КІНІКСМАН Францыск (?—?)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 160 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КІНІКСМАН Францыск (?—?)

Выкладчык філасофіі ў сярэдзіне 18 ст. ў Мінску. Біяграфічных звестак пра яго не захавалася. Курс яго лекцый «Крыніца навук, або Дыялектыка», запісаны ў Мінску ў 1759 Казімірам Вярыгам, атрымаў назву «Мінскі трак­тат». У ім аўтар падзяляе філасофію на логіку, фізіку, метафізіку i этыку, якія ў сваю чаргу на разважанні, пытанні, тэзісы, доказы, пярэчанні. Трак­тат пабудаваны паводле прынцыпу «за» i «супраць». У раздзеле «Погляды картэзіянцаў» разглядаў зыходныя прынцыпы вучэння Дэкарта аб цялеснай субстанцыі (прастора i працягласць), яго палажэнні аб сувязях душы i цела i інш. Курс логікі пачынаўся звычайна з раздзела «Малая логіка»,або «Дыялектыка», потым ішла «Вялікая логіка», або проста «Логіка». У «Дыялектыку» ўключалася вучэнне аб трох дзеяннях розуму, г. зн. аб паняцці, суджэнні і вывадзе, а таксама ўваходзіла вучэнне аб метадзе, дзе выкладаліся прыёмы навучання логіцы. У 2й    частцы    «Логікі»    разглядаліся універсаліі, іх адносіны да рэчаіснасці, праблемы агульнага і адзінкавага, па сутнасці   —   тэарэтыкапазнавальныя праблемы. Як і іншыя аўтары трактатаў па логіцы, К. разглядаў праблему агульнага і адзінкавага з пазіцый памяркоўнага  наміналізму.  Ён  сцвярджаў, што універсаліі не з'яўляюцца застылымі духоўнымі  сутнасцямі,  якія маюць бытнасць да рэчаў і пасля рэчаў, г. зн. незалежна ад рэчаў. К. адрозніваў        простыя,        складаныя, пазітыўныя,  негатыўныя і  змешаныя тэрміны, адзначаў наяўнасць «пустых» тэрмінаў,   якія   вызначаюць   нулявое мноства   (напр.,   ніхто).   У   раздзеле трактата «Крыніца навук, або Дыялектыка» выказваецца думка пра аб'ектыўнасць   фармальналагічных   пабудоў: суб'ект і прэдыкат (адна з частак суджэння, якая раскрывае асаблівасці прадмета   гаворкі)   могуць   з'яўляцца аб'ектыўнымі,  г.  зн.  ім адпавядаюць рэальныя прадметы; яны могуць разглядацца як фармальныя — без напаўнення іх каккрэтным зместам. К. адзначаў, што існуе і такое вызначэнне, як «тэрмін ёсць знак, які выкарыстоўваецца ў меркаваннях», хоць паняцце, на яго думку, сапраўды перадаецца праз знак і ў ім заключана тое важнае, чаго няма ў знаку як такім. У трактаце гаворыцца таксама пра выкарыстанне знакаў у фізіцы і інш. навуках, пра межы іх выкарыстання. Разам са змяетоўным аналізам ён дапускаў разгляд суб'екта і прэдыката як фармальных знакаў,  якія ў выказваннях рэпрэзентуюць     адносіны     аб'ектаў, лічыў, што найвышэйшая ступень абагульненняў     дасягаецца     ва     універсальных тэрмінах. Такое яго разважанне можна кваліфікаваць як элемент матэрыялістычнага абгрунтавання логікі, бо лагічны тэрмін разглядаецца ў  сувязі   з  аб'ектыўным  прадметам. Разглядаючы      «мультыплікацыйныя» паняцці, ён тлумачыў, што ў іх абагульняюцца   фантастычныя   ўяўленні, якім у рэчаіснасці не адпавядаюць рэ­альныя прадметы. Напрыклад, існуе толькі адзін хрысціянскі Бог; язычніцкі ж бог — гэта мультыплікацыйнае паняцце, гэта «ёсць хімера». У курсе логікі К. высвятляецца паходжанне і дыферэнцыяцыя ідэй, сувязь уяўленняў і паняццяў, узаемадзеянне доследу і логікі, якая ўсё больш збліжалася з прыродазнаўствам, тэорыяй пазнання і псіхалогіяй.

Літ.: Очерки истории философской н социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 173—175, 178.

Р.Н.Дожджыкава.