Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 44 госцяў анлайнБРУСЫ |
«Баварский географ».
Ёсць так званы Geographus Bavarus, "Баварскі географ". Гэта дакумент на двух лістах, які быў выяўлены ў 1722 годзе ў Баварскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Мюнхене. Рукапіс утрымоўвае трактат пра геаметрыю Боэцыя…. …Сам рукапіс ставіцца, па палеаграфічным дадзеным, да IX стагоддзя. Лісты 149 і 150, якія ўтрымоўваюць "Descriptio", каля 850 года былі ўлучаны ў склад больш шырокага рукапісу, які належаў манастыру Райхенау на Бодэнзее. Такім чынам, "Descriptio" дажыла да гэтага часу. Можна нават сказаць дакладней. Як усталяваў Б.Бішофф, палеаграфічны рукапіс выразна датуецца першай паловай сярэдзіны IX ст. і напісаны ў скрыпторыі швабскага манастыра Райхенау. Паўднёванямецкае паходжанне помніка пацвярджаецца і дадзенымі самой крыніцы - характэрным параўнаннем памераў зямлі прусаў з адлегласцю паміж рэкамі Энс і Рэйн. Адносна мэт стварэння гэтай этнагеаграфічнай цыдулкі сумневаў у гісторыкаў практычна няма: яе складальнік меў на ўвазе місіянерскія мэты царквы. Цікавячае нас месца ўяўляе сабою прыпіску ў канцы рукапісу. Яно ўтрымоўвае спіс плямёнаў і народаў, што жылі побач з Нямеччынай. Спіс складзены на лацінскай мове і завецца "Descriptio civitatum et regionum ad septentrionalem plagam Danubii", што азначае "Апісанне гарадоў і земляў да поўначы ад Дуная". Падкрэслім: да поўначы ад ДУНАЯ. Гэта каб у далейшым не расцякацца па ўсёй карце Еўропы аж да Волгі. Назовы прыведзены на лацінскай мове і даволі моцна скажоны. Але можна паспрабаваць расшыфраваць хоць бы частку з іх. Вось тэкст: Descriptio ciuitatum et regionum ad septentrionalem plagam Danubii. Пераклад І.В.Дз’яканава ўсё па тым жа сайце http://www.vostlit.info: ….(38) Брусы (пруссы ?) (Bruzi) — повсюду больше, чем от Энса до Рейна…..
Бру Краіны пражывання: Ў'етнам, Лаос http://narodimira.ru/aziya/236-galeshy (Г.І.: ў даным племені звяртаюць на сябе некаторыя рэчы – назоў племені сугучны з племенем брусы, назовы двух другіх плямёнаў (ванкьеў і макаонг) і культы традыцыйнай веры (культ продкаў, духу агню і звычай ахвярапрынашэння тураў). Усё гэта вельмі напамінае паганства варвараў.)
Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з брусамі. в. Брусы > Менская вобласць > Мядзел > Сваткоўскі в. Брускаўшчына> Менская вобласць > Маладзечна > Хожаўскі в. Брусы>Менская вобласць > Барысаў >Прыгарадны
в. Брус> Магілёўская вобласць > Шклоў > Рыжкавіцкі в. Брускі> Магілёўская вобласць > Магілёў > Буйніцкі в. Брусы>Магілёўская вобласць > Клічаў > Долгаўскі
в. Брусава >Гомельская вобласць > Жлобін >Шчадрынскі
Прозвішчы: Брузгалевіч, Брухальскі, Бруцкі, Брушэўскі, Бонч-Бруевіч старажытныя беларускія шляхецкія роды Са спісу воска ВКЛ 1528 года: Бружовая, удава, б. Тандзягальскай вол. Жамойцкай з-лi 285 адв. Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з брусамі. Braunau, г. Брумаў - Аўстрыя Brunn, г. Бьрно - Маравія Брюгге — Бельгія 5 ВЕРАСНЯ - ЛУПА-БРУСНІЧНІК. 5/23. Дзень пакутніка Лупы, як і наогул першая дэкада верасня, прызнаваўся ўдалым для азімай сяўбы — тады, маўляў, «на Лупа будзе жыта купа». Павер'е магло нарадзіцца не толькі на падставе гукавога падабенства, але і па зрокавых асацыяцыях: «У дзень памяці святога Лупы нельга сеяць жыта, таму што на ўсёй ніве будуць «лупы» — жыта ўзыйдзе і вырасце плешынамі». Так, адзін і той жа вобраз у залежнасці ад мясцовай традыцыі надзяляўся супрацьлеглым стаўленнем да сялянскай працы ў гэты дзень.
Луп Бруснічнік. Лупаўскія маразы. Першыя замаразкі. "Калі не будзе ранішніка, так у верасні не замарозіць". "Не збярэш авёс - наглытаешся слёз". Даспяваюць брусніца і журавіны, паспяваюць лён і авёс. Калі даспявае брусніца, то і са жнівом аўса трэба спяшацца. Калі жураўлі ляцяць нізка, то зіма цёплая, калі высока - то халодная. Калі на Лупу жураўлі на поўдзень пацягнулі - зіма наступіць ранняя. Жураўлі ляцяць нізка, хутка, чакай хуткай непагадзі. Як Каліна (11 жніўня) закалініць, так і Лупа ранішнік выпусціць. Лён два тыдні квітнее, чатыры тыдні спее; а на сёмы насенне ляціць. Лупы лён ці авёс лупяць. На Лупа брусніца паспела, і авёс дайшоў. На святога Лупа авёс марозам лупіць. Пачынаюцца ранішнікі, шкодныя для аўса і лёну, і таму спяшаюцца прыбраць той і іншы. "Калі брусніца паспела, то і авёс дайшоў". Па паднябессі вяроўка працягнулася. (Жураўлі ляцяць. )
5 верасня-Лупа-бруснічнік Лупенскія замаразкі на льны садзяцца, брусніцай салодзяцца. Па народным павер'і, ходзіць у гэты дзень мужык руды Лупа ды па спінах лупіць. Нагніся - брусніца паспела, варушыся - авёс у поле дайшоў! Вось яны - россыпы ягад. З нейкай салодасцю, з нейкай гарчынкай. Ужо потым, узімку, адлежаўшыся ва ўласным соку ягады будуць здавацца выдатным пачастункам усёй сям'е. Так што, лічачы брусніцу захавальніцай і дарыцельніцай зроку, брусніцу мачылі, варылі бруснічныя сіропы, рыхтавалі бруснічную ваду і частаваліся з гэтага дня бруснічнымі ласункамі на добрае здароўе. А галоўны пачастунак на святы - пірагі з брусніцай. Акрамя брусніцы і журавіны, паспяваюць льны і аўсы. Надыходзяць больш цвёрдыя замаразкі: "На Лупу мароз лупіць авёс". "Першыя замаразкі - Лупаўскія маразы". З гэтага часу народ ужо лічыў замаразкі, прымяркоўваючы іх да дзён розных святых: Лупенскія, Пакроўскія, Міхайлаўскія, Кацярынінскія". 5 верасня - Адданне свята Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Багародзіцы. Пакутніка Лупы (к. 306). Падрыхтавала Галіна Арцёменка |