САРБЕЎСКІ Мацей

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 348 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
САРБЕЎСКІ Мацей

Казімір (24.2.1595—2.4.1640)

 

Новалацінскі паэт, філосаф, тэолаг тэарэтык літаратуры i красамоўства Нарадзіўся ў фальварку Сарбева (каля Плоцка) у Полыпчы. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што С. — «літвін паводле паходжання» (г.зн. жыхар Вялікага княства Літоўскага). Большую частку свайго жыцця ён правёў на Беларусі i ў Літве, у Полацку напісаў свае асноўныя творы па рыто

 

 

рыцы, паэтыцы i антычнай міфалогіі, моцна паўплываў на беларускую лацінамоўную літаратуру, навуку i школьную адукацыю 17 ст. Таму зусім справядліва лічыць яго спадчыну агульным здабыткам трох народаў.

Вучыўся граматыцы i рыторыцы ў езуіцкай школе г. Пултуска. У 1612 прыняты ў ордэн езуітаў i паступіў у Віленскую езуіцкую акадэмію, дзе ў 1614—17 вывучаў філасофію (логіку, фізіку i метафізіку). Вершы на лацінскай мове пачаў пісаць са школь­ных гадоў. У 1617—18 працаваў настаўнікам граматыкі i рыторыкі ў езуіцкай гімназіі, заснаванай Я.К.Хадкевічам у Крожах (Літва). Важным этапам фарміравання яго як вучонага, літаратара i паэта была праца настаўнікам рыторыкі ў Полацкай езуіцкай калегіі (1618—20). Тут ён пачаў свае фундаментальныя даследаванні па тэорыі паэзіі i красамоўства. Два гады слухаў курс тэалогіі ў Віленскай езуіцкай акадэміі (1620—22), пасля чаго накіраваны ў Рым (1622—25). Там вывучаў метафізіку i тэалогію ў Германскай калегіі, рыхтаваў матэрыялы па гісторыі антычных старажытнасцей, напісаў арыгінальнае даследаванне «De acuto et arguto» («Пра жарт i дасціпнасць»).  У Рыме  быў прыняты пры двары папы Урбана VIII, быў рэдактарам выдання царкоўных гімнаў, разам з А.Данатам выдаваў помнікі Старажытнага Рыма. Там праславіўся як аўтар эпіграм, одаў i гімнаў (упершыню апубл. ў Рыме, 1625) i ўзнагароджаны Урбанам VIII лаўровым вянком i медалём. Вярнуўшыся на радзіму (1625), пэўны час жыў у Нясвіжы (1625—26), відаць, працаваў там настаўнікам езуіцкай калегіі. У 1626 ён зноў прызначаны настаўнікам рыторыкі ў Полацкую калегію, дзе чытаў свае фундаментальныя універсітэцкія курсы (захаваліся ў рукапісных копіях) па тэорыі паэзіі, красамоўстве i антычных старажытнасцях. Упершыню яны апублікаваны тэматычнымі зборнікамі на лацінскай мове i ў перакладзе на польскую мову сучаснымі польскімі даследчыкамі пад назвамі «Пра дасканалую паэзію, або Вергілій i Гамер» (апубл. 1954), «Лекцыі па паэ

тыцы» (апубл. 1958), «Багі язычнікаў, або Тэалогія, філасофія прыроды i этыка, палітыка, эканоміка, астраномія i іншыя мастацтвы i навукі, якія змяшчаюцца ў міфах паганскай тэалогіі» (апубл. 1972). У 1627—28 гэтыя курсы С. прачытаў у Віленскай езуіцкай акадэміі. Пазней у той жа акадэміі ён быў прафесарам філасофіі (1628—31) i тэалогіі (1631—33), дэканам філасофскатэалагічнага факультэта. 3 1635 спалучаў выкладчыцкую працу з абавязкамі прапаведніка i тэолага пры двары караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV.

Прыдворнае жыццё яго не вабіла. У лісце да плоцкага епіскапа С.Любеньскага ён скардзіўся на розных кар'ерыстаў i зайздроснікаў пры двары, якія сачылі нават за яго асабістай перапіскай. Празмерная праца пагоршыла яго здароўе, ён прасіўся ў адстаўку, каб прысвяціць сябе літаратурнай i навуковай творчасці. Але каралю выгадна было трымаць пры сабе таленавітага паэта, вучонага, прамоўцу, музы­канта. Перад самым ад'ездам С. з Вар­шавы кароль угаварыў яго апошні раз выступіць з казаннем. Тут ён занядужаў i памёр.

