РУСЕЦКАЯ Саламея

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 325 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РУСЕЦКАЯ Саламея

Рэгіна (1718—пасля 1760)

 

 

Лекарка, асветніца. Нарадзілася на Навагрудчыне ў сям'і мешчаніна Яўхіма Русецкага. 14гадовую дзяўчыну ў 1731 аддалі замуж за лекаранемца Якуба Хальпіра, i маладажоны адразу накіраваліся ў Стамбул, дзе Хальпір распачаў лекарскую дзейнасць. Саламея зацікавілася заняткамі мужа i неўзабаве пачала яму дапамагаць. Яна вызначалася назіральнасцю, розумам i здольнасцямі, таму даволі хутка авалодала метадамі лячэння i пачала практыкаваць самастойна. Знаёмы іракскі лекар раскрыў ёй спосабы i сродкі лячэння хвароб вачэй. Праз пэўны час яна набралася столькі ведаў i вопыту, што атрымала афіцыйна дазвол на лекарскую дзейнасць. Паводле мусульманскіх звычаяў мужчына, нават лекар, не меў права наведваць гарэм, а прававерныя мусульманкі не мелі права лячыць мужчын. Хрысціянка ж Р. магла практыкаваць i сярод мужчын, i сярод жанчын, i тэта спрыяла яе папулярнасці. Неўзабаве яна з мужам выехала ў Боснію. Па дарозе спынялася ў розных гарадах i лячыла дзяцей. Слуга Хальпіра, італьянец, навучыў Р. асновам лацінскай мовы, i яна змагла выпісваць рэцэпты. Набытыя кнігі па медыцыне i фармакалогіі

 

Стамбул. Мячэць Султана Супеймана. Гравюра 18 ст.

 

Запіскі Саламеі Русецкай (Стамбул, 1760). Тытульны ліст.

 

дапамагалі ёй пастаянна ўдасканальваць свае веды. Пасля заўчаснай смерці мужа Р. атрымала ў спадчыну даволі значныя сродкі, якія яна расходавала ў асноўным на вандроўкі i справы міласэрнасці, у т.л. на выкуп палонных салдат. Сярод самых імянітых пацыентаў лекаркі ў гэты час быў трансільванскі князь Іожаф Ракачы, галоўны прэтэндэнт на венгерскі прастол. У якасці лекаркі яе запрасілі Радзівіл Міхал Рыбанька i яго жонка Уршуля. У Расіі імператрыца Ганна Іаанаўна наблізіла Р. да сябе, прыняла яе ў штат прыдворнай абслугі. Пэўны час Р. практыкавала ў Вене, лячыла членаў турэцкага пасольства. Апошняе вядомае месца яе лекарскай дзейнасці — Стамбул, з якога i пачыналася яе медыцынская кар'ера. На гэты раз сярод яе пацыентаў былі турэцкія саноўнікі, сёстры султана i жанчыны яго гарэма. У 1760 ca Стамбула Р. накіравалася паломніцай у Святую Зямлю. У яе планы ўваходзіла наведанне Палесціны i Егіпта. Далейшы лёс невядомы.

 

Стамбул. Мячэць Султа­на Ахмеда. Гравюра 18 ст.


Стамбул. Уваходная брама ў сераль.


Пасля сябе Р. пакінула надзвычай цікавы ўзор эпісталярнай спадчыны — дзённіккнігу «Авантуры майго жыцця» (на польскай мове), падрыхтаваную для друку. У ім — успаміны i ўласныя разважанні наконт тагачасных падзей, цікавыя замалёўкіпартрэты людзей, якія сустракаліся ў час яе вандровак па краінах Захаду i Усходу. Шмат месца ў кнізе адведзена апісанню побыту i нораваў розных народаў, выкладзены метады лячэння розных хвароб. Лекарка шмат у чым апіралася на здабыткі народней медыцыны, распаўсюджвала вучэнне пра гігіену i фізічнае выхаванне. Усё тэта ў сукупнасці з дасягненнямі фармакалогіі i хірургіі таго часу стварала бездакорную сістэму, у адпаведнасці з якой працавала Р. — «доктар медыцыны i акулістыкі», як яна сама сябе на­зывала.

 

Тв.: Авантуры майго жыцця: Раман. Мн., 1993.

Літ.: Грыцкевіч В.П. Адысея наваградскай лекаркі: Саламея Русецкая. Мн. 1989. М.К.Багадзяж.