццяў натуралістаў: «Галілей да сярэдзіны 18 ст. абверг схаластычную недарэчнасць i адкрыў новую эру. Яго падтрымалі вучоныя i філосафы Га­сендзі, Картэзій, што пайшлі за філасофіяй, атрыманай у спадчыну ад Дэмакрыта i Эпікура, якой пагарджалі шмат стагоддзяў i якая (цяпер), ачышчаная i ўдасканаленая, уведзена ў новыя сістэмы». Гэта выказванне Д. па сутнасці з'яўляецца прызнаннем вартасцей матэрыялістычнага светапогляду. Парадаксальна, але праўда, што ніякія аргументы, акрамя розуму, ужо не аўтарытэты. Цяжка нават уявіць, што такое было б магчыма паўстагоддзя назад, каб напісаць такое: «Сёння прытрымліваюцца такой філасофіі, якая не скавана ніякім аўтарытэтам, прытрымліваюцца толькі правіл розуму i выбіраюць сабе ясныя i празрыстыя прынцыпы». Разглядаючы праблему сутнасці цел, пранікальнасць ці непранікальнасць цел, мяжу дзялення цел, Д. не пагаджаўся з канцэпцыямі Дэкарта i Гасендзі: «Нельга пагадзіцца з Гасендзі, — пісаў ён, — атаясамліваючага прыроду фізічнага цела i працягласць». Д. лічыў, што ёсць такія (канчатковыя) элементы, якія не маюць працягласці.

Д. аналізуе шэраг філасофскіх сістэм разумения карціны сусвету. «Для Сакрата i Платона, — піша ён, — свет — матэрыя i ідэя; для Піфагора i піфагарыйцаў — Бог, матэрыя i лічбы; для Арыстоцеля — матэрыя, форма i змена». У выніку супастаўлення гэтых поглядаў робіць выснову: «Прынцыпы Арыстоцеля з'яўляюцца ісціннымі прынцыпамі цел у метафізічным сэнсе». На яго думку, такой жа пазіцыі прытрымліваліся Эпікур, Дэкарт i інш. філосафы. Гэта азначае, што ў некаторых пытаннях натурфіласофіі Д. імкнецца ўтрымаць тэалагічныя традыцыі, але не паўсюдна, a толькі там, дзе гэта ўдаецца. Таму па сутнасці ён вы­ступав супраць атамістычнай пазіцыі, якая тлумачыць будову сусвету з матэрыяльных часцінак, не пагаджаецца ні з Дэкартам, ні з іншымі філосафамі ў тым, што атамы ці малекулы — аснова будовы цел, а тэорыя Дэкарта — «вынік' уяўлення». Д. схіляецца да канцэпцыі Г.Лейбніца, да яго «манадалогіі». Яго задавальняюць «манады» — гэтыя духоўныя адзінкі, што змацоўваюць увесь свет. Менавіта таму Д. лічыць, што «Лейбніц пайшоў па но­вым шляху развіцця прынцыпаў цел i ачышчэння (тэорыі пра ix) ад забабо­наў». У «Псіхалогіі» як частцы курса разглядаецца паняцце душы i яе праяў. Тут погляды Д. вельмі супярэчлівыя. Душа — асобная субстанцыя, яна ж існуе i як праяўленне дзейнасці цела, найперш мозга, без якіх як бы не існуе. Д. адмаўляе прыроджаныя ідэі. Шмат у чым ён падобны да Б.Дабшэвіча i А.Доўгірда — яны адзіная нітка асветніцкага кірунку ў каталіцкай філасофіі на Беларусь

Гв.: Institutiones philosophiae naturalis seu physica. Grodno, 1787—89.

Літ.: Дорошевич Э.К. Новая фило­софия в рукописных трактатах // Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973.

Э.К.Дарашэвіч,