РУМЯНЦАЎ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 461 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РУМЯНЦАЎ

Мікалай Пятровіч

[3(14).4.1754—3(15). 1.1826]

 

 

Граф; расійскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, мецэнат, калекцыянер. Нарадзіўся ў Пецярбургу ў сям'i фельд­маршала П. А. Румянцева Задунайскага. Атрымаў добрую дамашнюю адукацыю, слухаў лекцыі па гісторыі i пра

 

Гомельскі палац. 3 малюнка 19 ст.

 

ве ў Лейдэнскім універсітэце (1774). 3 1776 служыў пры двары, быў старшынёй Дзяржаўнага Савета (1810—12), міністрам замежных спраў (1808—14), канцлерам (1809). Да пачатку Айчыннай вайны 1812 лідэр «французскай» партыі — прыхільнік цеснага збліжэння Расіі з Францыяй. Пасля вайны з Напалеонам ад палітычнай дзейнасці адышоў (з 1814 у адстаўцы) i пераключыў сваю велізарную энергію i здольнасці, падмацаваныя незлічоным багаццем, на арганізацыю i падтрымку навуковай дзейнасці, займаўся мецэнацтвам. Р. — своеасаблівая з'ява ў гісторыі расійскай навукі. Жывучы ў беларускім Гомелі, які належаў яму, ён збіраў рукапісныя i старадрукаваныя кнігі, дакументы i матэрыялы па гісторыі Расіі (у тым ліку ў архівах Беларусі, Літвы, Полыпчы, Германіі, Італіі, Францыі, Швецыі i ішн.), згуртаваў i матэрыяльна падтрымаў дзейнасць вучоных, аб'яднаў многіх з ix у т. зв. Румянцаўскі гурток, куды ўваходзілі   такія   вядомыя   гісторыкі, археографы i моваведы, як Е.Балхавіцінаў, А.Х.Вастокаў, К.Ф.Калайдовіч, П.І.Кепен, І.М.Лабойка, П.М.Строеў, А.П.Ярмолаў, І.І.Грыгаровіч (апошні на сродкі Р. вучыўся ў 1815—19 у Пецярбургскай духоўнай акадэміі) i інш. 3 гэтым гуртком супрацоўнічала шмат славянскіх вучоных іншых краін (Бантке, І.Даніловіч, Й.Даброўскі, В.Караджыч, І.Лялевель, С.Ліндэ i інш.). Пры яго падтрымцы члены гуртка адкрылі многія помнікі славянскай гісторыі i літаратуры, прааналізавалі ix i зрабілі палеаграфічнае апісанне, чым заклалі пачатак навуковаму славяназнаўству. Р. знаходзіўся ў цэнтры навуковавыдавецкіх пачынаў i быў ініцыятарам многіх з ix. У 1811 ён заснаваў Камісію па друкаванні дзяржаўных грамат i дагавораў, удзельнічаў у выданні (на свае сродкі) такіх важных прац, як «Збор дзяржаўных грамат i дагавораў» (ч. 1—4, 1813—28), «Помнікі расійскай славеснасці XII ст....» (1821), «Беларускі архіў старажытных грамат» (1824). Сярод шматлікіх прац, выдадзеных на яго сродкі, «Збор славянскіх помнікаў, якія знаходзяцца паза межамі Расіі» П.І.Кепена (1827), «Іаан, экзарх балгарскі» К.Ф.Калайдовіча (1824), «Старажытныя расійскія вершы, сабраныя Кіршай Данілавым» (2е выд., 1818). Р. вёў перагаворы з І.Лялевелем пра выданне яго твораў па гісторыі Полынчы, з І.Даніловічам пра выданне беларускалітоўскіх летапісаў i Судзебніка Казіміра IV, выяўленых у Гомелі; планаваў выдаць сербскую хроніку архіепіскапа Данііла, зборнік «Расійская дыпламатыка. Польскія i літоўскія крыніцы», «Ізборнік Святаслава», «Астрамірава Евангелле» i інш. Па яго даручэнні аналізаваліся мова, побыт i звычаі кашубаў i сербскія граматы. Па яго прапанове І.І.Грыгаровіч напісаў свой першы твор «Беларуская іерархія» (напісаны ў 1824, упершыню надрукаваны ў 1992), пазней распачаў працу над слоўнікам беларускай мовы.

3 дапамогай вучоных ім сабрана надзвычай багатая бібліятэка рэдкіх кніг, унікальная калекцыя рукапісаў, этнаграфічных i нумізматычных матэрыялаў. Пасля смерці Р. гэтыя скарбы, у т.л. з Гомельскага палаца, склалі аснову Румянцаўскага музея, адкрытага ў Пецярбургу. У 1861 яны перевезены ў Маскву i сталі асновай «Маскоўскага публічнага музеума» (у 1921—27 расфарміраваны, калекцыі перададзены іншым музеям i карцінным галерэям

 

Герб М.П.Румянцава.

 

Масквы). У 1826 з кніжнага фонду гэтага музея заснавана бібліятэка, якая ў 1925 паслужыла базай для стварэння Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна. Р. быў ганаровым членам многіх акадэмій, навуковых таварыстваў, універсітэтаў. Яго дзейнасць паклала пачатак традыцыі цеснага супрацоўніцтва славянскіх вучоных, што спрыяла развіццю славяназнаўства.

 

Старонка Румянцаўскага летапісу.

 

Л/т.: С о ф и н о в П. Г. Из истории рус­ской дореволюционной археографии. М., 1957; Кочубинский А.А. Начальные годы русского славяноведения. Одесса, 1887—88; У л а щ и к Н.Н. Очерки по ар­хеографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973; Попов Б.С. Польский учёный и революционер Иохим Лелевель. М., 1974.

І.П.Хаўратовіч.