Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 338 госцяў анлайнРУДНІЦКІ Дамінік |
(4.8.1676—10.10.1730)
Пісьменнік, педагог. Месца нараджэння невядома. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Працаваў настаўнікам у езуіцкіх калегіумах у Слуцку, Гродне, Мсціславе, Навагрудку. 3 1720 у Варшаве, пракуратар Літоўскай правінцыі езуітаў. 3 1728 рэктар калегіума ў Пултуску (Польшча). 3 1730 жыў у Нясвіжы. У рукапісных зборніках Р. (зберагаліся ў Пецярбургу, потым у Варшаве, дзе загінулі ў 1944), акрамя польскіх, змешчана 9 беларускіх вершаў, напісаных ім самім або апрацаваных народных песень. У творах сцвярджалася хуткаплыннасць i марнасць жыцця, шырока выкарыстоўваліся прыёмы гратэску, фальклорныя элементы. Р. прыпісваецца аўтарства беларускіх вершаваных «Вітанняў» з выпадкаў наведвання Вільні ў 1729 вармінскім біскупам Крыштафам i Пінска ў 1730(?) валынскім біскупам Стафанам, многіх гратэскавых твораў («Птушыны баль», «Камара цяжкі з дуба ўпадак» i інш.). У алегарычным апісанні злых прыгод птушак, насякомых i раслін угадваецца рэальнае жыццё дробнай шляхты — яе шумнае баляванне, судовыя спрэчкі, міжусобіцы. Аўтар інтэрмедый на польскай мове, казанняў. Погляды Р. супярэчлівыя: крайне варожыя адносіны да асветніцтва i навукі спалучаліся з элементам! ранняга Асветніцтва. 7в.: Glos wolny w wi№zanej mowie. Warszawa, 1741.
Літ.: Мальдзіс A.I. Ha скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 72—78, 116—126. |