КАРЫЦКІ Міхал

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 320 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАРЫЦКІ Міхал

[7.9.1714—10.3.1781 (паводле іншых звестак у 1784 або 1791)]

 

Паэт, грамадскі дзеяч, педагог. Пісаў на лацінскай мове. Нарадзіўся ў в.Дзітрыкі Лідскага пав. Віленскага ваяв, (цяпер Лідскі рн). Паходзіў са шляхецкага роду, якому належаў маёнтак Дзітрыкі. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе Бабруйскай езуіцкай рэзідэнцыі. Уступіўшы ў 1730 у ордэн езуітаў i адбыўшы двухгадовы навіцыят у Вільні (1730—31), скончыў Слуцкую семінарыю ў 1733. У 1733— 36 вучыўся ў Віленскай акадэміі на курсе філасофіі. Два гады ў гэтай акадэміі выкладаў лацінскую граматыку, а потым у Варшаўскім калегіуме — паэтыку. Праз год паступіў на курс тэалогіі ў тым самым калегіуме, вувучаў яе i ў Віленскай акадэміі. Выявіў вы

датныя навуковыя здольнасці i паэтычны талент, што засведчана ў дакументах Віленскай акадэміі. У 1745 атрымаў ступень магістра філасофіі i воль­ных навук, а каля 1750 — доктара філасофіі. У ліку яго настаўнікаў былі М.Быстрыцкі (матэматык з еўрапейскай вядомасцю) i педагог С.Гаслоўскі, вучыўся разам з будучым тэарэтыкам педагогікі А.Скарульскім i паэтамлаціністам Д.Сестравітоўскім. Вучнем К. ў Вільні быў вядомы паэт А.Нарушэвіч. Сувязі з перадавымі людзьмі свайго часу, хуткае распаўсюджанне ідэй Асветніцтва ў беларускіх калегіумах, першыя вынікі рэформы піярскіх i езуіцкіх школ — усё гэта паўплывала на фарміраванне светапогляду паэта ў перыяд яго навучан­ня. Працуючы выкладчыкам у калегіумах Мінска i Драгічына, Віленскай акадэміі, ён намагаўся палепшыць адукацыю ў краі. Пры рэктарстве К. дасягнула росквіту Варшаўская школа (1763—66), дзе на той час склаўся гурток славутых асветнікаў Ф.Багамолец, С.Лускіна, К.Вырві'ч, А.Нарушэвіч. Прымаючы пад увагу яго перадавыя поглядьгна асвету i багаты педагагічны вопыт, Камісія нацыянальнай адукацыі, створаная ў Рэ­чы Паспалітай у 1773, прызначыла яго рэктарам Мінскай ваяводскай школы, дзе ён самааддана працаваў да самай смерці i завяшчаў ёй маёмасць. Паэтычны талент К. развіўся яшчэ ў час навучання. Аднак першым друкаваным творам, вядомым сёння, лічыцца элегія «Да   Анджэя   Младзяёўскага»,   якая выйшла  асобным   выданнем  у   1764. Многія яго вершы змешчаны ў паэтычных       зборніках,       складзеных польскім бібліёграфам Я.Яноцкім. Пры жыцці паэта выдадзены 25 яго вершаў. Пасля смерці яго паэтычная спадчына была   выдадзена   Полацкай   езуіцкай акадэміяй пад назвай «Песні» (1817). Творчасць К. пачалася на мяжы дзвюх процілеглых эпох — Контррэфармацыі i Асветніцтва — i спалучала ў сабе ix асноўныя рысы. У яго вершах яшчэ адчуваецца  ўплыў  барока,   але   ёсць ужо рысы сентыменталізму, ракако i нават першыя прыкметы перадрамантызму. Асноўным творчым метадам К. быў   класіцызм,    які   выяўляўся   ў ідэйным змесце, тэматыцы i стылістыцы, кампазіцыі твораў. Арыгінальна трактаваў паэт тэмы прагрэсу, патрыятызму,   міру.   Большасць  яго  твораў прысвечана тагачасным грамадскім i культурным дзеячам Беларусі, мясцовым  гістарычным  падзеям.   Высокімі мастацкімі    вартасцямі   вызначаюцца яго эпічная паэма «Птушыны сойм», дзе паказаны крызісны стан Рэчы Паспалітай    напярэдадні    яе    падзелаў, камічнаінтымная   элегія   «Да   Касакоўскага» i аўтабіяграфічная «Да бра­та   Караля»,   прыродаапісальная   ода «Да Зімы», некаторыя эпіграмы. Паэзія К.     зрабіла    ўплыў    на    развіццё літаратуры Беларусі эпохі Асветніцтва (пераважна ў яе «высокім штылі»), на новалацінскую паэзію Польшчы, Літвы i Украіны. Некаторыя тэндэнцыі, распачатыя ў лацінскіх вершах паэта, да­лей развіты ў творах новай беларускай літаратуры,  у прыватнасці  ў паэмах «Тарас на Парнасе» i «Энеіда навыварат».

 

Літ.: Жлутко А.А. Міхал Карыцкі — лацінамоўны паэт Беларусі эпохі Асветніцтва // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1988. № 5; Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980; Парэцкі Я. Тры вершы Міхаіла Аляксандравіча Карыцкага // Беларуская літаратура. Мн., 1981. Вып. 9.  А.А.Жлутко.

. Г. Маслыка