ЗАВІША (Zawisza)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 591 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗАВІША (Zawisza)

Крыштаф Станіслаў (20.4.1666—15.8.1721)

 

Пісьменнікмемуарыст, перакладчык, аратар, дзяржаўны дзеяч Польшчы i Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся на Слонімшчыне ў сям'і пісара Вялікага княства Літоўскага i мінскага старосты А.Завішы. Страціўшы ў раннім дзяцінстве бацьку, знаходзіўся пад апекай дзядзькі канц­лера Марцыяна Агінскага. Вучыўся ў Віленскай акадэміі, потым у Кракаве. 3 1685 староста мінскі, з 1720 ваявода мінскі. Прымаў актыўны ўдзел у палітычным жыцці, удзельнік пасольства К.Гржымалтоўскага ў Маскву, некалькі разоў быў паслом i маршалкам сойма (1697, 1718, 1720). Неаднаразова мяняў палітычную арыентацыю. Опе­чатку быў прыхільнікам караля Аўгуста I, у час Паўночнай вайны прыняў бок Станіслава Ляшчынскага. У 1686 у выніку жаніцьбы з Тэрэзіяй Тышкевіч атрымаў багаты пасаг, што дало яму магчымасць заняцца ў вясковай цішы літаратурнай дзейнасцю. Аўтар пераробкі італьянскага рамана «Любасць без перамен» (1688), шэрага прамоў на соймах, сабраных яго дач­кой Б.Радзівіл (Завішай) у кнізе «Водгук прыемных мелодый» (Варшава, 1728), i інш. Найбольш значныя ў яго літаратурнай спадчыне «Успаміны» (Варшава, 1862), дзе апісаны норавы i уклады жыцця беларускай шляхты канца 17—пач. 18 ст., гістарычныя падзеі, да якіх аўтар меў непасрэднае дачыненне.