Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 162 госцяў анлайнБАГДАНОВІЧ Ангел |
Іванавіч [2(14). 10.1860— 24.3(6.4). 1907]
Удзельнік рэвалюцыйнага руху, публіцыст, крытык, рэдактар. Нарадзіўся ў г. Гарадок Віцебскай губ. 3 1880 вучыўся на медыцынскім факультэце Кіеўскага універсітэта; быў членам нарадавольскага гуртка, вёў прапаганду сярод рабочых. У 1883 высланы ў Ніжні Ноўгарад, дзе пазнаёміўся з У.Г.Караленкам i пачаў супрацоўнічаць у шэрагу волжскіх выданняў. 3 1887 жыў у Казані, быў адным з рэдактараў газ. «Волжский вестник». У 1893 у Пецярбургу стаў адным з арганізатараў нелегальней рэвалюцыйнадэмакратычнай партыі «Народнае права». Аўтар яе праграмнага дакумента — брашуры «Надзённае пытанне» (1894), у якім выстаўлялася патрабаванне ўвесці прадстаўнічае праўленне на аснове ўсеагульнага галасавання, свабоды веравызнання, друку, сходаў, недатыкальнасці асобы i палітычнага самавызначэння нацый. 3 прычыны арыштаў у шэрагу гарадоў у красавіку 1894 перасталі існаваць цэнтр партыі, друкарня i некаторыя мясцовыя трупы. У 2й палове 1890х гадоў Б. адышоў ад народніцтва i перайшоў на пазіцыі «легальнага марксізму». У пачатку 1890х гадоў супрацоўнічаў у час. «Русское богатство». У 1895—1096 ён рэдактар час. «Мир божий», на старо нках якога прапагандаваў неабходнасць адукацыі для шырокіх слаёў народа, ідэі В.Р.Бялінскага, М.А.Дабралюбава, М.Г.Чарнышэўскага, выступаў у абарону рэалістычнай літаратуры дэмакратычнага кірунку. Пісаў пра падзеі рэвалюцыі 1905—07. Пасля публікацыі яго артыкула пра Снежаньскае ўзброенае паўстанне 1905 часопіс быў забаронены. 3 1906 рэдагаваў часопіс «Современный мир».
Тв.: Годы перелома, 1895—1906: Сб. критич. статей. Спб., 1908. Літ.: Корнилович Э.А. Оружием публициста // Корнилович Э.А. Люди революционного подвига. Мн., 1985. Э.А.Карніловіч. |