КРЭЎЗА Леў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 464 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КРЭЎЗА Леў

(Лявон) Жавускі (7—1638)

 

Пісьменнікпалеміст 1й паловы 17 ст., смаленскі уніяцкі архіепіскап. Паходзіў з дробнай беларускай шляхты на Падляшшы (па мянушцы Бэйда). Пастрыгся ў манахі Віленскага манастыра св. Тройцы i прыняў імя Леў. У 1617 без ведама i санкцыі мітрапаліта Іосіфа Вельяміна Руцкага паслушнікі выбралі яго архімандрытам. Ведаючы здольнасці i стараннасць К., мітрапаліт не аспрэчваў гэта рашэнне. I новы архімандрыт апраўдаў давер. Ён стаў падтрымліваць палітыку Руцкага, скіраваную на сцвярджэнне уніяцтва, наладзіў у Вільні публічны дыспут з антыуніятамі. Каб даказаць гістарычную заканамернасць i пераемнасць традыцый Фларэнційскага сабора 1439, удзельнікі якога заклікалі да аб'яднання праваслаўных патрыярхаў з папам рымскім, К. ўзяўся за пяро, імкнучыся знайсці ў далёкай гісторыі пачынаючы ад  часоў   хрышчэння   Кіеўскай   Русі факты, якія б сведчылі пра адзінства хрысціянскай царквы. Ён напісаў на польскай мове палемічны твор «За сінодам Фларэнцкім» (не збярогся), накіраваны супраць ананімнага праваслаўнага апалагета Клірыка Астрожскага (паводле сведчання М.Возняка, пад гэтым псеўданімам схаваў сваё імя Гаўрыіл Дарафеевіч), які ў 1598 надрукаваў антыуніяцкую «Гісторыю аб разбойніцкім Фларэнційскім саборы». У абарону Брэсцкай уніі 1596 скіраваны i яго палемічны твор «Абарона царкоўнай еднасці, або Доказы, якія сведчаць, чаму грэчаская царква павінна быць аб'яднана з лацінскай». Гэты твор рэкамендаваны да друку мітрапалітам Руцкім, выдадзены ў 1617 у Вільні ў друкарні А.Мамоніча. У ім К. пераказаў гісторыю уніі, змясціў звесткі пра ўсіх кіеўскіх мітрапалітаў i выказаў думку, што многія з ix імкнуліся Дсі адзінства з Рымам. Друкуючы «Абарону...» на польскай мове, аўтар абяцаў у хуткім часе перавыдаць яе на старабеларускай. (Ці ажыццявіў сваё абяцанне К., невядома, але такое выданне пакуль не знойдзена.) Апрача названых выданняў К. пакінуў пасля сябе польскамоўны рукапіс «Абарона манастыра св. Тройцы» (надрукаваны толькі ў 1702). Ён рэкамендаваны мітрапаліту i ордэну базыльян, паслужыў у свой час падставай для выбрання К. протаархімандрытам (генералам) ордэна базыльян на кангрэгацыі 1621 у Лаўрышаве. Праз 4 гады мітрапаліт Руцкі   прызначыў   яго   архіепіскапам

 

Слонім. 3 малюнка 19 ст.

 

смаленскім i чарнігаўскім. У Смаленску ён пражыў каля 15 гадоў i пэўны час быў уніяцкім канкурэнтам праваслаўнага епіскапа Ісаіі Капінскага. Але канкурэнцыя была нядоўгай: калі ў 1631 памёр праваслаўны мітрапаліт Іоў Барэцкі, І.Капінскі быў выбраны кіеўскім мітрапалітам i пакінуў Смаленск. К. застаўся адзін i прымаў актыўны ўдзел ва ўсіх справах уніяцкай царквы. Адсюль у 1629 ён ездзіў на сгнод у Львоў, дзе меркавалася прымірыць праваслаўных з уніятамі. Памёр у Смаленску.        А.Ф.Коршунаў.