НАБАРОЎСКІ Даніла

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 475 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
НАБАРОЎСКІ Даніла

(1573—1640)

 

Урач, паэт, дыпламат. Нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям'і ў Кракаве. Медыцыне, праву i гуманітарным навукам вучыўся ва універсітэтах Вітэнберга (Германія, 1590—93), Базеля (Швейцарыя), Арлеана (Францыя). Вывучаў таксама лацінскую, грэчаскую, нямецкую, французскую мовы. Як здольны настаўнік Н. быў прыняты на

службу ў сям'ю віленскага ваяводы Крыштофа Радзівіла выкладчыкам заходніх моў для сына Януша. Потым працаваў настаўнікам у сям'і магнатаў Ляшчынскіх. У 1601 навучаўся механіцы ў Падуі (Італія), слухаў лекцыі Галілея, стаў прыхільнікам яго вучэння. На аснове вучэння Галена напісаў 2 трактаты. 3 1602 на працягу 30 гадоў Н. быў на службе ў свайго былога выхаванца, Януша Радзівіла, i амаль увесь час жыў на Беларусі: у Нясвіжы, Капылі, Станькаве, пад Навагрудкам. Ён падтрымліваў ідэю самастойнасці Вялікага княства Літоўскага, дапамагаў князю рыхтаваць выступление пратэстанцкай шляхты супраць караля Жыгімонта III. Пасля задушэння вы­ступления суправаджаў князя ў эміграцыі. Яшчэ раз вымушаны быў эмігрыраваць у Заходнюю Еўропу ра­зам з князем пасля яго адмовы ўдзельнічаць у паходзе Жыгімонта III на Рускую дзяржаву. Пасля вяртання на Беларусь Н. неаднаразова ездзіў з сакрэтнымі дыпламатычнымі даручэннямі Радзівілаў да еўрапейскіх уладароў. 3 1633 жыў у Вільні, дзе быў абраны гарадскім суддзёй. На працягу ўсяго жыцця займаўся ўрачэбнай практыкай, удзельнічаў у барацьбе з эпідэміямі на Беларусі. Н. вядомы таксама як i паэт. У сваіх вершах i вершаваных лістах адлюстроўваў сацыяльныя супярэчнасці на Беларусі 16— 17 ст., высмейваў рэакцыйную шляхту, езуітаў, духавенства. Як пратэстант цярпеў ганенні з боку каталіцкай царквы. У сваёй практычнай дзейнасці быў тыповым прадстаўніком гуманістычнага кірунку (у неўраджайны год адмовіўся спаганяць нядоімку з сялян Станькава, абараняў сялян ад рэвізораў князя Радзівіла). Н. перакладаў з лацінскай (М.Сарбеўскага), італьянскай (Петрарку), нямецкай i французскай моў.

 

Тв.: Poezje. Warszawa, 1961.

Літ.: Грыцкевіч В. Чатыры факелы ў цемры // Маладосць. 1972. №10.