ТЫЛКОЎСКІ Войцех

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 477 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ТЫЛКОЎСКІ Войцех

(1624—95)

 

Філосаф тэолаг.  Нарадзіўся  ў  Мазовіі.  Скончыў  езуіцкую гімназію  ў Пултуску. На працягу некалькіх гадоў выкладаў у езуіцкіх калегіях, 4 гады працаваў у Ватыкане. У 1677—81 прафесар    Віленскай    акадэміі.    Пазней кіраваў папскай семінарыяй у Вільні. Належаў   да   найбольш   папулярных езуіцкіх пісьменнікаў таго часу. Валодаў лацінскай,   іспанскай,  старажытнымі  грэчаскай  i   яўрэйскай  мовамі. Напісаў шмат твораў па філасофіі, тэалогіі, прыродазнаўстве. Некаторыя з ix (на лацінскай мове) перавыдаваліся ў  Парыжы,   Вене,   Аўгсбургу  i   інш. Знешне   творы   Т.   нагадвалі   універсальныя даведнікі аб сусвеце.  Аднак усё, пра што пісаў Т., зводзілася да ўзвелічэння рэлігіі. Навуцы i розуму ён адводзіў толькі ролю каментарыяў да Свяшчэннага пісання. Найбуйнейшы яго   твор   —   9томная   «Займальная філасофія», у якім разам з выкладаннем  логікі,  метафізікі   i  этыкі   ёсць звесткі па гісторыі прыродазнаўства, медыцыне, тэорыі  Гарвея,  Кеплера i інш. вучоных. Значная частка сабраных тут прыродазнаўчых звестак была безнадзейна ўстарэлая i была звычайнай езуіцкай казуістыкай,  прызначанай заблытаць чытача. Т. ўсур'ёз разважаў пра такія псеўдапраблемы, як: ці могуць дрэвы размаўляць i на якой мове, ці могуць існаваць звяры без галавы, ці можа анёл кідаць камяні з не­ба i інш. Падобны змест i ў іншых яго творах:    «Займальная    метэаралогія», «Займальная фізіка». Тым не менш яго кнігі неаднаразова перавыдаваліся, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў былі для   езуіцкіх   прафесараў   галоўнымі крыніцамі  прыродазнаўчых  ведаў.  У якасці  непарушнай  ісціны Т.  прапаноўваў  чытачам  сярэдневяковыя  по­гляды на сістэму нябесных сфер, на Зямлю як цэнтр Сусвету. На яго дум­ку,  меркаванні  вучоных пра  будову Сусвету можна прымаць толькі ў тым выпадку, калі яны блізкія да гэтых поглядаў. Даволі прыхільна ставячыся да М.Каперніка як астранома, Т. абвяш­чаў недаказанымі гіпотэзамі яго вучэн­не пра рух Зямлі вакол нерухомага Сонца, як i вучэнне Пталамея аб руху Сонца i планет вакол Зямлі. Больш прымальнай гіпотэзай Т. лічыў вучэнне Ціха Браге пра рух Сонца вакол нерухомай Зямлі, а планет — вакол Сонца. Так, у сваёй кнізе «Навуковыя гутаркі, якія змяшчаюць у сабе амаль усю філасофію» (Варшава, 1692) ён сцвярджаў: «Некаторыя вучаць, што ў цэнтры сусвету знаходзіцца Сонца, а Зямля вакол яго рухаецца, але гэтае меркаванне, як процілеглае Свяшчэннаму пісанню, абвергнута царквой у 1616 годзе». Далей тлумачыць, што калі б Зямля круцілася вакол Сонца, то будынкі i людзі адляталі б ад яе, як адлятае ўсё тое, што кладуць на млынавы камень. 3 мэтай задавальнення попыту шырокіх колаў шляхты на папулярную «навуковую» літаратуру «Навуковыя гутаркі...» выдадзены ім не на лацінскай, а на польскай мове. Гэта выданне, пазбаўленае схаластычных абстракцый, уяўляла «энцыклапедыю» псеўдапраблем. Фрагменты з яе неаднаразова перадрукоўваліся ў календарах. У рэлігійнапалемічных тво­рах Т. абгрунтоўваў i абараняў догма­ты рэлігіі. У кнізе «Дасканалая мудрасць, заснаваная на божым страху» (Вільня, 1743) Бога ён характарызуе як духоўнаасобную істоту, якая стварыла сусвет i кіруе ўсім, што ў ім адбываецца. Як варыянт касмалагічнага доказу быцця Бога Т. прыводзіць «лагічны» аргумент: існуючы сусвет павінен быць некім створаны. Паводле меркавання Т., Бог увасабляе найвышэйшы ўзровень усіх дасканаласцей: усемагутнасць, бязмежнасць, нязмернасць. Т. абвяргае пантэістычны пункт погляду пра тоеснасць Бога i прыроды. У гэтай кнізе спецыяльны раздзел прысвечаны абгрунтаванню несмяротнасці душы, якую пасля смерці чалавека Бог па сваім жаданні змяшчае ў рай ці ў пек­ла; Бог вызначае i мэту існавання ча­лавека, кіруе ім, але чалавеку дае свабоду ў дасягненні «нябеснай мэты». Галоўнай задачай сваіх твораў Т. лічыў навучальнасць. Мараль ён выводзіў з рэлігіі i атаясамліваў яе з «божым законам», які мае на мэце выпраўляць недасканаласць. чалавечага роду. У поглядах на гісторыю Т. прытрымліваўся правідэнцыялізму, павод­ле якога ўся дзейнасць людзей — гэта ажыццяўленне раней прадутледжанага «божага плана». Для Т. характэрны маралізатарскі падыход да гісторыі. Гісторыя i мінулае маюць значэнне толькі таму, што ў ix ёсць божыя прадбачанні сучаснага i будучыні. У кнізе «Крыніца дабрачыннай i палітычнай мудрасці, якая дапамагае пры застольных размовах» (Вільня, 1727), Т. палемізаваў з Н.Макіявелі, які лічыў, што празмерная рэлігійнасць шкодная, «Дысідэнцкіх абвінавачаннях» (перавыдадзена ў Вільні ў 1718) — з рэлігійнымі іншадумцамі, адстойвае прынцыпы каталіцкага веравучэння, абвінавачвае дысідэнтаў у рэлігійнай нецярпімасці, адстойвае дамаганні каталіцкай царквы на вяршэнства ў хрысціянстве i яе права сілай навязаць сваё веравучэнне. Памёр Т. ў Вільні.

 

Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1971. С. 29—33.