СУРТА Трафім

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 259 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

83%FRANCE FRANCE
7.9%UNITED STATES UNITED STATES
7%JAPAN JAPAN
0.5%CHINA CHINA
0.4%CANADA CANADA
0.2%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
0.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СУРТА Трафім

Раманавіч (? — пач. 18 ст.)

 

Магілёўскі летапісец. Працаваў у Магілёўскім магістраце, быў купецкім старостам, з 1686 неаднаразова выбіраўся гарадскім лаўнікам. У традыцыйнай пагадовай форме склаў першы Магілёўскі летапіс (звесткі за 1526— 1701), які ўвайшоў у Магілёўскую хроніку, завершаную Ю. Трубніцкім . Гісторыю Магілёва пачаў з 1526, най­болып падрабязна апісаў падзеі сярэдзіны i канца 17 ст. Цікавіўся гісторыяй Полыпчы, Расіі, у летапісе выкарыстаў хронікі А.Гваныні, М.Стрыйкоўскага i інш. гістарычныя творы. С. належаў да патрыятычна настроенай гарадской арыстакратыі, цесна звязанай з нацыянальнакультурнымі традыцыямі. Прытрымліваўся памяркоўных поглядаў. Асуджаў выступленні магіляўчан супраць гарадскіх улад, у тым ліку бунт 1610, дзеянні ўкраінскіх казакоў на Беларусь.