САКОЛЬСКІ Іван

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 458 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
САКОЛЬСКІ Іван

Расійскі паэт, перакладчык, педагог канца 18 ст. Нарадзіўся ў Кіржацкім рне Уладзімірскай вобл. Скончыўшы Пецярбургскую настаўніцкую семінарыю, у 1785—88 выкладаў у Маскоўскай Славянагрэкалацінскай акадэміі. У 1789—1796(?) працаваў настаўнікам Полацкага галоўнага народнага вучылішча. Выдаў у Маскве (1786, 1788) i Пецярбургу (1808) некалькі перакладных кніг i зборнікаў. Аўтар кнігі «Кабінетны i купецкі сакратар, ці

Збор найлепшых i ўжываемых пісьмаў» (1788, 2е выд. 1795). Здольны паэткласіцыст, актыўны праваднік ідэй рускага Асветніцтва на Беларусі, у сваіх одах з нагоды розных падзей у жыцці вучылішча падкрэсліваў карысць асветы i навукі. Асвету лічыў рухавіком прагрэсу. Надаваў вялікае значэнне філасофіі ў жыцці грамадства. Лічыў, што гэты прадмет ёсць найвышэйшы этап асветы асобы, але асвоіць філасофію нельга, не вывучыўшы гісторыі i мовы. Паводле С. першапачатковы стан чалавецтва быў блізкі да жыцця жывёл, у асяроддзі тагачасных людзей панавалі жорсткасць i насілле, закон сілы — вось светапогляд неадукаванага чалавецтва. Паступовае паляпшэнне нораваў i законаў супольнага жыцця было выклікана асветніцтвам. Узровень цывілізацыі, на яго думку, залежыць ад павелічэння аб'ёму i глыбіні ведаў. Крытыкаваў Ж.Ж.Русо, які лічыў, што развіццё навук i рамёстваў разбурыла добрыя норавы i звычаі чалавецтва. У одзе з нагоды адкрыцця народнага вучылішча ў Полацку С. пісаў:

Руссо, писатель знаменитый, Желая разум показать, Невежства во знак защиты Дерзнул против наук сказать: «Науки нравы развращают, Пути к порокам отворяют». Почто ж Руссо сам честность чтил?

У одзе ад 30.6.1794 С. асуджаў полацкіх багацеяў, якія не дапамагалі на­роду ў цяжкі час голаду на Беларусі. Спачувальна ставіўся да беларускага прыгоннага сялянства.

 

Літ.: Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971. С. 151—157.