РАДЗІВІЛ Удальрык

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 475 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РАДЗІВІЛ Удальрык

(Ульрык) Крыштоф (19.2.1712—1763)

 

Пісьменнік. Нарадзіўся на Навагрудчыне. Паходзіў з магнацкага роду Радзівілаў. Займаў пасады ваяводы навагрудскага, з 1734 канюшага, з 1762 пісара Вялікага княства Літоўскага, мінскага старосты. Значную частку жыцця правёў у сваіх валынскіх уладаннях. Сучаснікі характарызавалі яго як   дзівака   i   фантазёра,   здольнага, вельмі начытанага, але схільнага да авантурызму. Горача абараняў права «ліберум вета», рабіў няўдалыя спробы ўмешвацца ў палітыку. Добра валодаў пяром i пакінуў пасля сябе даволі значную літаратурную спадчыну. Аўтар кніг: «Апісанне клопатаў людзей усіх саслоўяў» (1741), «Маральныя элегіі» (1752), «Агульная гісторыя» (т. 1—5, 1752) i інш. Перакладаў на поль­скую мову творы Сафокла, П.Карнеля, Ж.Расіна. Спрабаваў увесці ў спектак­лях прыдворных тэатраў беларускую мову. Частка яго твораў засталася ў рукапісах.

 

Нясвіжскі палацавазамкавы комплекс.