Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 383 госцяў анлайнБАГДАНОЎСКІ Яўстафій |
Іванавіч (1833—88)
Вучоны ў галіне медыцыны, акадэмік (1880). Нарадзіўся ў в. Падолкава Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ. ў сям'і святара. Сярэднюю адукацыю атрымаў ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1853 паступіў на казённы кошт у медыкахірургічную акадэмію, якую скончыў у 1858 з залатым медалём. Быў пакінуты пры інстытуце па ўдасканаленні ўрачоў, дзе пачаў займацца самастойна навуковай дзейнасцю. Абараніў дысертацыю «Пра рэзекцыю локцевага сучлянення» i атрымаў выключныя ступені доктара хірургіі i доктара медыцыны (1861). Для ўдасканалення ведаў пасланы за мяжу. Быў выбраны ад'юнктпрафесарам акадэміі на кафедры хірургічнай акадэмічнай клінікі. У сакавіку 1868 ардынарны прафесар. У час рускатурэцкай вайны 1877—78 працаваў у дзеючай арміі кансультантамхірургам ад Таварыства Чырвонага Крыжа. Аўтар шэрага навуковых прац. Быў выдатным педагогам, выкладаў свой прадмет проста i ясна. Меў шмат вучняў i памочнікаў, якія пазней праславілі айчынную медыцыну. Пры рашэнні пытання аб правядзенні аперацыі ён гаварыў сваім вучням: «Пастаў сябе на месца хворага i тады вырашай, што i як яму рабіцы рэзаць або літаваць, кансерваваць ці бравіраваць». Смерць застала яго ў аперацыйнай зале адразу пасля заканчэння аперацыі, якая праводзілася пад яго кіраўніцтвам.
Тв.: Опыты переноса костей от одного животного к другому // Медицинский вестн. 1861. №10; Стрельчатое прижигание // Там жа. 1862. №35. г.А.Маслыка. |