ЗАЛУСКІ Лука (1604—76)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 627 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗАЛУСКІ Лука (1604—76)

Філосаф, педагог. Нарадзіўся на Міншчыне ў шляхецкай сям'і. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце. Выкладаў паэтыку, рыторыку, філасофію, тэалогію ў гэтым i інш. універсітэтах Рэчы Паспалітай. Выкладчыцкую дзейнасць сумяшчаў з царкоўнаадміністрацыйнай. Пад прозвішчам свайго вучня М.Мнішкі (відаць, Мнішка быў мецэнатам 3.) выдаў у Вільні ў 1640 твор пад назвай «Агульная філасофія...», які з'яўляецца цікавай крыніцай філасофскай культу­ры 17 ст. Поруч ca змястоўным выкладаннем шырокага кола праблем, што звычайна   разглядаліся   ва   універсі­тэцкіх курсах філасофіі, твор адлюстроўвае выразную індывідуальную філасофскую пазіцыю аўтара. Гэта 3гадовы курс філасофіі, прачытаны 3. у Віленскім   універсітэце   ў    1638—40. Складаецца з 2 частак: «Практычнай філасофіі» i «Тэарэтычнай філасофіі». Першая прысвечана пытанням маральнасацыяльнага  характеру  i  ўключае раздзелы      «Этыка»,      «Эканоміка», «Палітыка». Другая змяшчае «Логіку», «Натуральную    філасофію» i i    «Метафізіку».  3.   фармальна  выкарыстаў арыстоцелеўскі   падзел   філасофіі   на практычную i тэарэтычную. Але ў адпаведнасці з уласнымі ўяўленнямі пра ролю філасофскіх ведаў i канчатковую мэту ён паставіў на першы план навукі пра чалавека, а не навукі пра прыроду i  спосабы  пазнання.  Ён  адышоў  ад афіцыйна прынятай у позняй схаластыцы  метадалогіі,   якая  прадпісвала вывучэнне    філасофіі    пачынаць    з логікі, затым пасля года яе вывучэння пераходзіць да філасофіі прыроды, да метафізікі  i  толькі,  калі  застанецца час, сцісла выкладаць этыку. У гэтым прадпісанні  праяўлялася арыентацыя, якую на сучаснай мове назвалі б саентыстыкай.   3.   арыентаваўся   на   гуманістычны   ідэал   ведаў.   Для   яго філасофія  не  столькі  навука,  колькі мудрасць, «настаўніца ў норавах». Адсюль адпаведнае разумение філасофіі: ён лічыць яе прызванай служыць удасканаленню чалавечай маралі i грамадскага жыцця людзей. Што тычыцца тэ­арэтычнай філасофіі, то ў гэтым раздзеле 3. выкладае традыцыйную для позняй схаластыкі сістэму ведаў. Яна ўключае 3 часткі: рацыянальную філасофію, або логіку, натуральную філасофію, ці фізіку, i метафізіку. Логіка па    сутнасці    змяшчае    фармальналагічную праблематыку, элементы тэорыі пазнання, філасофіі i мовы.

 

Літ.: Чернышева Л.А. Латиноязычная традиция в культуре белорусского ба­рокко // Белоруссика. Мн., 1980; Я е ж. «Практичная філасофія» Лукі Залускага // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1980. № 2; Памятники философской мысли Белоруссии XVII—первой половины XIII в. Мн., 1991. С, 91—92; Bieliсski J. Uniwersytet Wileсski (1579—1831). Krakуw, 1899—1900. Т. 2. S. 394; Т. 3. S. 360—361.

Л.А.Чарнышова.