РАДЗІВІЛ Людвіка

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 589 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РАДЗІВІЛ Людвіка

Караліна (1667—95)

 

Асветніца i мецэнатка. Нарадзілася ў сям'i аднаго з найбуйнейшых магнатаў так званай «біржайскай лініі» роду Радзівілаў — Багуслава. Людвіка расла сіратой: яе маці памерла пры родах, а праз 2 гады памёр i бацька. Малень­кую князёўну на выхаванне забралі родзічы ў сям'ю брандэнбургскага курфюрста ў Берлін. Там яна выйшла замуж за маркграфа, але хутка аўдавела, Другім яе мужам быў пфальцг­раф нейбургскі Карл Піліп. Жывучы ў Германіі, Людвіка ніколі не забывала пра сваю радзіму: вяла пастаянную перапіску з аканомамі сваіх маёнткаў, клапацілася пра сваіх падданых, жыхароў Слуцка, Копыся, Капыля, Любчы, Біржы, Койданава, Смалявіч, Невеля, Себежа. Час ад часу сама наведвалася ў свае беларускія ўладанні. Шмат увагі яна надавала справе асветы i адукацыі, вельмі блізка да сэрца прымала патрэбы аднаверцаўкальвіністаў, дапамагала i праваслаўным. Як i яе папярэдніца Соф'я РадзівілАлелька, Людвіка ахвяравала вялікія сродкі на слуцкія праваслаўныя царкву i манастыр. У 1690 яна дамаглася пацвярджэння прывілеяў, здабытых для праваслаўнага насельніцтва Случчыны намаганнямі Соф'і Алелькавіч. Прыхільнікі уніі, якія неаднаразова спрабавалі ўвесці сваё веравызнанне ў Слуцку i Капылі, не мелі падтрымкі з боку Людвікі, за што ад імя ўсіх праваслаўных Слуцка дзякаваў ёй архімандрыт Серапіён Волхаўскі. Усімі сіламі i сродкамі яна падтрымлівала рэфармацыйны рух на Беларусі, выступала апякункай кальвінісцкіх збораў Слуцка, Мінска i Койданава. Яна лічыла неабходным, каб яе землякі мелі магчымасць карыстацца паслугамі шырокаадукаваных пастыраўкальвіністаў i каб тыя былі не з чужаземцаў. На яе сродкі (12 стыпендый) беларускія кальвіністы атрымалі магчымасць накіроўваць для навучання ў Кёнігсбергскі універсітэт тых, хто лічыў сваім прызваннем несці святло веры людзям. Каб павялічыць колькасць высокаадукаваных людзей са сваіх беларускіх падданых, Людвіка пасылала здольным да навук юна­кам — выпускникам Слуцкай кальвінісцкай гімназіі — грашовую дапамогу, на якую тыя працягвалі вучобу на больш высокім узроўні ў Оксфардзе, Берліне, ФранкфурценаОдэры.

 

Літ.: Грицкевич А.П. Древний го­род на Случи. Мн., 1985; Марцінк е в i ч А. Ля Каменкі бруістай. Мн., 1992; Родчанка Р. Слуцкая старасветчына: (факты i разважанні). Мн., 1991.

І.М.Масляніцына,