Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 49 госцяў анлайнАльгерд Абуховіч |
Беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Калацічы Бабруйскага пав. (цяпер Глускі рн) у радавітай памешчыцкай сям'і, звязанай далёкім сваяцтвам з італьянскім арыстакратычным родам Бандзінелі (адсюль псеўданім). Вучыўся ў Слуцкай гімназіі. Шмат падарожнічаў, жыў у Жэневе i Парыжы, сустракаўся з вядомымі паліт. дзеячамі (К.Кавур, Л.Мераслаўскі, А.Чартарыйскі). За ўдзел у паўстанні 1863—64 сасланы ў Сібір. Адной з найважнейшых прычын няўдачы гэтага паўстання лічыў тое, што землеўласнікі баяліся ўзняць на яго беларусаўсялян, бо тады б давялося аддаць ім частку ,зямлі. Пасля адбыцця пакарання i вяртання ў сям'ю А. паставіў пытанне, каб улас ную зямлю раздаць былым прыгонным. Супраць узнялася ўся радня i пагражала абвясціць яго вар'ятам. У выніку ён вымушаны быў пакінуць родны дом. Страціўшы маёнткі, займаўся рэпетытарствам у Слуцку, дзе вакол яго ўтварыўся гурток перадавой беларускай моладзі. Як пісьменнік прытрымліваўся прынцыпаў народнасці літаратуры, пісаў у рэчышчы крытычнага рэалізму. Шмат перакладаў з рускай, польскай i заходнееўрапейскіх літаратур. Разам з Ф.Багушэвічам адзін з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры. У байках сатыра на паслярэформенную Расійскую імперыю («Старшына»), праблемы свабоды чалавечай асобы («Ваўкалак») i інш. Верш «Дума аб Каралю XII», пабудаваны на кантрастным паказе постацей Карла XII, Мазепы i Пятра I, сведчыць пра неардынарнасць i разам з тым супярэчлівасць яго гістарычных поглядаў. Мемуары (1894, надрук. ў 1916 у газ. «Гоман») вызначаюцца спавядальнасцю, багаццем зместу i стаяць ля вытокаў мемуарыстыкі i мастацкай прозы новай беларускай літаратуры. Адначасова гэта каштоўная гістарычная крыніца, у якой закрануты многія бакі тагачаснага жыцця (дваранскі побыт, становішча сялян, антыпамешчыцкі рух, праблемы роднай літаратуры i інш.). Пахаваны А. ў Слуцку.
Тв.: Творы. Мн., 1991. Літ.: История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 372—373; Родчанка Р. Альгерд АбуховічБандынэлі: Нарыс жыцця i творчасці. Мн., 1984 Г.В.Кісялёў. |