СОБАЛЬ Спірыдон

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 562 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СОБАЛЬ Спірыдон

(? — каля 1645)

 

Беларускі друкар i асветнік. Нарадзіўся ў Магілёве ў сям'i бурмістра. Відаць, пачатковую адукацыю атрымаў у Магілёве. Актыўная самаадукацыя i творчая праца дазволілі яму стаць адным з самых адукаваных i культурных людзей свайго часу. Усё свае творчае жыццё С. прысвяціў кнігавыдавецкай дзейнасці i асвеце. Паколькі ў тагачасным Магілёве не было ўмоў для выдавецкай дзейнасці, С. быў вымушаны пачаць кнігадрукаванне ў Кіеве. Тут у 1628 ён адкрыў друкарню i выдаў некалькі кніг маральнапавучальнага i рэлігійнага зместу: «Ліманар, сірэч кветнік» (2 выданні), «Мінея агульная», «Актоіх» (2 выданні), «Апостал» (2 выданні, 1628—39). Гэтыя кнігі прызначаліся пераважна для служак царквы, але ix нярэдка выкарыстоўвалі i настаўнікі свецкіх школ. Вярнуўшыся на Беларусь, С. ў 1630 прыняў удзел у заснаванні друкарні ў Куцеінскім манастыры пад Оршай. Тут ён выдаў кірыліцай «Псалтыр», які называўся «Брашна духоўнае», «Буквар», «Малітвы паўсядзённыя» (1631), «Часаслоў» (1632). Усе гэтыя кнігі прызначаліся ў асноўным для навучальных мэт. Напісаны ім i выдадзены «Буквар» («Букварь сиречь начало учения детем, начинающим чтению извыкати») у 1636 быў перавыдадзены ў Магілёве, што пацвярджае яго асаблівае значэнне ў пашырэнні пісьменнасці сярод на­рода. Дарэчы, С. упершыню ўжыў тэрмін «буквар», а яго дапаможнік па навучанні першапачатковай грамаце называўся «азбука». «Буквар» быў вынікам творчай дзейнасці беларускага асветніка. Ён быў вядомы не толькі беларусам, рускім, украінцам, але i замежным чытачам, пра што сведчаць запісы на яго тытульных лістах. Дак­ладна невядома, дзе працаваў С. у 1633—34. Але за гэтыя гады ім пера­выдадзены ў Кіеве «Ліманар», «Апо­стал» i «Актоіх». С. працаваў таксама ў адкрытай ім друкарні ў Буйнічах пад Магілёвам, дзе ў 1635 быў выдадзены «Псалтыр». Пасля гэтага ён вярнуўся ў Магілёў i ў брацкай друкарні ў 1637 выдаў «Псалтыр» i «Тастамент цара Васілія». С. быў вядомы не толькі на Беларусі i Украіне. Ён наладзіў дзелавыя сувязі з маскоўскім друкаром В.Ф.Бурцевым, абменьваўся з ім кнігамі; Бурцаў набыў у С. друкарскія прылады. У 1639 С. наважыўся пераехаць у Маскву, каб адкрыць там дру­карню i школу для навучання рускіх юнакоў «словолитному делу», грэчаскай, лацінскай, польскай мовам. Але калі ён папрасіў дазволу ў Вяземскай прыказной ізбе, яму было адмоўлена: «Государь указал того могилевца Спи­

 

«Буквар» С.Собаля. 1631. Тытульны ліст.

 

ридона Соболя из Вязьмы отпустить назад в Литву, а в Москву его отпущать не велел, чтоб в его ученье и в книгах смуты не было...» Пра апошнія гады жыцця С. звестак не захавалася. Відаць, ён пастрыгся ў манахі. Вядома, што сярод манахаў, якія ўступілі ў Магілёўскае брацтва, упамінаецца Сільвестр Собаль, кіеўскі друкар. Буйнейшы кнігадрукар свайго часу, С. надрукаваў 19 кніг, некаторыя з якіх выдаваліся 2—3 разы. Ён быў належным прадаўжальнікам асветніцкай i выдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны i І.Фёдарава .

 

Літ.: 3 е р н о в А.С. Белорусский пе­чатник Сгшридон Соболь // Книга: Исслед. и материалы. М., 1965. Сб. 10; Ma­ni ю к О.Я. Новые документы о типогра­фе Спиридоне Соболе // Федоровские чте­ния, 1973. М., 1976; Исаевич Я.Д. Преемники первопечатника. М., 1981; Голенченко Г.Я. Новые материалы по истории культурных связей Белоруссии с Украиной и Россией в конце XVI — пер­вой половине XVII в. // Книга в Белорус­сии: Книговедение, источники, библиогра­фия. Мн., 1983. В. 2; Ботвинник М.Б. Откуда есть пошел букварь. Мн., 1983; Ан­тология педагогической мысли Белорус­ской ССР. М.. 1986.