ЖЫЛІБЕР (Gilibert)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 363 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЖЫЛІБЕР (Gilibert)

Жан Эмануэль (1741—1814)

 

Вучоныпрыродазнавец, урач, мысліцель; заснавальнік першай на Беларусі медыцынскай акадэміі ў Гродне (1775—81). Нарадзіўся ў Францыі непадалёку ад Ліёна. Медыцынскую адукацыю атрымаў ва універсітэце Манпелье i працаваў прафесарам медыкаветэрынарнай школы ў Ліёне. У 1775 запрошаны А.Гызенгаўзам для заснавання ў Гродне медыцынскай школы (акадэміі). Кіраваў Гродзенскай меды­цынскай акадэміяй (1775—81), заснаваў у Гродне акушэрскую i ветэрынарную школы, клінічны шпіталь, анатамічны тэатр, батанічны сад, уладкаваў тут багатую навуковую бібліятэку. У акадэміі i школах Ж. выкладаў медыцыну, мінералогію, хімію, батаніку. Напачатку (кастрычнік 1775) у меды­цынскай школе было 12 вучняў. У 1778 пры школе створана аддзяленне на 10 вучняў «добрага паходжання i выдатных здольнасцей», дзе рыхтавалі ўдасканаленых урачоў для гарадоў, i аддзяленне на 20 чалавек для «правінцыяльных лекараў i хірургаў» (паводле звестак швейцарскага вучонага І.Бернулі); у аддзяленні «спавівальнага мастацтва» выкладчыкам бы­ла акушэрка з Парыжа. 3 гэтага часу школа стала называцца акадэміяй. Тут навучаліся пераважна дзеці рамеснікаў i сялян (шляхціцы лічылі медыцын­скую справу нешляхетным заняткам). Як чалавек прагрэсіўных, дэмакратычных i рацыянальных поглядаў Ж. спачуваў простым людзям. Ён быў самастойным мысліцелем і, відаць, падзяляў погляды французскіх асветнікаў i матэрыялістаў. Усё гэта не падабалася клерыкальным колам у Вільні, куды ў 1781 была пераведзена медыцынская акадэмія з Гродна i дзе на яе аснове створаны медыцынскі факультэт пры Віленскім універсітэце. Езуіты i наогул каталіцкія колы насігярожана, нават варожа ставіліся да вучонага. Яны перашкаджалі дзейнасці Ж. ў т.зв. анатамічным тэатры, хоць гэта было при­нята ў практыцы навучання медыкаў у тагачасных перадавых краінах. Матэрыялы сведчаць i пра нейкую інтрыгу, у якую была ўцягнута i жонка Ж. Акадэмічная адміністрацыя вымушана была забараніць лекцыі i творы вучо­нага (нават з універсітэцкай бібліятэкі былі забраны 4ы i 5ы тамы яго твораў). Справа скончылася разводам i ад'ездам у 1783 Ж. на радзіму.

Ж. напісаў шмат прац па флоры Бе­ларуси Літвы, Польшчы, па эпідэміялогіі эндэмічных хвароб у гэтых краінах. У прадмове да сваёй кнігі «Флора Літвы» (1781) ён разважаў аб прынцыпах класіфікацыі раслін К.Лінея, Турнефора i інш. Ж. аддаваў перавагу поглядам Турнефора, а да ЛІнея ставіўся крытычна. Ён пісаў: «...Не заўсёды мы адносіліся з поўным даверам да законаў бессмяротнага настаўніка... Як мне, так i ўсім падобным мне натурам многія прынцыпы Лінея ўяўляюцца каштоўнымі, але яго нельга ніякім чынам без доказу назваць му­жам глыбокіх дараванняў... ён занадта сістэматычны i абвясціў без усякага разбору зусім адвольныя законы, якія супярэчаць прыродзе». 2 тамы гэтай грунтоўнай працы выйшлі яшчэ ў Гродне, а наступныя 3 у Вільні. На той час кніга была навукова абгрунтаваным даследаваннем, ёю зацікавіліся i вучоныя Расійскай акадэміі навук. Ж. меў добрыя адносіны з акадэмікам П.С.Паласам, які прысылаў яму ў Гродна шматлікія расліны для даследа­вання. Пра вынікі сваіх доследаў Ж. паведамляў i ў Расійскую акадэмію (у 1780 у «Акадэмічных весцях» надрукавана яго праца на рускай i французскай мовах).

