МАСКЕВІЧ Самуіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 560 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАСКЕВІЧ Самуіл

Іванавіч [1580(?) — 1642]

 

Грамадскі дзеяч i пісьменнік мемуарыст. Нарадзіўся ў в. Сэрвач на Навагрудчыне ў шляхецкай сям'і. Адукацыю атрымаў, відаць, у Навагрудку. У перапынках   паміж   вайсковай    службай (1601—21) служыў пры дварах магнатаў   А.Вішнявецкага   i   Радзівілаў.   У 1617—18 дэпутат трыбунальскага суда ад Навагрудскага пав.,  потым навагрудскі земскі пісар. Аб'ехаў Прыбалтыку, Расію, Украіну. Багатыя ваеннапалітычныя ўражанні ляглі ў аснову яго  «Дыярыуша»  (дзённіка i  мемуараў), які ахоплівае падзеі з 1594 па 1621. Аднак толькі падзеі 1594—1604 маюць характер дзённікавых запісаў. Апісанне   фактаў   пазнейшага    часу больш разгорнутае, эмацыяльна насычанае.   Храналагічная   паслядоўнасць паведамлення сведчыць пра тое, што твор напісаны па ўспамінах, а не па свежых слядах падзей. Ён аднолькава праўдзіва характарызуе i сваіх сяброў, i ворагаў. Падрабязна апісваючы аблогу Смаленска, М. адначасова адзначае мужнасць i стойкасць абаронцаў горада, паказвае рускага ваяводу М.Шэйна як доблеснага воіна i вопытнага военачальніка. Аналізуючы складанасць ваеннапалітычнай сітуацыі ў Paciі, М. тлумачыць  дзеянні   розных  баярскіх груповак, ix узаемаадносіны паміж са­бой i ix дзеянні супраць каралеўскага войска. I на гэтым фоне ў негатыўным плане    пададзены    дзеянні     военачальнікаў Рэчы Паспалітай. М. падра­бязна апісвае побыт баяр, майстэрства маскоўскіх рамеснікаў. Яму імпанавалі цвярозыя меркаванні масквіцян,  якія яны выказвалі наконт польскай шля­хецкай вольнасці, бо лічылі гэта не вольнасцю, а самавольствам, дзе моцны прыгнятае слабага. Ён можа адабраць у слабага маёнтак i забіць самога, a калі шукаць справядлівасці, то «справа можа зацягнуцца на некалькі гадоў, а з іншага i нічога не спагоніш». Значнае месца ў «Дыярыушы» адведзена паказу некаторых рыс жыцця рус­кага сялянства i яго адносін да інтэрвентаў. Аўтар справядліва падкрэслівае, што менавіта войны зрабілі жорсткім  просты  народ  i  вымусілі  яго ўключыцца ў барацьбу. Народная по­мета ў паказе М. хоць i страшная, але заканамерная, бо гэта рэакцыя ў адказ на прычыненае народу зло. Падрабяз­на апісваючы ўсё перажытае i ўбачанае, М. адкрыта выказвае сімпатыі i антыпатыі, пры гэтым не шкадуе ні дзяржаўных мужоў, ні сяброў, ні родзічаў. Самакрытычным ён быў i ў адносінах да самога сябе. Абмежаваны вузкасаслоўнымі каставымі ўяўленнямі засцянковай шляхты, ён пераважна турбаваўся пра свой матэрыяльны дабрабыт, а вырашэнне пытанняў вялікай палітыкі аддаваў магнатам. М. быў індыферэнтным i ў адносінах да рэлігіі. Відаць, таму ўсе падзеі апісаны ім аб'ектыўна без палітычный i рэлігійнай прадузятасці.

 

Тв.: Pamietniki Samuela i Boguslawa Kazimierza Maskiewiczow. Wroclaw, 1961; рус. пер. — Сказания современников о Дмитрии Самозванце. Ч. 5. Записки Маскевича. Спб., 1834.

Літ.: История белорусской дооктябрь­ской литературы. Мн., 1977. С. 212—215.