СКАНДРЫКАЎ Сяргей Вячаслававіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 473 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СКАНДРЫКАЎ Сяргей Вячаслававіч

СКАНДРЫКАЎ Сяргей Вячаслававіч

(9.10.1876, г. Мглін Чарнігаўскай губ. – 02.08.1953), грамадскі і палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння (1902 – 1939), вучоны, журналіст. Вучыўся ў Слуцкай і Мінскай гімназіях. Скончыў Маскоўскі  сельскагаспадарчы інстытут (1906). Прафесар, выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1931 г. на навуковай і педагагічнай працы ў Яраслаўлі, Мічурынску, Душанбэ, Алма-Аце, Карагандзе (быў выселены з Беларусі). Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1904 – 1905 гадах пазнаёміўся з Янкам Купалам, Якубам Коласам. Заснавальнік кніжнага таварыства “Мінчук”. Збярог жывапісныя творы Каруся Каганца “Тып беларуса”, “Зімовы пейзаж”. Жонка, Казіміра Яноўская, – актыўны дзеяч БСГ.


У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзяцца творы:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Сяргей Вячаслававіч Скандрыкаў.

Грамадскі і палітычны дзеяч

нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння Беларусі 1902 – 1939 гг.

Адзін з заснавальнікаў БСГ”. 1993.ДВП, алей. 40х30 см.

 


Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Сяргей Скандрыкаў”

з нізкі “Дзеячы Вялікага Беларускага нацыянальнага Адраджэння”. 2005.

Кераміка, вашчэнне.  30х15 см.