Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 141 госцяў анлайн
БАРДЗІЛОЎСКІ Іван |
Каятанавіч (26.9.1852—30.11.1903)
Прыродазнавец, педагог. Нарадзіўся ў в. Лучыцы на Мазыршчыне. У 1883 скончыў Кіеўскі універсітэт, у якім з 1884 i да канца жыцця працаваў спачатку лабарантам, потым хавальнікам батанічнага кабінета. Актыўна ўдзельнічаў у працы Кіеўскага таварыства даследчыкаў прыроды, правадзейным членам якога быў з 1886. Яшчэ студэнтам 3га курса падрыхтаваў працу «Спосаб развіцця ягадных i мясістых пладоў», якая была станоўча ацэнена прафесарам І.В.Баранецкім. Даследаваў развіццё некалькіх відаў раслін. Падрыхтаваў да выдання рукапіс працы вядомага батаніка І.Ф.Шмальгаўзена «Флора ПаўднёваЗаходняй Расіі» (1886). |