ПАШАКОЎСКІ Ян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 463 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАШАКОЎСКІ Ян

(1684— 3.6.1757)

 

Педагог, выдавец. Паходзіў ca шлях­ты Упіцкага пав. (цяпер Літва). Скончыўшы езуіцкую гімназію ў Коўне i прайшоўшы навіцыят у Вільні, у 1702—03 вучыўся у Нясвіжскай педагагічнай семінарыі. Пазней сдончыў Віленскую акадэмію па курсе філасофіі i выкладаў філасофію, граматыку i тэалогію. У 1713 пасвечаны ў святары. У 1714—15 выкладаў у Ковенскай гімназіі паэтыку i рыторыку, а ў 1717 стаў яе дырэктарам. Пасля 3гадовай дактарантуры ў Віленскай акадэміі працаваў у Нясвіжы, адначасова быў выхавальнікам сыноў М.К.Радзівіла Рыбанькі i з адным з ix падарожнічаў па Еўропе. Багатыя бібліятэчныя зборы Радзівілаў, асабістыя кантакты i дыскусіі з кальвіністамі падштурхнулі П. да напісання трактатаў i сачыненняў багаслоўскага характеру i перакладаў з лацінскай мовы. Ен цікавіўся не толькі хрысціянскімі рэлігійнымі канфесіямі, але вывучаў іслам, гісторыю i дактрыну янсенізму, складаў даволі дасканалыя панегірыкі. Галоўнай справай яго жыцця стала асветніцкая дзейнасць па стварэнні i выданні календароў. На працягу 1737—49 ён выдаў у Вільні 20 «Палітычных каляндарыкаў», якімі паклаў пачатак віленскага перыядычнага друку. У адрозненне ад каляндарнай традыцыі, якая існавала да яго, ён выключыў ca сваіх выданняў астралогію, хірамантыю i інш. забабоны, a запоўніў ix до­бра выверанымі i карыснымі звесткамі з гісторыі i культуры Беларусі i Літвы. П. імкнуўся, каб яго календары ўсебакова выхоўвалі чытача, асабліва моладзь, пашыралі веды па гісторыі, астраноміі. Вельмі дбаў ён пра дакладнасць біяграфічных звестак. Апошнія гады жыцця працаваў над гісторыяй царквы ў Рэчы Паспалітай, якая засталася незавершаная. Паралізаваны, памёр у Нясвіжы.

 

Літ.: Janikowski Е. Ks. Jan Poszakowski polski apolageta XVIII w. // «Studia Theologica Varsaviensia». P. 16. 1978. Nr. 2. S. 91—109.