ЛЯНЧЫЦКІ Мікалай

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 480 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛЯНЧЫЦКІ Мікалай

(10.12.1574 — 1653)

 

Дзеяч беларускай культуры 1й паловы 17 ст. Нарадзіўся ў праваслаўнай сям'і, верагодна, на Беларусі. Адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце. Пасля пераходу ў каталіцтва прадоўжыў адукацыю ў Рымскім калегіуме езуітаў (1593—1601). Пасля гэтага быў прафесарам Віленскага універсітэта, потым выкладаў кананічнае права ў Нясвіжскім калегіуме, працаваў у інш. навучальных установах Польшчы, Літвы, Беларусі, Чэхіі. Ён паслядоўна выступаў за аб'яднанне навучальных устаноў роз­ных канфесій, бо бачыў у гэтым шлях да павышэння ўзроўню адукацыі. Хоць займаў высокія па сады ў адміністрацыі каталіцкай царквы, быў прыхільнікам верацярпімасці, дамогся забароны для каталіцкіх прапаведнікаў i настаўнікаў выступаць супраць праваслаўных догматаў i літургіі. Яго творы пераважна прысвечаны пытанням маральнарэлігійнага характеру: «Аб правільна пражытым юнацтве», «Аб кіраванні чалавечымі пачуццямі», «Аб знешняй падрыхтоўцы цела». Але ідэалы практычнага дзейснага жыцця ён ставіў вышэй за сузіральныя ідэалы. Зборнік рэлігійнамаральных разважанняў Л. «Аб праведнай любві да Бога i небажыхароў» перакладаўся на нямецкую, польскую, французскую, англійскую i інш. мовы i карыстаўся вялікай папулярнасцю ў 17 ст. Яго 2томны збор твораў выдадзены ў Антверпене ў 1650 пад назвай «Духоўныя творы» (у ім 21 твор).