Тэарэтычная спадчына С. даследавалася з пачатку 20 ст., раней ён быў вельмі папулярны як выдатны новалацінскі паэт, паслядоўнік рымскай класікі i «славянскі Гарацый». Вядома каля 30 выданняў збору яго паэтычных твораў, у т.л. ў Вільні, Полыпчы, Італіі, Францыі, Галандыі, Германіі i інш. У.Сыракомля памастацку пераклаў выбраныя оды, эпіграмы i іншыя вершы С. на польскую мову i апублікаваў у кн. «Пераклады польскалацінскіх паэтаў эпохі Жыгмунтоўскай» (т. 6, Варшава, 1852) i ў 9м т. збору сваіх твораў «Паэзія» (Вільня, 1851). Сапраўдным адкрыццём у новалацінскай еўрапейскай паэзіі стаў яго зборнік лірычных дыфірамбаў «Silviludia» («Лясныя гульні», 1637), напісаных пад уражаннем каралеўскага палявання. Сам паэт называў гэты цыкл паэтычным капрычыо, літаратурнай забавай для сяброў, адхіленнем ад класічных норм i таму не публікаваў ix. «Лясныя гульні» напісаны акцэнтным (танічгіым) вершам, ix мелодыка i рытміка максімальна набліжаны да народнай песні, карнавальнай музыкі.

3 яго імем даследчыкі звязваюць паэтычную практыку i тэорыю барока як стылю мастацкай культуры 17—1й паловы 18 ст. У 1892 польскае езуіцкае выдавецтва апублікавала збор паэтычных твораў С. — вялікі том (624 стар.) з біяграфіяй паэта i бібліяграфіяй яго друкаваных i рукапісных кніг. У ёй прадстаўлены ўзоры бадай усіх жанраў   i   стыляў   барочнай   паэтычнай культуры:   свецкія  оды  i  рэлігійныя гімны,   панегірыкі,   пастаралі,   песні, эпіграмы, элегіі. На жаль, яны не перакладаліся на беларускую мову i та­му яшчэ «не ўпісаліся» ў кантэкст нашай нацыянальнай літаратуры. Характэрная асаблівасць яго паэзіі — парадаксальнае  спалучэнне  вобразаў  антычнай міфалогіі з хрысціянскімі ідэаламі i народнай песеннасцю. Ёсць у яго i палітычныя публіцыстычныя творы, у ix паэт заклікаў хрысціянскія дзяржавы аб'яднацца i вызваліць народы ад турэцкага панавання. Тут ён працягваў палітычную тэндэнцыю, пачатую М.Гусоўскім у «Песні пра зубра».

Літаратурная спадчына С. значна паўплывала на эстэтыку, паэтычнае i тэарэтычнае мастацтва Польшчы, Беларусі, Літвы, Расіі. Вялікае значэнне для гэтага рэгіёна мелі яго лекцыі i даследаванні па тэорыі літаратуры, рыторыцы i антычнай міфалогіі. Сімяон Полацкі ведаў паэзію i тэарэтычныя даследаванні С; услед за ім памайстэрску спалучаў антычны эстэтызм i хрысціянскую рыгарыстычную мараль. Курсы паэтыкі i рыторыкі ў школах Беларусі 2й паловы 17—18 ст. ў значнай меры грунтаваліся на канспектах рукапісных кніг С, хоць i адаптаваных, значна скарочаных, дапасаваных   да   школьнага   выкладання.   Гуманіст паводле светапогляду, С. жыў у складаны i супярэчлівы перыяд пераходу ад сярэднявечча да Новага часу, ад рэнесансавай культуры да «барочнага» стылю. Можа таму ў яго даследаваннях сумяшчаюцца смелая навуковая i літаратурная думка з сярэдневяковым традыцыяналізмам i схаластычным метадам спасылак на аўтарытэты Бібліі,  Новага  запавету,  Арыстоцеля, Фамы   Аквінскага.   Аднак   у   аснову сваей літаратурнай тэорыі С. паклаў рэнесансавыя  курсы  паэтыкі,  i  найперш   папулярную   ў   Еўропе   кнігу Ю.Скалігера «Сем кніг паэтыкі» (Ліён, 1561).   Развіваючы   думку   пра   аўтаномнасць i творчую прыроду маста'цтва, С. зрабіў з яе радыкальныя высновы,  якія  супярэчылі  сярэдневяковым уяўленням   аб   утылітарным   прызначэнні мастацтва як «служанкі» рэлігіі. Паэзія,   адзначаў  ён,  —  гэта  сфера творчай свабоды, яна не можа быць абмежавана   кан'юнктурнымі   фактарамі. Свабода творчасці рэалізуецца ў дзейнасці мастацкай фантазіі, пры дапамозе яе паэт вынаходзіць фабулу i сродкі   яе   ўвасаблення   ў   мастацкім творы.   Тэты  творчы  акт адбываецца незалежна   ад   таго,   існуюць   ці   не існуюць у рэчаіснасці рэальныя факты i з'явы, якія маглі б стаць прататыпам мастацкіх вобразаў i сюжэтаў. Канцэпцыя мастацкага свету як ідэальнай рэальнасці, створанай мастаком па ана­логи з божым тварэннем Сусвету, супярэчыла   сярэдневяковаму   ўяўленню пра мастакоў як рамеснікаў.

