БАБРОЎСКІ Павел

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 481 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАБРОЎСКІ Павел

Восіпавіч [21.3(2.4). 1832 — 3(16).2.1905]

 

Псторык i этнограф. Нарадзіўся ў маёнтку Вака каля Вільні. Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі М.К.Баброўскага. Byчыўся ў Пружанскім дваранскім вучылішчы i Полацкім кадэцкім корпусе (1844—49). Скончыў Дваранскі полк (Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча, 1851), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (1857). У 1853—54 удзельнічаў у вайне з Турцыяй, у 1869—75 на штабных пасадах, у 1875— 97 начальнік Ваеннаюрыдычнай акадэміі; генерал ад інфантэрыі. 3 1859

кіраваў групай афіцэраў Генеральнага штаба, якая падрыхтавала i выдала «Матэрыялы для геаграфіі i статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генераль­нага штаба. Гродзенская губерня» (ч. 1—2 i дадаткі ў 2 т., 1863). У гэтай працы прыведзены звесткі па гаспадарцы, этнаграфіі, асвеце, пра гарады i найбольш значныя мястэчкі губерні. Багаты гісторыкаэтнаграфічны i геаграфічны матэрыял з'яўляецца важнай крыніцай па гісторыі Беларусь Даследаваў гісторыю летапісаў («Лёс Супрасльскага рукапісу...», 1887; «Яшчэ нататка пра Супрасльскі рукапіс», 1888), уніяцкай царквы («Руская грэкауніяцкая царква ў цараванне імператара Аляксандра I», 1890), жыццё i навуковую дзейнасць свайго бацькі М.К.Баброўскага. Аўтар гісторыкакраязнаўчых нарысаў пра Гродна, Слонім, Зэльву i інш. Архіў Б. захоўваецца ў Дзярж. публ. бцы імя СалтыковаШчадрына ў СанктПецярбургу.

Тв.: Историкостатистический очерк го­рода Гродны // Памятная книжка Грод­ненской губернии на 1860 год. Гродно, 1860; Законы движения народонаселения Гродненской губернии в 15летний период // Тамсама; Несколько слов о Зельвенской ярмарке // Виленский вестн. 1860. №85, 86; Историческая монография города Грод­ны // Вестн. Западной России. 1866. Т. 3.,

№7; Г. Слоним и примечательные места Слонимского уезда // Там жа. №12; Упразднение Супрасльской грекоуниат­ской епархии и восстановление Виленской митрополичьей епархии. Вильна, 1890.

Літ.: Венгеров С.А. Критикобиографический словарь русских писателей и учёных... Т. 4. Спб., 1895; Бандарчык В.К. Псторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964. В.Ф.Шалькевіч.