Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 82 госцяў анлайнВЕРХАВІНЦЫ (ВЯРХАВІНЦЫ) |
Герб закарпацкіх русінаў (з’яўляецца таксамагербом Закарпацця)
Русіны - этнонім, які ўжываўся ў мінулым у стаўленні старажытнарускага этнаса і жыхароў Русі, а таксама саманазва значнай часткі сучаснага насельніцтва Закарпацкай вобласці Ўкраіны і прымежных раёнаў Славакіі. Русінскае насельніцтва Закарпацця падзяляецца па этнаграфічных прыкметах на некалькі падгруп - гэта лемкі, бойкі, гуцулы, падаляне, пакуцяне, верхавінцы і даліняне (хайналі) (матэрыял узяты з вольнай энцыклапедыі).
Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з верхавінцамі
в. Вершаўка >Менская вобласць > Крупкі >Халапеніцкі в. Верхавіна >Менская вобласць > Барысаў >Халхаліцкі в. Верхаўка >Менская вобласць > Маладзечна >Цюрлеўскі в. Безверхавічы>Менская вобласць > Слуцак > Кастрычніцкі п. Безверхавічы>Менская вобласць > Слуцак > Кастрычніцкі в. Верхмень >Менская вобласць > Смалявічы >Курганскі в. Верхмень>Менская вобласць > Жодзіна >Курганскі в. Верхлес >Менская вобласць > Смілавічы > Смілавіцкі в. Верх-Возера>Менская вобласць > Смалявічы > Пліскі в. Верхлеўка> Менская вобласць > Беразіно >Пагосцкі
в. Верхаўляны > Гарадзенская вобласць > Вялікая Бераставіца в. Заверш’е >Гарадзенская вобласць > Слонім > Жыровіцкі
в. Верхвусцце>Брэсцкая вобласць > Іванава > Ляскавіцкі в. Вярхі>Брэсцкая вобласць > Жабінка > Сцепанкаўскі в. Верхавічы>Брэсцкая вобласць > Камянец > Верхавіцкі в. Вярхі>Брэсцкая вобласць > Камянец > Расненскі в. Вяршок > Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Палонкаўскі в. Завершаны >Брэсцкая вобласць > Камянец > Відамлянскі
в. Верхаўцы>Магілёўская вобласць > Крычаў > Батвінаўскі
в. Верхняе> Віцебская вобласць > Глыбокае > Удзелаўскі в. Вярхоўе>Віцебская вобласць > Ушачы > Сарочынскі в. Вярхоўе>Віцебская вобласць > Ушачы > Мосарскі в. Вярхоўе > Віцебская вобласць > Полацак >Зубравіцкі в. Вярхоўе > Віцебская вобласць > Полацак >Першамайскі в. Вярхоўе > Віцебская вобласць > Бешанковічы > Верхоўскі
в. Вярхі>Гомельская вобласць > Ельск >Старавысакоўскі
Прозвішчы: Вярхоўскі – старажытны беларускі шляхецкі род. Верхаў, Вярховіч, Вяршынін, Верх.
Са спісу войска ВКЛ 1528 года:
Верховский Иван, б. Валынскай з-лi 204 адв. Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з верхавінцамі
Hohenelbe, г. Верхлаба - Багемія Oberlaibach, г. Верхнік - Харутанія МІФАЛОГІЯ
13 ЛІПЕНЯ – ХВАЛА ВЕРХАВІНЕ ЛЕТА. 13/30. Паўпятро – дзень талакі. Пасля Пятровага дня не дазвалялася працаваць («грэх»), можна было толькі дапамагаць іншым, але не за плату, а за частаванне. Нават наймалі музыкаў. Пятроўская талака адлюстравана ў песнях: «А што ў полі шуміць, гудзе? Шуміць, гудзе. Там талака дамоў ідзе...», «Святы Пётра талаку збіраў копы сена вадзіць, стагі кідаць». Падобныя звычаі знаходзім у балгар, дзе ў Пятроў дзень забаранялася жаць, складваць снапы ў крыжы, паліць агонь, але можна рабіць «тлаку» (талаку), што не каралася.
