Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 350 госцяў анлайнТРУБНІЦКІ Юрый |
[1680 (?) — 1747]
Магілёўскі летапісец. 3 1725 член Магілёўскага магістрата, з 1734 рэгент гарадской канцылярыі. Напісаў адну з частак Магілёўскай хронікі (запісы пра падзеі 1701—46), якую ў 1747 аб'яднаў з летапісам Т.Сурты. Асабліва падрабязна апісаў падзеі 1710х гадоў, перыяду Паўночнай вайны 1700— 21, намаляваў яркія вобразы гістарычных асоб таго часу. Пры складанні хронікі выкарыстаў успаміны сучаснікаў i ўдзельнікаў падзей, дакументальныя матэрыялы магілёўскага архіва, гістарычналітаратурныя крыніцы. Апрача летапісу Сурты, уключыў у хроніку ананімны сатырычны памфлет «Карнавал іншаземны ў Полыпчы». У канцы хронікі змясціў «Гісторыю пра рэвалюцыю Шведскага i Дацкага каралеўстваў». Т. вылучаўся шырынёй поглядаў, юрыдычнай дасведчанасцю, смеласцю i сацыяльнай завостранасцю грамадскай пазіцыі, дэмакратызму. Крытычна ставіўся да буйных феадалаў, прадстаўнікоў буржуазіі, ганьбіў ix свавольства i карыслівасць, асуджаў іншаземную інтэрвенцыю i войны, высмейваў ваеннапалітычную бездапаможнасць Рэчы Паспалітай, спачуваў народным масам. Хроніка мае высокую літаратурную каштоўнасць. |