Светапогляд Ж. адлюстраваны ва ўсёй яго дзейнасці, у т.л. i ў натуралІсцкіх творах. Раслінны i жывёльны свет  вучоны   разглядаў  як  тварэнне

прыродымаці, якая ўсё нараджае. Ён адмаўляў існаванне «жыццёвых духаў», лічыў, што ўсё заключаецца ў прыроднай жыццядзейнасці арганізмаў. У сваіх поглядах на арганічнае жыццё Ж. прытрымліваўся стыхійна матэрыялістычных пазіцый: «У свеце існуе мноства відаў жывёлін i раслін, ix зараджэнне, развіццё i харчаванне падпарадкоўваюцца натуральным зако­нам». Ён лічыў, што класіфікацыя жывёльнага i расліннага свету павінна быць натуральнай, а не штучнай, што пры сістэматызацыі раслін найперш трэба ўлічваць натуральныя сувязі, i абгрунтаваў слушныя палажэнні пра ўсебаковы ўлік якасцей i ўласцівасцей арганічнага свету. 3 гэтых пазіцый Ж. крытыкаваў Лінея за штучнасць яго класіфікацыі: «Праўда, ён нам прапанаваў свой метад, але, папершае, вельмі цяжкі на практыцы, падрутое, ён мае шмат адхіленняў ад нормы i ламае натуральныя сувязі». У сваёй практычнай дзейнасці па класіфікацыі раслін беларускай i літоўскай флоры Ж. выкарыстоўваў i метады Лінея, але кіраваўся пераважна сваім метадам, які абапіраўся не столькі на фармальныя адзінкі, колькі зыходзіў з умоў жыцця раслін i ix натуральных відавых прыкмет. Светапогляд Ж. ў сваёй аснове адлюстроўвае стыхійнаматэрыялістычныя імкненні вучонага, які высока ставіў эксперымент і назіранне. Як батаніксістэматык Ж. даў пачатак сістэматычнаму вывучэнню флоры Беларусі, распрацаваў пла­ны сумеснага са студэнтамі шырокага вывучэння мясцовай флоры, фауны i мінералаў (была сабрана значная калекцыя) i тым самым заклікаў да даследавання самой прыроды, яе законаў. Ён аб'ектыўна садзейнічаў пераадоленню рэлігійнатэалагічнага светапогляду (ва ўсякім разе ў яго найбольш кансерватыўных формах). Логіка натуральнанавуковага светапогляду падводзіла яго фактычна да адмаўлення некаторых палажэнняў тэалогіі. Так, у нарысе «Даследчыкі прыроды Літвы» (1781) ён па сутнасці адмаўляе тэалагічную (ці спірытуальную) трактоўку паняцця душы. Абапіраючыся на экс­периментальны дослед 5месячных зрослых блізнят (адзін з ix без галавы i ног), Ж. зрабіў выснову, што «жыццёвы пачатак, які кіруе харчаваннем, цалкам незалежны ад разумнай часткі душы». Аб'ектыўнасць вывучэння біялагічных працэсаў — галоўны прынцып вучонага. У гэтых жа нарысах ён правёў параўнальны аналіз анатоміі   ваўка   i   чалавека,   прааналі­заваўшы агульнае i рознае ў ix будове. Ж. заклікаў вывучаць рэальныя прычыны хвароб людзей, ісці да ісціны, не зважаючы на забабоны. Над уваходам у анатамічны тэатр ён зрабіў шыльду: «Тут сама смерць павінна прыносіць карысць чалавецтву».

Светапогляд Ж. i яго навуковая дзейнасць не падабаліся эксезуітам (К.Богуш, А.Стрэцкі i інш.), якія абвінавачвалі вучонага ў падрыве веры i маралі (напр., вызначэнне полу кветак лічылі ганебным заняткам). Усё гэ­та вымусіла Ж. вярнуцца ў Францыю, дзе ён удзельнічаў у рэвалюцыі 1789— 94.

 

Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Historia nauki polskiej. Т. 2. Wrocіaw etc, 1970.       Э.К.Дарашэвіч.