СІТАНСКІЯ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 578 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СІТАНСКІЯ

Сям'я гродзенскіх музыкантаў i педагогаў.

Леан (каля 1745—1800) — скрыпач, дырыжор, педагог. Першы скри­пач i капельмайстар Гродзенскай капэлы А.Тызенгаўза (з 1765), кіраўнік Гродзенскай тэатральнай школы Тызенгаўза. У 1781 выступаў з канцэртамі ў Італіі. На думку сучаснікаў, быў выдатным музыкантам. Пад яго кіраўніцтвам Гродзенская капэла стала адной з лепшых у Еўропе. Жонка Леана Дарота, прыгонная Тызенгаўза i выхаванка яго балетнай школы, была танцоўшчыцай. Дачка Малгажата — спявачка, выступала пераважна ў камічных операх.

Барталамей (? — пасля 1785) — клавікардыст, педагог. Музыкант Гро­дзенскай капэлы Тызенгаўза ў 1776(?) — 81(?). Выкладаў ігру на клавікордзе, фагоце i скрыпцы ў Гродзен­скай тэатральнай школе Тызенгаўза (працаваў у Гродне i Паставах).

С ы м о н (Шымон, ? — люты 1785) — музыкант. 3 1771 працаваў у Гродзенскай капэле Тызенгаўза, выкладаў ігру на габоі i скрыпцы ў Гро­дзенскай тэатральнай школе Тызенгаўза. 3 1781 у Нясвіжскай капэле Радзівілаў.