Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 367 госцяў анлайнАГРЫЗКА Іасафат |
Пятровіч (1826—18.3.1890)
Удзельнік грамадскага i рэвалюцыйнавызваленчага руху 1860х гадоў, выдавец i журналіст. Нарадзіўся ў Лепельскім пав. Віцебскай губ. ў небагатай шляхецкай сям'і. Скончыў Лепельскае павятовае вучылішча, Мінскую гімназію, Пецярбургскі універсітэт са ступенню кандыдата права (1849). 3 1850 на службе ў кадыфікацыйнай камісіі Царства Польскага i міні
стэрстве фінансаў у Пецярбургу, дзе займаў высокія пасады. У Пецярбургу заснаваў друкарню. У 1859 выдаваў на польскай мове газ. «Sіowo» («Слова», забаронена ўрадам). Выдаў некаторыя тамы «Матэрыялаў для геаграфіі i статыстыкі Расіі, сабраных афіцэрамі Генеральнага штаба» (па Віленскай, Гродзенскай губ., 1861—63), перавыдаў зб. стараж. законаў Польшчы, Беларуси Літвы, Украіны «Валюміна легум» (т. 1—8, 1859—60), першы збор твораў М.А.Дабралюбава (т. 1—4, 1862) i інш. У студэнцкія гады ўключыўся ў грамадскі рэвалюцыйны рух, прымыкаў да гуртка З.Серакоўскага, да польскай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Пецярбургу; падтрымліваў цесныя сувязі з М.Г.Чарнышэўскім, з рэвалюцыйным таварыствам «Зямля i воля». У час паўстання 1863—64 прызначаны галоўным прадстаўніком варшаўскага ўрада ў Пецярбургу. 14.11.1864 арыштаваны i прыгавораны да 20 гадоў катаргі. Памёр у Іркуцку.
Літ.: Баренбаум И.Е. Иосафат Огрызко (1826—1890). М., 1964; Шальк е в i ч В. Первый издатель сочинений Н.А.Добролюбова // Неман. 1986. №2; Шостакович Б.С. Сибирские годы Юзефата Огрызко // Ссыльные революционеры в Сибири (XIX в. — февр. 1917 г.). Иркутск. 1974. Вып. 2. Г.В.Кісялёў. |