Асаблівасць аргументаў С. як тэарэтыка барока ў тым, што на шкале яго каштоўнасцей ёсць пэўны зрух ад рэальнасці да ідэалу. На яго думку, мас­тацтва, ідэальнае па сваей прыродзе, выкарыстоўвае элементы рэальнага быцця толькі ў якасці крыніцы, аднак не залежыць ад яго. Антычнае паняцце «мімезіс» (наследаванне) С. разумеў не як перайманне мастацтвам рэальнасці, а як тварэнне (па аналоги з божым тварэннем  Сусвету)  новай,   ідэальнай рэальнасці. Людскія ўчынкі з'яўляюцца не адзіным, a толькі асноўным предметам мастацкага выяўлення.

Найвышэйшым відам мастацтва ён лічыў паэзію, бо толькі яна набліжаецца да пазнання ў філасофіі i тэалогіі, выяўляе вонкавыя i ўнутраныя ўласцівасці прадметаў i падзей. Найболып дасканалым родам літаратуры лічыў эпічную паэзію, бо яна спалучае «ўсе навукі i мастацтвы» i стварае ўражанне цэлага сусвету, народжанага фантазіяй паэта. Да «недасканалых» родаў літаратуры адносіў элегічную i часткова лірычную паэзію, таму што яны не маюць сваёй закончанай фабу­лы — «душы» мастацкай дасканаласці. Пашыраны ў той час жанр эпіграмы (сатырычнай, хвалебнай, панегірычнай), на яго думку, не адпавядаў паняццю паэзіі, бо быў моцна звязаны з канкрэтнай з'явай i не меў магчымасці выявіць ідэалы. Душой эпіграмы з'яўляюцца жарт i дасціпнасць, якія набліжаюць яе да красамоўства, выяўленага ў паэтычнай форме.

Асновай паэтычных твораў ён лічыў фабулу, a галоўнымі элементамі паэ­тычнай формы — мелодыю, рытм i метр. На яго думку, фабула найболын характэрная для эпічнага роду паэзіі — вяршыні мастацтва. Мастацкая тыпізацыя разглядалася ім па аналоги з лагічным мысленнем: спачатку ў па­эта ўзнікае агульная задума дасканалага героя, пасля ён пераходзіць да яе ажыццяўлення, ствараючы экспазіцыю, завязку, эпізоды i інш. элементы фа­булы. Майстэрства паэта, паводле С, заключаецца ў тым, каб у яго галоўным героі ўвасобілася паўната дасканаласці i каб у творы не было нічога лішняга, расцягнутага i нуднага. Ідэальнымі творамі сусветнага мастац­тва С. называў «Іліяду» Гамера i «Энеіду» Вяргілія.

