ЖАБА (Zaba) Ігнацы

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 424 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

47.8%UNITED STATES UNITED STATES
39.3%JAPAN JAPAN
3.5%CHINA CHINA
3.2%CANADA CANADA
1.2%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
0.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.5%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЖАБА (Zaba) Ігнацы

(10.8.1713—1799)

 

Тэолаг, педагог, рэлігійны i грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў сям'і мінскага ваяводы Яна Казіміра. Навучаўся ў езуіцкіх школах у Гродне, на філасофскім факультэце Віленскай акадэміі (1731 — 34). 3 1735 займаўся багаслоўскімі навукамі, з 1740 выкладаў паэтыку, красамоўства i філасофію ў езуіцкіх калегіумах, у 1748 выконваў функцыі прапаведніка пры двары свайго старэйшага брата Яна Антонія. У 1752 абараніў доктарскую дысертацыю. У 1753—54 прафесар тэалогіі ў Вільні, пракуратар Літоўскай правінцыі. У 1756—60 член прадстаўніцтва Рэчы Паспалітай пры генеральнай курыі ў Рыме. Пасля вяртання зза мяжы прызначаны рэктарам Віленскай акадэміі (1760—69), узначальваў калегіумы ў Гродне (1763—66), Жодзішках (1766—69) i Браневе (1770—72), быў настаяцелем у Мітаве (Елгаве). У 1774 пры падтрымцы І.Масальскага зноў прызначаны на пасаду рэктара Віленскай акадэміі, якую займаў да выхаду ў адстаўку ў 1779. Памёр i пахаваны ў Вільні. Звесткі пра яго літаратурнуто спадчыну адсутнічаюць.