13 ліпеня. Верхавіна лета праз праслы глядзіць. Хоць на куст сена вешай - не высахне. Цяжкая верхавіна лета, а з ёй працы вельмі шмат. Нездарма сказана: Баба бы скакала, ды верхавіна лета надышла! Верхавіну лета, як і запаведзі Гасподні, дванаццаць хвалебных святых на сваіх плечах трымаюць. Наш народ успамінаў у гэты дзень аб дванаццаці апосталах, вучнях Хрыстовых, пасланых Ім прапаведаваць па зямлі Евангелле. Сяляне на Красную горку спяшаюцца, зорцы-зарніцы кланяюцца, просяць у яе асвятліць дарогу вучням Хрыстовым, паказаць да іх роду шлях. Святыя дапамогуць, побач у працы стануць. Праца сялянская ім вядома. Працам цяжкім верхавіна лета і вяродзіць памяць. Лета коціцца да зімы насустрач. З Пятрова дня паланіца хлеб зорыць, пятроўскія спякоты на арэлях качаюцца.
Але як не пахваліць верхавіну лета! Не ўзрадавацца сілам прыроды-маці, царыцы-вадзіцы, агню-цару! Калі прападаў увесь нажытак, працай і потам здабыты, то казалі: "Як вадой панесла, як агнём узяло!" Для дзяцей старыя складалі напамінанні для розуму, каб тыя ніколі не забывалі: "Агонь- цар, Вада - царыца, Зямля - маці, Неба - бацька, Вецер спадар, Дождж - карміцель, Сонца - князь, Месяц - княгіня". Дадавалі пры гэтым: "Агню ды вадзе - Бог волю даў". Калі шлі на бітву з ворагам, то кляліся варожую сілу агнём папаліць, мячом пасекчы, конскім хвастом попел размясці. У дзень 12 апосталаў, сярод якіх былі Сымон і Юда, пачыналі араць ці баранаваць поле пад пар: "На Сымана і Юды конь баіцца груды". 13 ліпеня -Дванаццаць апосталаў. "Дванаццаць апосталаў вясну клічуць, вярнуцца просяць".
Вясна красна, Ты калі, вясна, прайшла? Ты калі, вясна, праехала? На каго, вясна, пакінула Сваіх дзетачак, Малалетачак? Зліць мінулае, сучаснасць і будучыню ў адзінае, імя якому вечнасць, -задача, якая настойліва вырашалася вясковымі святцамі. Слалі дзеткам спаць у адрыне альбо на павеці. Прычуецца раптам: тарабаняць міма свіранаў калёсы. З паходным скарбам, з косамі, граблямі, віламі пад гармонік, пад песні паехалі людзі на сенажаць. Прачнешся - у хаце пуста, вёска быццам змерла. Нікога, акрамя бабкі з падгадаваным ўнукам на руках няма. Верхавіна лета праз праслы глядзіць. Хоць на куст сена вешай - высахне "Авёс да паловы дарос". Хваляць верхавіну лета. Выходзілі сяляне на красныя горкі, світанку кланяліся. 13 ліпеня - калі зязюля працягвае кукаваць - лета будзе добрае і доўгае. Сымон і Юда. Сімон і Іуда, два з дванаццаці апосталаў, якіх выдзеліў народ і замацаваў у выслоўі: «Сымана й Юды конь баіцца груды».
Вершнiк на качцы — крычаўскi абярэг Вершнік
Вершнік – вярхоўная асоба, на вяселлі якая распараджаецца; першапачаткова вершнік быў, верагодна, вяшчун, паганскі жрэц, які глядзеў за дакладным выкананнем усіх вясельных абрадаў. З цягам часу, калі ўкаранілася хрысціянства, але не былі забыты рознага роду старажытныя павер'і, такі вершнік, ці чараўнік, меў абавязак ахоўваць вяселле ад усякага роду небяспек: ад сурокаў, падкопаў вешчуноў, якія маглі б усіх паязджан ператварыць у ваўкалакаў, і г. д. Нарэшце, у тых мясцовасцях, дзе вера ў чароўныя сілы знікла, вершнік стаў простым цырымоніймайстрам, які клапоціцца пра тое, каб усе старадаўнія абрады былі як след выкананы.
