СНЯДЭЦКІ (Sniadecki) Анджэй

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 475 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СНЯДЭЦКІ (Sniadecki) Анджэй

(30.10.1768 — 11.5.1838)

 

 

Хімік, урач, філосаф i асветнік. Брат Я.Снядэцкага. Нарадзіўся ў мяст. Жнін Гнезненскага ваяводства (Польшча) у сям'і дробнага прадпрымальніка. Вучыўся ва універсітэтах Кракава, Павіі, Эдынбурга. Больш за 40 гадоў жыў i працаваў у Вільні: у 1797—1822 прафесар хіміі, у 1826—32 — медыцыны ў Віленскім універсітэце, з 1832 прафесар Медыкахірургічнай акадэміі ў Вільні. У 1816—22 ён рэдагаваў газету «Wiadomosci brukowe» («Вулічныя навіны»), у якой падкрэсліваў цяжкае жыццё сялян, выступаў супраць прыгону. Як вучоны С. быў вядомы ў многіх краінах свету. У сваіх працах па біялогіі, галоўная з якіх «Тэорыя арганічных істот» (2 тамы, 1804 i 18Н на польскай мове). выказаў шэраг эвалю­цыйных   ідэй.   Аўтар   падручніка   па хіміі.    Адзін    з    першых    вучоных Еўропы. С. імкнуўся стварыць, па сутнасці, матэрыялістычную тэорыю пра жыццё. Вялікую ўвагу надаваў ён ролі абмену ў прыродзе. Паводле яго меркавання, гэты універсальны прынцып праяўляецца  i  ў жывых  арганізмах. Даў    матэрыялістычнае    вызначэнне жыцця: «Жыццё... ёсць пэўны спосаб існавання матэрыі i толькі ў ёй можа мець   месца».   Цікава   С.   трактаваў узнікненне i знікненне розных відаў жывёл i чалавека. Гэты працэс ён абумоўліваў як «пастаянныя змены матэрыі».   Змены,   што   адбываюцца   на ўзроўні чалавека, С. тлумачыў «грамадскай   сувяззю»   людзей.   Пытанне пра адносіны мыслення да быцця ён таксама  вырашаў матэрыялістычна  i лічыў, што адчуванні, уражанні i само мысленне ўзнікаюць толькі дзякуючы наяўнасці нервовай сістэмы i мозга ў чалавека. Паводле С, мозг з'яўляецца месцам сканцэнтравання ўсіх нерваў i ўтвараецца з ix злучэння i расшырэння.   Аднак   лічыў,   што   адчуванне, уяўленне i ўвогуле ўсё псіхічнае нельга разглядаць толькі як прадукт аднаго мозга. Мозг, усе нервы ён лічыў «адным i тым жа целам, адным i тым жа непадзельным органам, у якога межы тыя ж, што i ва ўсёй машыне». Узнікненне  адчуванняў,   паводле  С.,   абумоўлена   дзеяннем   знешніх   сіл,   бо колькасць адчуванняў прапарцыянальна   колькасці    знешніх    уздзеянняў: «Чым большая колькасць знешніх уздзеянняў дзейнічае на нашы  нервы, тым болыпай колькасцю пачуццяў ці ўяўленняў  мы  валодаем».   Духоўныя здольнасці чалавека ён ставіў у залежнае ад  «спосабу,  паводле  якога арганізоўваецца матэрыя», бо «мозг — гэта орган, у якім у дзіўным выглядзе думка выяўляецца i развіваецца». Свае матэрыялістычныя      прыродазнаўчыя пргляды С. грунтаваў на багатым фактычным матэрыяле. Ён вобразна паказаў,    што    найбольш    высакародныя ўласцівасці чалавечай натуры ў многім залежаць ад так званага шэрага рэчыва    мозга.    Праяўленне    разумовых здольнасцей індывіда ставіў у залежнасць ад умоў яго жыццядзейнасці,

