Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 27 госцяў анлайнАгульнабеларуская дыктоўка |
Каля 30 чалавек сабраліся ў бібліятэцы Чырвонага касцёла 12 лютага, напісаць агульнабеларускую дыктоўку разам з культурна-асветніцкім клубам «Спадчына». Тэкст, паводле Адама Мальдзіса, пра нашага славутага земляка Ігната Дамейку аказаўся не такім і лёгкім. Удзельнікі часам нават прасілі падказкі ў Зінаіды Бандарэнкі. Народная артыстка Беларусі дыктавала і па-настаўніцку падказвала: тут не трэба працяжніка, уважліва падумайце! Пасля дыктоўкі Уладзміра Падгола ўзнагародзілі медалём Язэпа Лёсіка «Рупліўцу на ніве беларускай адукацыі» за ініцыяванне і правядзенне першай агульнанацыянальнай дыктоўкі на беларускай мове ў гонар 90-годдзя БНР. Усіх, хто не змог сёння прыйсці, сябры «Спадчыны» ласкава запрашаюць далучыцца да віртуальнага ўвасаблення дыктоўкі. На нашым сайце у падзеле Дыктоўка, не адрываючыся ад свайго кампутара, можна праверыць веды ў галіне беларускай арфаграфіі і сінтаксісу, а таксама ўспомніць і потым зноў перачытаць найлепшыя творы беларускіх пісьменнікаў. 21 лютага Таварыства беларускай мовы у памяшканнях тэатра «Зніч», размешчаных у цокальным паверсе касцёла Св. Сымона і Алены, правядзе першы этап ІІІ Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Пачатак аб 11-й.
З жыцця клуба “Спадчына” Стала ўжо добрай традыцыяй каторы год праводзіць у Беларусі Усебеларускую дыктоўку. Вось ужо тры гады Усебеларуская дыктоўка праходзіць і ў мінскім культурна-асветным келубе “Спадчына”. У мінулым 2009 годзе яна праводзілася два разы – у сакавіку была прымеркавана да 25 сакавіка – Дня волі ў Мінску і 8 лістапада ў Старадарожскім мастацкім музеі. Прадмову да дыктоўкі выказаў старшыня клуба А.Я.Белы. Тэксты дыктовак чыталі народная артыстка Беларусі З.А. Бандарэнка, заслужаны дзеяч мастацтва, рэжысёр В.Я.Мазынскі, сябры клуба А.І.Валахановіч і Н.С.Сармант. 12 лютага 2010 года ў клубе “Спадчына” была праведзена чарговая Усебеларуская дыктоўка, у якой прнялі ўдзел каля 50 сяброў клуба. Тэкстам для дыктоўкі быў выбраны ўрывак з артыкула доктара філалагічных навук, прафесара А.В.Мальдзіса пра славутага вучонага-беларуса Ігнація Дамейку. Дыктоўку правяла З.А.Бандарэнка. Тэксты дыктовак сяброў клуба будуць захоўвацца у Старадарожскім мастацкім музеі. Камітэт Ушанавання ганараваў за заслугі ва ўкараненні ў жыццё беларусаў Усебеларускай дыктоўкі яе пачынальніка, палітолага, грамадскага і культурнага дзеяча Уладзіміра Падгола медалём Язэпа Лёсіка “За руплівасць на ніве беларускага асветніцтва”, дыпломам і занясеннем у Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь” . На пасяджэнні клуба А.І.Валахановіч зачытаў тэкст адраса-прывітання ў сувязі са 100-годдзем з дня нараджэння вядомага амерыканскага вучонага ў галіне астранаўтыкі, беларуса па паходжанню, Барыса Уладзіміравіча Кіта, якое ў яго прыпадае на 6 красавіка 2010 года. Тэкст адраса ўхвалены сябрамі клуба “Спадчына” і будзе перададзены да дня нараджэння у горад Франкфурт-на-Майне (ФРГ), дзе цяпер стала жыве Б.У.Кіт. Старшыня клуба “Спадчына” А.Я.Белы паведаміў, што пры сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Чэхіі ў Рэспубліцы Беларусь спадаром Йіржы Карасам была дасягнута дамоўленасць аб адкрыцці мемарыяльнай дошкі ў г. Прага ў памяць прабывання там вядомай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, 100-годдзе з дня нараджэння якой будзе шырока адзначацца ў Беларусі ў жніўні 2010 года. Два праекты мемарыяльнай дошкі, прысвечанай Л.Геніюш, былі прадстаўлены на “суд общественности” беларускім скульптарам У.І.Мелехавым. Праект мемарыяльнай дошкі будзе дапрацаваны і канчаткова зацверджаны ў красавіку гэтага года. Дыпломы і Крыштальныя кубкі былі ўручаны З.Бандарэнка, А.Галічу, А.Глушко, А.Валахановічу за плённую працу па адраджэнню Бацькаўшчыны На пасяджэнні абмяркоўваліся і іншыя пытанні дзейнасці клуба “Спадчына”. А.Валахановіч, пісьменнік, журналіст, гісторык, краязнавец
|