Крыніца: http://ru.wikisource.org/wiki/%D0%AD%D0%A1%D0%91%D0%95/%D0%92%D0%B5%D1%80%D1%88%D0%BD%D0%B8%D0%BA
Алена КАЗЛОВА Невялiкая глiняная свiстулька ў выглядзе вершнiка на качцы, сцвярджаюць у Крычаве, пайшла ад язычнiцкiх часоў, дахрысцiянскай эры. Як i iншая цацка-«абаротнiк»: паўптушка-паўконь. Мяркуецца, што гэта абярэгi, i нашы продкi верылi, што такiя глiняныя цацкi аберагаюць чалавека ад злых духаў. Абломкi падобных старажытных глiняных вырабаў — качак, конiкаў i iншых свiстулек — былi знойдзены пры археалагiчных раскопках на Замкавай гары ў Крычаве. Цяпер адраджаюць традыцыйную крычаўскую i падняпроўскую цацку ўдзельнiкi дзiцячай народнай студыi дэкаратыўна-прыкладной творчасцi «Свiстулька», якой кiруе народны майстар Вячаслаў Якавенка. Усходнi беларускi горад Крычаў вядомы як старажытны цэнтр ганчарства, i яшчэ ў XV стагоддзi далёка за яго межамi былi папулярныя вырабы крычаўскiх майстроў. Дзецi ў студыi «Свiстулька» далучаюцца да старажытнага майстрэства, робяць глiняныя цацкi. Тут займаюцца два дзесяткi крычаўскiх дзяцей — ад 9 да 16 гадоў. Студыя працуе больш за дзесяць гадоў, i работы крычаўскiх дзяцей з поспехам выстаўлялiся ў розных краiнах. Напрыклад, тыповая крычаўская цацка — гэта галава каня, падобная на шахматную фiгуру. А глiняных соў рабiлi ў XVIII стагоддзi: паплечнiкам лiдара сялянскага паўстання Васiля Вашчылы быў ганчар Фёдар Сыч, якi прыдумаў ляпiць свiстулькi ў выглядзе соў i за гэта атрымаў адпаведную мянушку. З лёгкай белай глiны ў дзiцячай студыi робяць народныя музычныя iнструменты, розныя дудкi. А цацка ў выглядзе конiка — спецыяльна для малых дзяцей: зручная, без вострых вуглоў, каб не бiлася. — Дзецi мiма нашых цацак нiколi не праходзяць, — гаворыць Вячаслаў Якавенка. — Так, цяпер усё «забiлi» пластмасавыя робаты i Барбi. I майстрам не вельмi выгадна рабiць глiняныя цацкi: яны маленькiя i танныя. Аднак мы на любым свяце ад дзесятка да паўсотнi нашых вырабаў прадаём. I заўважылi, што немаўля адразу цягнецца да глiнянай цацкi, бярэ ў рот i свiшча! Дзецi, якiя займаюцца ў студыi, расказваюць, што цацкi трэба ляпiць толькi пры добрым настроi, iнакш нiчога не атрымаецца. I яны вераць, што сама глiна, мяккая i цёплая, — нiбы жывое рэчыва, якое супакойвае i лечыць ад хвароб. — Крычаўская глiна — розных колераў i гатункаў, дзе нi капнi — усюды яе досыць, — расказвае кiраўнiк студыi «Свiстулька». — Мы робiм з яе цацкi паводле старажытных тэхналогiй. I адна з iх — так званая гатаваная керамiка. Пасля абпальвання цацка гатуецца ў расоле — капусным, агурочным альбо ў малацэ. Вынiк заўсёды цiкавы, але толькi з крычаўскай глiны, да здзiўлення нашых калег з iншых мясцiн, цацка атрымлiваецца ў некалькi колераў. Сёння вырабы маладых майстроў глiны з Крычава можна набыць на святах, якiя праходзяць у Магiлёўскай вобласцi: за сiмвалiчныя грошы (некалькi тысяч рублёў) вы можаце займець арыгiнальную свiстульку альбо званочак. Яны зробленыя рукамi дзяцей, якiя вельмi ганарацца сваiм дачыненнем да сакрэтаў старых майстроў-ганчароў.
Падрыхтавала Галіна Арцёменка |