стану нервовай сістэмы i мозга. Павод­ле С, сіла i хуткасць дзейнасці мозга можа прадставіць адны i тыя ж разу­мовыя здольнасці ў розных відах ператвараць адны ў друтія. Так, нават найбольш разважлівы чалавек, разгарачаны віном, любоўю ці гневам, перастае быць гэтакім. Прыродазнаўчы навуковы матэрыялізм С. становіцца асновай для цікавых сацыялагічных назіранняў. Ён пільна вывучаў уплыў многіх фактараў на жыццядзейнасць розных класаў i грамадскіх груп. Як i большасць асветнікаў 18 ст., С. зыходзіў з чалавечай прыроды i тэорыі натуральнага права. Дзяржава, паводле яго меркавання, узнікла на дагаворнай аснове з мэтаю абароны правоў i ўласнасці кожнага чалавека. У выніку прыродныя ўласцівасці чалавечай на­туры часам скажаюцца ці не задавальняюцца. Прычыны такой з'явы С. бачыў у недахопе асветы. Такім чынам, у асноўных пасылках сваёй сацыялагічнай канцэпцыі ён быў ідэалістам i утапістам. С. сцвярджаў, што канстытуцыя чалавека, яго здароўе, многія хваробы залежаць ад пэўных грамадскіх фактараў. Толькі сацыяльныя ўмовы, а не кліматычныя, дэмаграфічныя i ўвогуле прыродныя, з'яўляюцца галоўным фактарам у фарміраванні асобы i яе жыццядзейнасці. Ён даказваў, што «спосаб жыцця пануючага класа вельмі блізкі ва ўсіх краінах i ва ўсіх кліматычных зонах. Пры наяўнасці ўсіх выгод... ён мяккі, бяздзейны i развязны; суровасць клімату не мае для яго ніякага значэння..., ён мае магчымасць засцерагчы сябе як ад залішняй спёкі, так i ад суровага холаду. Пастаянныя гулянкі, пышнасць..., узвышэнні i адзнакі пашаны, што падаграюць славалюбства, трымаюць нервовую сістэму пастаянна ў стане празмерна павышанай дзейнасці, да чаго далучаюцца i іншыя фактары, што ўзбуджаюць нервовую дзейнасць, a менавіта: тэатр, азартныя гульні, раманы, любоўныя прыгоды, зайздрасць, барацьба за ступень велічы, прагнасць i г.д. Адсюль легка вывесці тыя хваробы i немачы, да якіх яны схільныя». С. асуджаў i высмей ваў лад жыцця пануючага класа, проціпастаўляючы яму карысную здаровую працу. Але ён не ідэалізаваў i жыццё чалавека працы, бачыў усе яго цяжкасці i бесчалавечныя ўмовы. Праца можа стаць i вялікім дабром, i вялікім няшчасцем, у залежнасці ад грамадскіх умоў. У гэтым С. вельмі падобны да французскіх матэрыялістаў, напр. да Гельвецыя. С. лічыў, што там, дзе існуе прыгнет i рабства, праца з'яўляецца галоўнай прычынай пазбаўлення цела жыццёвых сіл, а значыць, крыніцай галоўных захворванняў. Та­му няшчасны клас народа i дрэнна забяспечанае войска часцей за ўсё з'яўляюцца ўзбуджальнікамі i ахвярамі жорсткіх хвароб. Яго як урача най­больш цікавілі сацыяльныя прычыны многіх хвароб. Але ён не імкнуўся аналізаваць прычыны хвароб, прычы­ны грамадскай няроўнасці, не прапаноўваў шляхоў ix пераадолення, хоць асвету i навуку лічыў панацэяй ад болыпасці няшчасцяў. Як вучоныгуманіст ён спачуваў простаму народу — «ліцвінам», жыццём якіх цікавіўся, імкнуўся словам i справай аблегчыць яго. Дзейнасць С. высока ацаніў акадэмік В.Севяргін: «Прафесар Снядэцкі, адмысловы хімік... Сам аматар гэтае навукі, ён ведае ўсе найноўшыя творы i паўтарае многія з найноўшых доследаў».

 

Тв.: У кн.: Избранные произведения прогрессивных польских мыслителей. М., 1956. Т. 1

Літ.: Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971. С. 87—92, 221—223; Strojnowski J. Psychofizjologia Jedrzeja Sniadeckiego. Wroclaw. 1968. Э.К.Дарашэвіч.