Вобраз Кастуся Каліноўскага ў літаратуры і мастацтве - Старонка 2

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 145 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

66.5%UNITED STATES UNITED STATES
11.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.7%CANADA CANADA
4.6%BELARUS BELARUS
2.3%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
1.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вобраз Кастуся Каліноўскага ў літаратуры і мастацтве - Старонка 2
Азначнік матэрыялу
Вобраз Кастуся Каліноўскага ў літаратуры і мастацтве
Старонка 2
Старонка 3
Усе старонкі

 

Уладзімір Казбярук прызнае, што за выключэннем некалькіх дапісаных слоў у кнізе, тэксты кнігі і тэкст аўтографа К.Каліноўскага тоесныя. Пасля гэтага ўсялякія сумненні прапалі.

У 1867 годзе у Вільні друкуюцца”Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западной России” царскім генералам В.Ратчам, які па заданню генерал-губернатара Мураўёва збіраў звесткі ў Беларусі і Літве.

В.Ратч падае вельмі цікавыя факты аб К.Каліноўскім, аб яго ролі і ўдзеле ў паўстанні, яго светапоглядзе. Гэтыя звесткі настолькі зацікавілі даследчыкаў, што яны і па сённяшні дзень шукаюць неапублікаваныя матэрыялы гэтага генерала, якія раскіданы дзесьці па многіх архівах нашай краіны.

У 1868 г. у Кракаве Аляксандр Навалецкі пад псеўданімам Зыгмунд Калюмна выдае кнігу “Памятка для сямей польскіх…”, прысвечаную загінуўшым удзельнікам паўстання. У гэтай кнізе ўпершыню была змешчана бібліяграфічная даведка пра К.Каліноўскага.

У 1869 – 1875 гадах рускі рэакцыйны пісьменнік Усевалад Крастоўскі ў “антынігілістычнай” дылогіі “Кровавый пуф” (раманы “Панургово стадо” і ”Две силы”) выводзіць цэнтральным героем К.Каліноўскага пад імем Васіля Світкі, які выступае  за “літоўска-польска-славяна-рускую сацыяльна-дэмакратычную і рэспубліканскую федэрацыю”.

У Пецярбургу ў часопісе ”Русская старина” – тт. ХL, ХLІ за 1883 г.  друкуюцца ўспаміны былога чыноўніка з непасрэднага акружэння Мураўёва – А.Н.Масолава ”Виленские очерки 1863 – 1865 гг.(из воспоминаний очевидца)”. Менавіта ў сваіх успамінах аўтар сцвярджае, што “Каліноўскі быў не толькі польскім мяцежнікам, але дзіця ўсясветнай сацыяльнай рэвалюцыі”.

У 1891 г. у Вільні афіцыёзны рускі гісторык П.Д.Бранцаў выдае “Польский мятеж 1863 года”, дзе ў мэтах запалохвання абывацеля параўноўвае К.Каліноўскага з Рабесп’ерам, але павінен быў прызнаць, што “Каліноўскі меў вялікі розум і незвычайную сілу волі і характару…Чалавека гэтага нельга было ні напалохаць, ні збіць з толку…”

У Парыжы ў 1900 г. выйшла брашура Станіслава Чартынскага “Генерал Валеры Урублеўскі”, дзе прыводзіліся ўспаміны паплечніка К.Каліноўскага пра выданне і распаўсюджванне “Мужыцкай праўды”.

У 1902 г. у Кракаве выходзіць кніга польскага гісторыка  Валеры Пшыбароўскага “Дзеянні 1863 года”, дзе аўтар называе К.Каліноўскага “Літоўскім Маратам”.(Болдьшасць публіцыстаў таго часу адносна Беларусі ўжывалі старую гістарычную назву – “Літва”, тыя ж хто імкнуўся да паланізацыі краю называлі – “Польшчай”, а тыя, хто імкнуўся русіфіцыраваць Беларусь –  называлі “Северо-Западный край России”).    Хаця гісторыку зусім не па густу былі “камуністычныя тэорыі” Каліноўскага, але ён адзначае, што гэта быў “чалавек бясспрэчна чысты, вялікай энергіі і нязломнага характару”.

У 1903 г. у Львове выйшла кніга “ У саракагоддзе студзеньскага паўстання. 1863 – 1903 гг”, у якой былі надрукаваны ўспаміны аднаго з заснавальнікаў “Мужыцкай праўды” Фелікса Ражанскага – “З ваяводства Гродзенскага” пра К.Каліноўскага, пра Гродзенскую рэвалюцыйную арганізацыю 1861 – 1862 гадоў і паўстанне на Гродзеншчыне.

