Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 341 госцяў анлайнАКРЭЙЦ Станіслаў |
Станіслававіч [псеўд. Арліцкі, Арлінскі; 13(25)8.1836 — пасля 1918]
Рускі i беларускі журналіст, мемуарыст, белетрыст. Нарадзіўся ў сям'i чыноўніка ў г. Арол (паводле іншых звестак — у пас. Павянец Алонецкай губ.). У 1850—60я гады жыў на Беларусь Скончыў Віцебскую гімназію (1865), быў вольным слухачом ГорыГорацкага земляробчага інстытута. Служыў у Магілёве ў палаце дзяржаўных маёмасцей. Дасылаў заметкі ў пецярбургскія часопісы «Искра» i «Экономический указатель», падтрымліваў сувязі з рэдакцыяй «Современника». М.А.Дабралюбаў ухваліў яго праект выдання ў Магілёве час. «Белорусский вестник» (не здзейсніўся). Удзельнік паўстання 1864—64. Потым працаваў у Віленскай публічнай бібліятэцы. У 1867 выдаў у Вільні каляндар для народа. 3 1868 у Пецярбургу, сакратар газ. «Новое время», адным з выдаўцоў якой быў А.Кіркор. Выдаваў часопісы «Дешевая библиотека» (1871 — студз. 1874), «Всемирный труд» (1872), дзе друкаваліся матэрыялы пра Беларусь (мастацкія творы А., нарысы Ф.М.Рашэтнікава). У 1880я гады з дэмакратычных пазіцый перайшоў на рэакцыйныя. У сваім часопісе «Луч» адкрыта прапаведаваў шавінізм i антысемітызм. У раманах «Апошнія язычнікі» (1871—72), паэме «Беларуская быль» (1872), кнізе «Старасвецкія памешчыкі. Нарысы Заходняга краю» (1885), аўтабіяграфічнай хроніцы «Далёкія гады» (1899) i мемуарных нарысах, надрукаваных у пачатку 20 ст. ў «Историческом вестнике», расказваў пра Беларусь i Літву 1850—60х гадоў, норавы прыгоннікаў, грамадскае i культурнее жыццё Віцебска, Магілёва, Вільні, паўстанне 1863—64.
Тв.: Уголок восстания 1863 г. // Ист. вест. 1902. №10—11; Мои скитания по белу свету // Там жа. 1908. №12; Воспоминания инсургента // Там жа. 1912. №9—10; Литературные встречи и знакомства // Там жа. 1916. №6—7. Літ.: Добролюбов Н.А. Собр. соч. М, Л., 1963. Т. 6, С. 226, 527—528; К i с я л ё ў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. С. 141—142, 203; Кузняева О.А. Издательская деятельность С.С.Окрейца и «Белорусский вестник» // История книги, книжного дела и библиографии в Белоруссии: (сб. науч. ст.). Мн., 1986. С. 85—97. Г.В.Кісялёў, С.А.Кузняева. |