БАРАНОЎСКІ Іван

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 249 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАРАНОЎСКІ Іван

(Ян) Іосіф (1805—88)

 

Інжынер вынаходнік, эканаміст i пісьменнік. Нарадзіўся ў мяст. Смілавічы Мінскай губ. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мінскай гімназіі, затым у 1821 пераехаў у Вільню, дзе слухаў лекцыі па медыцыне i праве. У 1825 скончыў курс Віленскага універсітэта i працаваў у Польскім банку ў Варшаве. Падзеі 1830 (паўстанне) вымусілі яго пакінуць Варшаву i пераехаць у Францыю. Там ён займаўся вынаходніцтвам. За прыстасаванне для друкавання ў некалькі фарбаў ён атрымаў у 1851 залаты медаль на сусветнай выстаўцы ў Лондане. У 1872 перасяліўся ў Лондан i быў там памочнікам сакратара ў «Польскім літаратурным таварыстве». Займаўся лексікаграфічнымі працамі. Склаў «Англапольскі лексікон» i «Польскаанглійскі слоўнік», якія былі выдадзены ў Вар­шаве адпаведна v 1883 i 1884.