Літаратурная тэорыя С. спалучала эстэтычныя ідэалы i тэорыі трох гістарычных эпох — Адраджэння, ба­рока i класіцызму. Арыентуючыся на чалавека i яго асяроддзе, ён працягваў традыцыі гуманістычнай культуры Ад­раджэння. Аддаючы перавагу ідэальнаму над рэальным, узнёсламу над прыгожым, складанасці i вытанчанасці над класічнай прастатой i закончанасцю, карыстаючыся складанай схаластычнай логікай для «канструявання»

тэорыі мастацкай творчасці, акцэнтуючы ўвагу на «паэтычнай дасціпнасці», паэт выступаў i тэарзтыкам барочнай культуры. Яго канцэпцыя іерархічнасці відаў мастацтва, родаў i жанраў паэзіі, арыентацыя на дасканалага, ідэальнага героя  сведчылі,   што   ён   быў  папя

рэднікам класіцызму, абгрунтаваў зыходныя ідэі гэтага кірунку мастацкай культуры канца 17—пач. 19 ст.

Рэнесансавы гуманізм паэта i вучонага яскрава выявіўся ў яго тлумачэнні антычнай міфалогіі, якой ён прысвяціў спецыяльны трактат «Багі язычнікаў». Гэта, па сутнасці, першая ва Усходняй Еўропе спроба звесці антычны пантэон да ідэалізаванай жыццядзейнасці антычнага чалавека. У рэлігіі i міфах ён бачыў усе праявы чалавечага жыцця — побыт, культуру, светапогляд, навуковыя ўяўленні, ідэалы i каштоўнасці жыцця. Крыніцай міфаў лічыў фантазію i паэтычную творчасць народа i быў перакананы, што ў народнай міфалогіі ў сімвалічнай, скрытай форме закладзены асновы ўсіх наступных цывілізацый.

С. быў выдатным педагогам, яго навуковая спадчына запісана ў форме універсітэцкіх i школьных лекцый, ca шматлікімі прыкладамі i дэталёвым аналізам канкрэтнага літаратурнамастацкага i навуковага матэрыялу.

Вось як, напрыклад, С. тлумачыў сваім полацкім i віленскім студэнтам адзін з прывідаў прарока Іезекііля (гутарка ішла пра эпізод біблейскай кнігі Іезекііля — матыў «чатырох жывёл» i чатырох колаў, якія рухаліся па складаных траекторыях): «Мікалай Капернік з Памор'я, самы таленавіты знаўца матэматычных навук мінулага стагоддзя, першы геніяльна разгадаў супярэчнасці гэтых рухаў i паказаў, што нябёсы рухаюцца ўласна ў гэтых чатырох супрацьлеглых напрамках, але не па прамой, а па касой лініі». Патрэбна была мужнасць вучонага, каб гаварыць вучням езуіцкай калегіі ў пач. 17 ст., праз 27 гадоў пасля расправы інквізіцыі над Джардана Бруна, пра геніяльнае адкрыццё Каперніка, хоць i ў прыкрытай форме, пад выглядам разгадкі сімвалічных прывідаў біблейскага прарока. Яго рукапісныя кнігі — гэта адначасова i школьныя дапаможнікі,   i  універсітэцкія  курсы.

Даследчыкі мяркуюць, што ўсе тры курсы лекцый запісаны навучэнцамі Полацкай калегіі пад дыктоўку прафесара i маюць навучальнапрактычную мэту. У ix змешчаны розныя парады студэнтам, гатовыя схемы i ўзоры для самастойных практыкаванняў па вершаскладанні i падрыхтоўцы аратарскіх прамоў. Нягледзячы на пэўны груз схаластыкі, С. як вучоны, паэт, педа­гог, асветнік навукі i праграмы езуіцкай педагогікі развіваў гуманістычную навуку i мастацкую культуру эпохі Адраджэння. Яго спад­чына — важная гістарычная традыцыя, якая сведчыць пра духоўнае ўзаемадзеянне беларускага, літоўскага i польскага народаў.

 

Літ.: Рязанов В.И. К истории рус­ской драмы: Поэтика М.К.Сарбевского. Нежин, 1911; Конан У.М. Полацкі курс паэтыкі М.К.Сарбеўскага (1618—1627 гг.) // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1972. № 1; Яго ж. От Ренессанса к клас­сицизму. Мн., 1978. С. 117—140; Яго ж. Гуманистическая интерпретация искусства и мифологии у М.К.Сарбевского // Идеи гуманизма в общественнополитической и философской мысли Белоруссии (дооктяб­рьский период). Мн., 1977. У.М.Конан.