У час рэаалюцыйнага руху ў Вільні малады журналіст Людвіг Абрамовіч  у “Газеце Віленскай” ад 7 сакавіка 1906 г. друкуе артыкул “Канстанцін Каліноўскі”.

У 1913 г. у Вільні выходзяць мемуары былога кіраўніка партыі “белых” у Беларусі і літве і кіраўніка “Аддзела, кіруючага правінцыямі Літвы”, Якуба Гейштара. У сваёй кнізе “Успаміны з 1857 – 1966 гадоў” Гештар хаця і варожа ставіцца да рэвалюцыйных поглядаў Каліноўскага, але павінен быў прызнаць, што “гэты чалавек адзін каштаваў сотняў…”. Кніга каштоўная і тым, што ў ёй упершыню змешчаны нагрудны партрэт В.Каліноўскага.

Прыкладна ў гэты ж час пішуцца ўспаміны былога члена Варшаўскага паўстанцкага ўрада Юзафа Каэтана Яноўскага. “Успаміны аб студзеньскім паўстанні”, якія былі надрукаваны толькі пасля смерці аўтара аж праз 9 гадоў, у1 1923 г. у Львове, Ю.Яноўскі пісаў пра Каліноўскага: “Быў ён адзін з самых высакародных мужоў Літвы таго часу, адукаваны, чысты, поўны сумленнасці, розуму, энергіі…”.

Увасабленне вобраза Кастуся Каліноўскага ў выяўленчым мастацтве Беларусі мае таксама даўнюю традыцыю. Яго незвычайныя асабістыя якасці  паслужылі прыкладам для выхавання наступных пакаленняў барацьбітоў з самадзяржаўем. Ёсць звесткі, што ў аднаго з байцоў ленінскай гвардыі – Камо (С.А.Тэр-Петрасяна), якога У.І.Ленін характарызаваў “як чалавека зусім выключнай  адданасці, адвагі і энергіі”, сярод асабістых рэчаў знаходзіўся і літаграфічны партрэт Каліноўскага, які ён мусіць набыў, калі ў  1906 г. знаходзіўся праездам у Вільні” 1. На жаль, беларускім мастацтвазнаўцам на сёняшні дзень не ўдалося выявіць гэты партрэт.

Але факт з’яўлення ў дарэвалюцыйныя гады літаграфічнага партрэта К.Каліноўскага з’яўляецца яскравым сведчаннем не толькі павагі, але і дзейсным сродкам рэвалюцыйнай прапаганды і агітацыі народных мас на вобразе гераічнай асобы рэвалюцыянера.

У паслярэвалюцыйны час звесткі аб Каліноўскім трапляюць у “Гісторыю беларускай літаратуры ” Максіма Гарэцкага, які пісаў: “З беларускіх рэвалюцыянераў-паўстанцаў, напісаўшых у 60-х гадах агітацыйную літаратуру, самай выдатнай і магутнай у тым часе постаццю з’яўляецца Кастусь Каліноўскі”.

У 1928 г. беларускі гісторык С.А.Агурскі ў кнізе “Очерки по истории революционного движения в Белоруссии (1863 – 1917 гг.)”  у выглядзе дадатку змяшчае поўны тэкст “Мужыцкай праўды” № 1 – 7.

Вялікая цікавасць да К.Каліноўскага пасля рэвалюцыі была выклікана, дзякуючы з’яўленню на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра ў 1923 годзе спектакля “Кастусь Каліноўскі”. Аўтарам п’есы і яе пастаноўшчыкам быў выдатны драматург і тэатральны дзеяч Еўсцігней Афінагенавіч Міровіч. Спектакль быў прысвечаны 60- гадавіне сялянскага паўстання 1863 года ў Беларусі. Вобраз Каліноўскага, створаны Уладзімірам Мікалаевічам Крыловічам, быў прасякнуты духам свабодалюбства, гордай незалежнасці. Акцёр раскрыў гатоўнасць свайго героя да подзвігу ў імя шчасця народнага, рашучасці скласці непакорную сваю галаву дзеля вялікай справы барацьбы супраць прыгнятальнікаў.

Неабходна асабліва адзначыць дэкарацыі спектакля “Кастусь Каліноўскі”, створаныя Аскарам Пятровічам Марыксам. Для іх была характэрна гістарычная дакладнасць, канкрэтнасць і разам з тым “узбуйненасць”, манументальнасць архітэктуры, яе падкрэсленасці, што дазваляла вырашыць вобраз спектакля.  Дэкарацыі спрыялі стварэнню рамантычнага настрою, выклікалі эмоцыі, адпаведныя гераічным справам Каліноўскага і яго паплечнікаў.

 

1 “Советская Літва”, 5 студзеня 1965 г.